Радиоведущий и журналист Виктор Семашко о посмертном сборнике Святослава "Svet" Ходоновича: "Судзячы па плытцы "For You My Love", музыка да апошніх дзён працягваў шукаць новыя формы, мову, гучаньне… Ня менш густоўнае, але больш сэмплернае, стрыманае, прахалоднае, прасторавае, асабістае".
Svet знаходзіўся ў стане няспыннае мэтамарфозы. Шукаючы сябе, музыка зьдзіўляў і ўражваў, весяліў і пакідаў у зьбянтэжанасьці навакольных. Рэзкі спын гэтых пошукаў таксама стаў нечаканасьцю…
Я ўжо некалі распавядаў, што ўпершыню пабачыў Svetа ў 2002 годзе на фэсьце "Блюз жыве ў Мінску" ў ДК МТЗ. Тады ён выступаў адзін, проста пад гітару. Выконваў архаічныя блюзы. І адчуваўся вялікі кантраст між зьнешнім выглядам і манэрай выкананьня. Быццам нейкі маленькі хлопчык у дарослым капялюшы ці то імітуе, ці то робіць пародыю на сьпевы з дэльты Місісіпі. Заля таксама ўспрыняла той выступ неадназначна. Але ўжо празь некалькі год, сабраўшы свой бэнд, Svet цудоўным чынам ператварыўся ў энэргічнага шоўмэна, які зь лёгкасьцю гутарыў з публікай, трымаў увагу й захапляў кожнага сваім аптымістычным настроем.
Чым далей, тым болей Svet раскрываўся як мультыінструмэнталіста (гітара, клявішныя, харп, вакал) і як аўтар. Калі пачынаў Svet Boogie Band з блюзавых кавэраў, то ў 2007 годзе Svet напісаў зусім ня блюзавы саўндтрэк да сумеснае беларуска-французскае пастаноўкі "Notre Ville". Маўленьне па-француску тут выконвае ролю асобнага музычнага інструмэнта. Пра нейкае “бугі” няма й гаворкі. Было відавочна, што Svet ужо адчуваў цеснату ў той стылістыцы, якой здабыў сабе славу.
Судзячы па плытцы "For You My Love", музыка да апошніх дзён працягваў шукаць новыя формы, мову, гучаньне… Ня менш густоўнае, але больш сэмплернае, стрыманае, прахалоднае, прасторавае, асабістае. Разам з тым на дыску шмат гарэзьлівых нумароў, дзе, напрыклад, Svet забаўляецца з гармонікам. Навогул, прадстаўленыя розныя бакі яго характару ці розныя ролі: ад абаяльнага жыгала да гумарнога кантры-боя, мяккі сплін чаргуецца з паветранай легкадумнасьцю ці пераходзіць у нэрвовы боль, зь якім аўтар спрабуе разабрацца тэт-а-тэт.
Альбом, сапраўды, атрымаўся даволі сяброўскім. Быццам зробленым сябрамі для сяброў, на памяць пра знаёмства. Тым ён і цікавы для мяне, як і ў прынцыпе любое выданьне, да кампіляваньня якога ня мае дачыненьня ўмоўны галоўны герой. Бо такім чынам, можна ўбачыць яго асобу зь іншага ракурсу. Плытку "For You My Love" можна параўнаць з фотаздымкамі, што раптоўна знайшла пакаёўка сярод раскіданых папер і склала ў акуратны стосік, пакуль гаспадар затрымаўся недзе за мяжой.
PS: Днямі сустрэў гітарыста Svet Boogie Band. Нас пазнаёмілі. Al сказаў, што пасьмяротная плытка дае магчымасьць уявіць, што б магло быць далей. А я ўзгадаў, што нядаўна глядзеў DVD з адным з апошніх канцэртаў Svet Boogie Band, што адбыўся ў катэджы пад Менскам, і там Al выконваў уласную песьню. Але зараз ён сказаў, што болей музыкай не займаецца, бо справа згубіла сэнс.
Оценка: 8 из 10
Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом и поставить диску свою оценку вы можете здесь
Об авторе:
Музыкант, журналист, поэт. Родился в 1980 году в Минске. Учился в музыкальных школах (фортепиано, гобой). Впервые вышел на сцену в 1998 году в составе музыкально-поэтической формации "Кузнец и Семаня". С 2001 года играет в самодеятельном ансамбле интуитивной импровизации "Князь Мышкин". Параллельно с 2004 по 2007 год сотрудничал с группой "Нагуаль". В 2002 году окончил факультет журналистики БГУ. С мая 2005 по октябрь 2009 - автор программы о белорусской музыке "Новая зямля" на радио "Unistar". С 2010 - ведущий авторской программы "Кракатук" на радио "Рацыя". В 2006 году издал книгу собственных стихов "Марыя S.".