Сьпявачка Руся распавяла, чаму яе новы праект Shuma ледзь не згарнуўся, чаму ня бачыць сэнсу ў напісаньні аўтарскіх твораў і прызналася, што менавіта бянтэжыць у рэакцыі слухачоў на яе сьпевы. "Людзі на вуліцы падыходзілі да мяне, дзякавалі… Бывае, што пішуць, што, пачуўшы Shuma, нехта адчуў гонар за мову і за краіну. Праўда, мяне бянтэжыць, калі ў клюбах кажуць „дзякуй, што сьпяваеце на вымерлай мове“. Прыкра, але гэта факт".