Добрая беларуская музыка не абмяжоўваецца рэйтынгамі і рэцэнзіямі Experty.by. Віктар Сямашка працягвае распачатую ў мінулым годзе традыцыю асобнага агляду лепшых беларускіх альбомаў 2015, якія па стылістычных ці іншых прычынах не трапілі ў асноўную сетку аглядаў Experty.by, а таксама робіць дадатковы аналіз стылістычных трэндаў.
Мінскае рок-трыа Haina, якое грае незвычайным складам баян-скрыпка-барабаны, прэзентаваў на "Еўрарадыё" дэбютны альбом "Прыцягненне". Дыск складаецца з 11 трэкаў. Па прызнанні музыкаў на стварэнне альбома іх падштурхнула перамога ў намінацыі "Дэбют-2014" на прэміі "Даём рады" і прыз ад студыі "Осмас" на 50 гадзін студыйнай працы.
13 лютага падчас святочнага канцэрту ў клубе Re:Public "Еўрарадыё" абвясціла пераможцаў музычнай прэміі "Даём рады". Па выніках галасавання рэдакцыі галоўны прыз, "Гурт-2014", атрымаў "Ляпіс Трубяцкі". "Сольным выканаўцам-2014" стаў Лявон Вольскі.
Партал Tuzin.fm агучыў шорт-ліст сваёй штогадовай прэміі "Героі году". Прэмія будзе ўручацца ў дзвюх намінацыях: "Адкрыццё года" і ўласна "Героі года". Цырымонія з вялікім канцэртам адбудзецца 12 снежня.
Былыя ўдзельнікі гурта "Абшар" прэзентуюць новы рок-праект, створаны з дапамогай баяна, скрыпкі і барабанаў. Дэбютны ЕР "Мішэні" складаецца з шасці трэкаў. Запісваўся альбом у фармаце жывога выканання, каб перадаць сапраўднае гучанне гурта.