О проекте

Басіст Svet Boogie Band, Divina Enema ды Gentle Beat рыхтуе сольны альбом

 

Экс-бас-гітарыст гуртоў Svet Boogie Band, Divina Enema, Neo ды шматлікіх іншых рыхтуе сольны альбом, над якім працаваў разам з удзельнікамі кавер-бэнда Gentle Beat. Жывая прэзентацыя дэбютніка Ціхана Золатава адбудзецца 29 траўня, а інтэрнэт рэліз – за некалькі дзён да канцэрта.

"У пэўны час мне стала неяк сумна быць проста басістам, таму я і вырашыў сабраць кавер-бэнд і пачаць спяваць, – з усмешкай узгадвае Ціхан Золатаў. – Цяпер, праз чатыры гады гэта працягнулася і ў аўтарскім праекце. Праўда, пасля доўгіх спрэчак мы ўсё ж вырашылі выдаваць дыск менавіта як сольнік".

Дарэчы, музыка прызнаецца, што песень хапіла б і на два альбомы, але было вырашана не спяшацца, і для пачатку паспрабаваць выдаць толькі частку з яго.

"Матэрыял для дыска напісаны цягам апошніх 10-15 гадоў, калі казаць пра тэксты і мелодыку, – распавядае пра сольную працу Ціхан. – Стылістычна гэта рок. Але для тых, хто памятае мяне па гурце Divina Enema, то гэта не такі рок-рок. У маім разуменні, новы праект, хутчэй, поп-рокавы. То бок, самі песні рокавыя, але аранжыроўкі, так бы мовіць, больш блізкія для слухача".

Канцэртная прэзентацыя дэбютнага альбома Ціхана Золатава адбудзецца 29 траўня ў клубе Loft. За некалькі дзён да гэтага з дыскам можна будзе пазнаёміцца на сайце "Еўрарадыё". Пачатак канцэрта ў 19:30, уваход вольны. Замовіць столікі можна па тэлефоне +375 (29) 380-00-10

Тэкст: Ілля Маліноўскі, "Еўрарадыё"


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net