О проекте

BosaeSonca прэзентуе песню пра развітанне (+відэа)

 

Уладальнікі тытулу "Лепшы беларускамоўны альбом 2013" на ўзнагародах Experty.by прэзентуюць новы сінгл "Бывай" – моцны лірычны нумар са струннымі, які апявае развітанне адразу з двух бакоў. Жывая прэм’ера адбудзецца 27 красавіка падчас вялікага сольнага канцэрта ў клубе Tarantino.

Пачатак песні быў напісаны лідарам калектыву Алесем Кот-Зайцавым пад уражаннем ад таго, як шэраг яго сяброў, у тым ліку калега па BosaeSonca баяніст Алесь Ясінскі, з’ехалі за мяжу – вучыцца, працаваць ці ў пошуках лепшага жыцця. Гэты кавалачак нават прагучаў пры канцы дэбютнага альбома "Залаты" (студзень 2013).

– На той момант я думаў, што ну ўсё, вось у такім выглядзе гэты трэк і застанецца. Але жыццё неяк расставіла ўсё на свае месцы і я пабачыў, што ёсць свае пазітыўныя моманты нават у такой сітуацыі, калі блізкія табе людзі аказваюцца нейдзе далёка, – распавядае Алесь Кот-Зайцаў. – Пабачыў, што нічога тут няма страшнага і такога кшталту перамены – гэта рух, без якога жыццё было б тупой стабільнасцю.

У выніку песня атрымала "нясумны" працяг, а Алесь Ясінскі напісаў для яе прыгожыя партытуры для струнных. Відэа ў кнігарні "ЛогвінаЎ" зняў Сяргей Дрэваль.

27 красавіка BosaeSonca на сольным канцэрце ў клубе Tarantino (адваротны бок КЗ "Мінск") пры падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі!" прэзентуе вялікую акустычную праграму са струнным трыа. На выступ з Прагі адмыслова прыедзе чароўны баян гурта Алесь Ясінскі. Чакаюцца і іншыя сюрпрызы.

Квіткі: танцпол – 80 тыс. (папярэдне ў касах Kvitki.by – http://www.kvitki.by/ru/cashiers/23), 100 тыс. у дзень канцэрта; столікі – 120 тыс. (у клубе). Адрас клуба: Кастрычніцкая, 5 (адваротны бок КЗ "Мінск"). Даведка: 377 80 00 (Velcom, MТС). Пачатак у 19.00.


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net