О проекте

BosaeSonca "Unplugged 2" (+аўдыё)

 
7,00
декабрь, 2015
самиздат

Запісаны збольшага падчас адмысловага канцэрта акустычны альбом, які пераважна складаецца з новых песень.

BOSAESONCA:

Алесь Кот-Зайцаў – спеў, дадатковы спеў, гітара, бас-гітара, укулеле, губны гармонік, перкусія, ксілафон
Алесь Ясінскі – баян, бубны, перкусія, гітара, бас-гітара, спеў

словы: Алесь Кот-Зайцаў (1,2,4-6,9-11), Валярына Кустава (3), Sigur Ros (7), Алесь Ясінскі (8)
музыка: Алесь Кот-Зайцаў (1-5,9-11), Sigur Ros (6,7), Алесь Ясінскі (8)

запіс канцэрта, звядзенне, майстарынг – Павел Сініла, студыя Everest
студыйны запіс дадатковых інструментаў – Алесь Кот-Зайцаў, Алесь Ясінскі

дзе ўзяць

Набыць CD на канцэртах гурта.

Сацсеткі: Facebook, VK.




меркаванні штатных экспертаў*

Ягор Цывілька

адзнака: 8,00

Тры альбомы за тры гады – BosaeSonca відавочна не любяць вытрымліваць доўгія паўзы. Простая назва рэліза загадзя дае зразумець, што справа пойдзе пра нешта жывое і акустычнае. Пэўная разынка "Unplugged 2" яшчэ і ў тым, што ўсе партыі сыграныя толькі ўдвох і толькі Алесямі: Кот-Зайцавым і Ясінскім.

Другая запар акустыка – даволі рызыкоўны ход. Асабліва пры тым, што параўнанне з тонка аранжыраваным папярэднікам "Адпусці" не ідзе на карысць сціпламу і лаканічнаму напаўжывому-напаўстудыйнаму запісу. Але негледзячы на гэта мы маем справу з адным з самых тонкіх і інтымных альбомаў гэтага года. Тут не адчуваецца гульні, наігранасці, толькі кранальная шчырасць, аголеныя гукам пачуцці.

Па сутнасці, уласных новых песень на альбоме крыху больш за палову, астатняе – выдатна ўпісаныя ў трэкліст інструментальны і беларускамоўны каверы на Sigur Ros і "старыя знаёмыя" з мінулых альбомаў. Прэм'ерныя трэкі розныя па настроі, але ўсе даволі ўдалыя: дзе з надрывам і нервам ("Сапраўды", "Маўчы"), дзе з лёгкім і светлым сумам ("Кахай", "Супакой", "Рукі на вадзе"), а "Не барані" нават больш пасавала б "Адпусці", настолькі блізкая яму па настроі і стылістыцы. І хоць "Unplugged 2" крыху губляецца на фоне мінулага "Адпусці", гэта сапраўды добры, цёплы і атмасферны альбом для тых, хто любіць "ціхую" музыку.

Experty.by


Аляксандр Чарнуха

адзнака: 7,00

Вроде бы без особой надежды на пристальное внимание широкой аудитории BosaeSonca в прошлом году выпустили прекрасный акустический альбом, который по своим качествам превосходил абсолютное большинство студийных работ коллег музыкантов. Поймав это настроение и будучи жестко ограниченными во времени и пространстве, участники коллектива решили пойти по проторенной дорожке и выпустили еще один акустический альбом. Даже назвали его по-простому – "Unplugged 2".

Вполне очевидно, что музыканты понимают: собраться в студии, чтобы записать полноформатник в обозримом будущем практически нереально, учитывая их прописку и график (дебютный альбом группы писался такими темпами, что про существование BosaeSonca успели как следует забыть). Поэтому устраивают вот такие сессии и пишут материал пачкой. В большинстве случаев это прокатывает: музыканты в коллективе отличные, поэтому огрехов на записи мало. Правда, конкретно эта вышла не без косяков. Достаточно послушать белорусскоязычные версии песен Sigur Ros, в которых хватает вокальных огрехов. Да и в принципе работа (в отличие от "Адпусці") выглядит откровенно сырой – такой выход из положения, когда и группу ликвидировать неохота, и дефицит времени сказывается.

Впрочем, даже несмотря на все эти нюансы, группа предлагает очень крепкий материал: возможно, записанный на этот раз не самым лучшим образом, но зато с большим потенциалом. Послушайте хотя бы воздушную "Рукі на вадзе" с откровенным реверансом в сторону Beirut – таких воздушных песен Беларуси не писали уже давно.

