О проекте

Адбыўся рэліз складанкі "Прэм’ер Тузін 2008"

 
photo-tuzin-2008.jpg

Пабачыў сьвет "Прэм’ер Тузін 2008" – зборнік лепшай беларускай музыкі, вызначанай наведнікамі ды экспэртамі парталу "Тузін Гітоў" (music.fromby.net). Усяго ў чацьвертае па ліку мультымэдыйнае выданьне ўвайшлі 42 песьні, што бралі ў гіт-парадзе цягам музычнага сэзону.

Сярод іх – зоркі беларускай альтэрнатыўнай музыкі (IQ48, B:N і Лявон Вольскі, "Глюкі", "Сьцяна"), прадстаўнікі фолк-сцэны ("Osimira", "Песьняры", "Рокаш"), папулярнай музыкі (Аляксей Хлястоў, "Prima-Vera"). Багата гэтым разам і новых імёнаў – такія калектывы й выканаўцы, як "Jab Club", Тацьцяна Беланогая, "Ilo & Friends", ці не ўпершыню прадстаўленыя ў такім масавым накладзе. Усіх выканаўцаў лучыць фармат "Тузіна Гітоў" – якасная беларускамоўная музыка.

Акром прыхільнікаў беларускай музыкі да падвядзеньня вынікаў на трэк ліст складанкі па традыцыі паўплывалі аўтарытэтныя беларускія музычныя аналітыкі. Гэтым разам вызначаць лепшых дапамагалі прадстаўнікі айчыннай гуказапісвальнай індустрыі – Ігар Будай (заснавальнік польскай студыі "Ariola", Гданьск), Канстанцін Кулеш (прадусар і гукарэжысэр студыі "Super8"), Андрэй Баброўка (студыя "Селах"), гукарэжысэр студыі "Осмос" Ігар Плевін, Генадзь Сыракваш (кіраўнік "PRO-2-Studio").

Выдавец парталу "Тузін Гітоў" Вецер Мэханічны заўважае, што галоўнай мэтай дзейнасьці гэтага інтэрнэт-праекту зьяўляецца аніяк не вызначэньне "лепшых зь лепшых": "Найперш, мы прапагандуем сучасную беларускую музыку і ствараем эфэктыўныя магчымасьці выйсьця да слухачоў для маладых выканаўцаў. Разам з тым празрыстасьць, узважанасьць і грунтоўнасьць падвядзеньня музычных вынікаў разам з наведнікамі і рознымі музычнымі экспэртамі дае падставы разглядаць "Прэм'ер Тузін" як аб'ектыўную і незалежную музычную прэмію".

Музыка фармату "Тузін Гітоў" сёньня прадстаўлена штогадовымі пасьпяховымі CD-складанкамі, буйнейшым легальным сеціўным каталёгам беларускамоўных песень у фармаце MP3, зь якога штомесяц фіксуецца блізу 50 000 спампоўваньняў трэкаў. Радыёвэрсія гіт-параду штотыдня гучыць на FM-cтанцыі радыё "Рацыя" (Беласточчына і Заходняя Беларусь на хвалях 98,1FM) на чале зь нязьменным вядучым Алегам Хаменкам.

По информации "Тузін гітоў"


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net