О проекте

М.Калеснікава: Дай дарогу! "Дай дарогу!"

 

Пазаштатны эксперт Маша Калеснікава пра новы альбом "Дай дарогу!": "Каманда ў надзвычайным росквіце: новая рытм-секцыя ў пары з няспынным Стыльскім літаральна выбухае неўтаймаванай энергіяй. Юра па-ранейшаму пільна сочыць за тым, што робіцца вакол яго і не забывае звярнуць увагу на праблемы грамадства і на тое, што "баліць" самому".

15 гадоў таму брэсцкія панкі "Дай дарогу!" не думалі і не гадалі, што аднойчы, у 2015-м, калегі па цэху на ўзнагародах Rock Profi назавуць іх гурт "Артыстам года", што каманда будзе збіраць аншлагі ў тысячных залах і не вылазіць з гастрольных тураў. Цяпер Стыльскі кажа, што панк у Беларусі (хаця колькі ў нас таго панку!) выходзіць з сутарэнняў і ледзьве не становіцца мэйнстрымам. Адпаведна, як бы ў пацверджанне гэтых словаў, "Дай дарогу!" выдаюць пазітыўны поп-панкавы дыск, названы ў гонар сябе саміх.

Кружэлка дэманструе, што музыкі, якіх часам крытыкуюць за саўнд на альбомах, могуць наруліць добры гук. І тое, што каманда ў надзвычайным росквіце: новая рытм-секцыя ў пары з няспынным Стыльскім літаральна выбухае неўтаймаванай энергіяй. Юра па-ранейшаму пільна сочыць за тым, што робіцца вакол яго і не забывае звярнуць увагу на праблемы грамадства і на тое, што "баліць" самому. Але, без іроніі нікуды!

Песню "Мальдивы" "Дай дарогу!" прысвячаюць суайчыннікам, якія лічаць, што няма сэнсу некуды ездзіць, бо "ни здоровьем, ни баблом не надо рисковать", і ўвогуле "самолётом очень-очень страшно, пароходом тоже могут все утонуть". У трэку "18 лет" Стыльскі і кампанія наракаюць на сістэму, якая можа не паверыць ў твае 18 і не прадаць моцных напояў. Юра разважае наконт зорнай хваробы ў "На звёздной кочерге", уласна чэша патыліцу, як заядлы халасцяк, у трэку "Велик" – "а мама говорит жениться, мне пора остепениться", уздымае актуальную тэму росту долара ў "Cъёмная хата", паказвае, чым пагражае правільны лад жыцця і імкненне "быць як ўсе" у песні "Общество калек", падтрымлівае абаронцаў жывёл у "Предсмертный хит" і распавядае пра жарсць, якая можа замяніць нават каханне – "World of Tanks".

Альбом "Дай дарогу!" атрымаўся досыць меладычным. Стыльскі кажа, што кружэлка вытрымана ў духу каліфарнійскага панку. У плане меладычным ён здалёк нагадвае опусы Green Day. А калі параўноўваць кружэлку з першымі дыскамі брастаўчан, тут у плане мелодыкі, падачы і прамалінейнасці ўвогуле неба і зямля. "Дай дарогу!" на альбоме "Дай дарогу!" "акультурваюць" інструменты, упрыгожваюць партыі рознымі фішкамі, выдаюць вакальныя пачкі і актыўна разнастайваюць беларускую версію поп-панка рок-н-ролам.

Альбом, як бывае ў "Дай дарогу!", драйвовы і цэльны. Хіба што апошні трэк некалькі выбіваецца з агульнай каляіны, але і тое, хутчэй, з-за незразумелай (Юра тут спрабуе ахапіць большы дыяпазон, чым звычайна) вакальнай інтанацыі. Магчыма, кружэлка прайграе мінуламу дыску "Сквозь говно" ў драматызме і асуджанасці. Але новы дыск можа павесяліць і абавязкова прымусіць кінуцца ў слэм. Ці станчыць мядляк. Ну, гэта што каму больш падабаецца.

Адзнака: 7 з 10

Паслухаць альбом і прачытаць рэцэнзіі штатных экспертаў можна тут.

Крыніца публікацыі – "Еўрарадыё".

Пра аўтара:

Журналістка, спявачка. Нарадзілася ў 1979 годзе ў Брэсцкай вобласті. Скончыла Брэсцкі музычны каледж па спецыяльнасці музыказнаўства і факультэт культуралогіі БДУКіМ. З 2004 па 2008 год з'яўлялася музычным рэдактарам, аўтарам і вядучай музычнай праграмы "КаляРока" на "Аўтарадыё". на гэты момант – журналіст "Еўрарадыё". Удзельніца гуртоў "Яр" і Hoha Band, выступае пад псеўданімам Маша Яр.

Дай дарогу!

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net