О проекте

Дэбютны ЕР "Мішэні" ад трыа Haina (+слухаць/+спампаваць)

 

Былыя ўдзельнікі гурта "Абшар" прэзентуюць новы рок-праект, створаны з дапамогай баяна, скрыпкі і барабанаў. Дэбютны ЕР "Мішэні" складаецца з шасці трэкаў. Запісваўся альбом у фармаце жывога выканання, каб перадаць сапраўднае гучанне гурта.

Лідар калектыву Ілля Паплёўка прызнаецца, што першапачаткова ні пра якое выданне і размовы не было, запісваліся для сябе, каб зразумець ці ў правільным накірунку рухаюцца.

"Усе ўдзельнікі выйшлі з "гаражных" гуртоў, – спрабуе акрэсліць стылістыку "Хайны" Ілля. – Таму агульная атмасфера ў нас, натуральна, рокавая. А вось далей разважаць мне складана У нас адбываецца моцны ўплыў інструментаў, бо ў складзе толькі баян скрыпка і ўдарныя, зразумела, што гучанне іншае. Таму гэта, напэўна, рок у новым прачытанні, але часам у ім з’яўляюцца нейкія нацыянальныя моманты, а часам ён гучыць камерна".

Цяпер музыкі задумваюцца над паўнафарматным альбомам, праўда, пакуль не ведаюць, што туды трапіць, і не вырашаюцца называць нават прыблізныя тэрміны. Канцэртная прэзентацыя ЕР адбудзецца 2 красавіка ў сталічным клубе "Салтайм", дзе будуць выкананыя не толькі трэкі "Мішэняў", але і ўсё, што Haina паспела стварыць за год існавання.

Трыа "Хайна" утварылася на базе гурта "Абшар", калі музыкі стаміліся ад абранай стылістыкі. Тым не менш, Ілля Паплёўка пераконвае, што гэта два абсалютна розныя праекты, песні якіх адрозніваюцца стылістычна, тэматычна і эмацыйна.

Тэкст: "Еўрарадыё"

Haina

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Музыка посредственная, вокал

+1
0
-1

Музыка посредственная, вокал немного не вписывается в общее звучание. Понравилось сведение

 

Понравилось всё кроме

+1
0
-1

Понравилось всё кроме сведения. Здорово спето. Очень гармоничен и естественнен белорусский язык.
Да и сведение нормальное, "гаражное".

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net