О проекте

В.Сямашка: Hamlet His Highness "Narcissus"

 

Пазаштатны эксперт Віктар Сямашка пра дэбютны альбом Hamlet His Highness: "Атрымалася вельмі ўтылітарная музыка – для чайных цырымоніяй, chill-out кавярняў альбо эзатэрычных сабантуеў".

Соты, зь якіх даўно нехта выбраў увесь мёд. Упакоўка з-пад яек. Выселеная "хрушчоўка". Да такіх дзіўных асацыяцыяў падштурхоўвае прамы актыўны біт і закальцаваныя фразы, што фармуюць новы альбом "прынца дацкага". Пералівы званочкаў быццам бы павінны змазаць заквадрачанасьць, але апынаюцца выключна дэкаратыўным элемэнтам. Можа быць, я гляджу на рэчы старамодна, але канкрэтна ў дадзеным выпадку мне не хапіла па-над прапанаванымі лупавымі петлямі выразных, зьлёгку дыстанцыянаваных, у меру эгаістычных сола.

Калі параўноўваць Hamlet His Highness з ранейшым праектам Алеся Халецкага The Winter War In Tibet (які запісаў тры дзесяткі альбомаў), то першы значна больш ляканічны й выразны, але менш жывы. Калі TWWIT уяўляў сабой поўнавартасны ансамбаль з натуральнымі сытарам, саксам і рытм-сэкцыяй, то HHH гучыць больш пляската. Атрымалася вельмі ўтылітарная музыка – для чайных цырымоніяй, chill-out кавярняў альбо эзатэрычных сабантуеў.

Дарэчы, альбом не падаўся мне эклектычным, наадварот – ён вельмі роўны й цэльны й па гучаньні, і па канцэпцыі. То бок, з пункту гледжаньня аўдыёдызайну праца вытрыманая на 99%. Застаецца толькі выдаць гэта на вініле, тым больш, што кружэлкавы шоргат ужо прысутнічае ў трэках. Ды й імя альбома цалкам яму пасуе: кожная кампазыцыя ўспрымаецца як усьмешлівае сэлфі аўтара на фоне шпалераў з Гімалаямі.

Адзнака: 6 з 10

Прачытаць рэцензіі "штатных" экспертаў на гэты альбом, паслухаць яго і паставіць сваю адзнаку вы можаце тут.

Пра аўтара:

Музыка, журналіст, паэт. Нарадзіўся ў 1980 годзе ў Мінску. Навучаўся ў музычных школах (фартэпіяна, габой). У 2002 годзе скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Аўтар і вядучы радыёпраграм "Новая зямля" (радыё Unistar, з 2005 па 2009), "Кракатук" ("Радыё Рацыя", з 2010). У 2001–2012 годах – музыка гурта "Князь Мышкин", у 2004-2007 гадах – удзельнік гурта "Нагуаль". Выступае сольна, а таксама у складзе калектываў Mouches A L'orange, "Балцкі cубстрат" і інш. Аўтар паэтычных зборнікаў "Марыя S." (2006), "Rera" (2011).

Hamlet His Highness

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net