О проекте

Гурт Haina выдаў дэбютны альбом (+слухаць)

 

Мінскае рок-трыа Haina, якое грае незвычайным складам баян-скрыпка-барабаны, прэзентаваў на "Еўрарадыё" дэбютны альбом "Прыцягненне". Дыск складаецца з 11 трэкаў. Па прызнанні музыкаў на стварэнне альбома іх падштурхнула перамога ў намінацыі "Дэбют-2014" на прэміі "Даём рады" і прыз ад студыі "Осмас" на 50 гадзін студыйнай працы.

"Калі агулам казаць пра працу над альбомам, то ніякіх прынцыповых адыходаў ад таго, што мы рабілі раней, няма, – параўноўвае запіс EP "Мішэні", за які музыкі і атрымалі прыз, і ўласна альбома лідар гурта Ілля Паплёўка. – Гэта нашы песні, якія мы пісалі на працягу апошняга года, можа, крыху больш. Але падчас запісу ЕР мы ведалі, што нам проста патрэбны запіс, таму адзін дзень правялі на студыі і зрабілі такі жывак. З альбомам жа ўсё па-іншаму. Кожны інструмент запісваўся паасобку, мы думалі над гукам, думалі над кожным інструментам…Як мне падаецца падышлі да справы досыць адказна і больш прафесійна".

Музыкі лічаць сябе канцэртным гуртом, хоць прызнаюцца, што прымусіць танчыць народ пад сцэнай пакуль не вельмі атрымліваецца. Каб разбавіць статычнасць на сцэне (а усе трое музыкаў Haina сядзяць падчас выступаў) – яны вырашылі "запаліць" свае інструменты і пагуляцца са сцэнічным святлом. Прычым, зрабілі гэта сваімі рукамі, а пачалося ўсё з двух вялізных пакетаў спісаных камп'ютарных навушнікаў, якія бубнач гурта разабраў на запчасткі.

Бубнач Аляксандр папрацаваў і над гучаннем баяна. Ён паўгады разбіраў інструмент фронтмэна, спрабаваў, падбіраў і ў выніку самастойна спаяў адмысловую падгучку. Менавіта ў такім гучанні баян запісаны на альбоме "Прыцягненне".

Канцэртная прэзентацыя "Прыцягнення" адбудзецца толькі ў наступным годзе, яе дакладную дату мы паведамім пазней, рыхтуйцеся.

Тэкст: Ілля Маліноўскі, "Еўрарадыё"

Haina

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Ни чего не запомнилось

+1
0
-1

Ни чего не запомнилось

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net