На лэйбле Preserved Sound выйшаў альбом менскага кампазытара-самавука й электраакустыка Алеся Цурка. Сем трэкаў ілюструюць сабой фінальны восьмы – аўтарскі маналёг, які дае імя ўсяму альбому – "Трансьляцыя".
Музыка, створаная пад уплывамі Рахманінава, Сільвэстрава, Суботніка, Бэйля, Ксэнакіса, паўстае як фэномэн і аб’ект дасьледаваньня. Кампазыцыйныя тэхнікі сучаснае акадэмічнае музыкі міксуюцца з элемэнтамі электронікі, пост-року ды шугэйзу.
Па словах аўтара, ягоная "Трансьляцыя" ўжо даехала да Японіі, атрымала некалькі рэцэнзіяў у іншых краінах і нават прагучала на аўстралійскай радыёстанцыі. Рэліз рыхтаваўся некалькі гадоў. У прадстаўленым матэрыяле, акром высокаінтэлектуальнай электронікі, задзейнічаныя жывыя струнныя ды вакал Настасьсі Бяндэрскай, якая ўпрыгожыла сабой і вокладку альбома.
Набыць альбом праз Bandcamp.
Тэкст: Tuzin.fm