Experty.by


Сяргей Будкін

адзнака: 7,00

Новы альбом BosaeSonca, на жаль, не пакідае такога ж яркага ўражаньня, як іх папярэдняя жывая студыйная сэсія "Адпусьці". Пры тым, што сам песенны матэрыял не саступае, ды і папракнуць Алеся Ката-Зайцава і Алеся Ясінскага ў творчай недзеяздольнасьці аніяк немагчыма.

Іх "Unplugged 2" выйшаў больш хатнім і мінімалістычным і… надта ўжо звычайным – аранжыроўкі тут куды прасьцейшыя (тут ужо няма струнных), і наогул такое адчуваньне, што музыкі граюць у паўсілы, не дэманструюць яны напоўніцу сваіх магчымасьцяў, як уласна і гукарэжысэр, бо запіс падаецца дужа сырым. "Сырасьць" гэтая можа і ёсьць якраз асаблівасьцю жывога канцэрту, але можна адаслаць да таго ж дыску "Адпусьці" – там быў відавочна куды больш сур’ёзны прадакшн.

Па-сутнасьці, гэта адзіны негатыўны закід у бок гурта – у тым, што яны выдалі спачатку "Адпусьці", а потым "Unplugged 2". Было бы больш зразумела, каб здарылася наадварот. З гэтае прычыны новы рэліз выглядае хутчэй бутлегам, чым поўнавартасным нумарным альбомам. Тым ня менш песьні Ката-Зайцава магнэтызуюць і слухаецца гэты запіс усё адно зь вялікаю прыемнасьцю, калі ня корпацца ў дэталях.

Experty.by


Зміцер Безкаравайны

адзнака: 6,00

Группа BosaeSonca встретила позапрошлогодний шквал наград уже на стадии транснационального дзена, в котором пребывает и сейчас. Поэтому и концертов с тех пор было не так много, и записаться толком у музыкантов шансов по сути не было, и в ближайшее время это вряд ли изменится. Радует, что они не сложили рук и продолжают поддерживать пульс совместного детища.

"Unplugged 2" – это такой студийный квартирник. Два основных музыканта, минимум инструментов, минимум эффектов. Какие-то партии и дописывались, но на скромную и сыроватую звуковую картину принципиально не повлияли. Зато радует новый материал, особенно стартовые "Сапраўды" и "Не барані" – фирменная осенняя меланхолия. На красивой "Кахай" уже начинает не хватать звука, но следующую "Маўчы" вокалист Алесь Кот-Зайцев вытягивает запредельным надрывом в голосе.

Блок тихих песен, среди которых два кавера (один из них инструментальный) на Sigur Ros, пожалуй, не так интересен (даже несмотря на лид-вокал Александра Ясинского на "Супакой") и заметно сбивает ритм. Хотя белорусская версия "All Alright" неплоха. Блок обрамляют уже известные "Адпусці" и "Неба", которые выпадают и превращают достаточно короткий альбом в спорный микс в ключе "новое и лучшее". "Рукі на вадзе" – вновь успех, "Бывай" – опять из прошлого.

Что ж, проверка на минимализм состоялась и песни писать BosaeSonca не разучились. Понятно, что никаких глобальных ставок на этот релиз нет. Но он мог заметно выиграть, будь его формат более определенным. Например, ЕР нового материала на 5-6-песен слушался бы гораздо лучше. Хотелось бы однажды услышать полноценный новый альбом.

Experty.by


* Рэцэнзіі, адзнакі і каментары аўтараў праекта не прэтэндуюць на праўду у апошняй інстанцыі, а толькі адлюстроўваюць меркаванні канкрэтных людзей і з'яўляюцца спосабам ініцыяваць праслухоўванне запісаў, а таксама іх далейшае абмеркаванне. Больш падрабязна.


УВАГА!

Кожны карыстальнік можа паставіць сваю адзнаку гэтаму дыску цягам 15 дзён ад моманту публікацыі рэцэнзій. На падставе адзнак актыўных зарэгістраваных карыстальнікаў (якія ацэняць не менш за 15% альбомаў каляндарнага года) ўручаецца асобная ўзнагарода прэміі Experty.by – "Прыз народных экспертаў". Адзнакі карыстальнікаў уплываюць на размеркаванне прызоў і ў іншых намінацыях.

Паставіць адзнаку можна зарэгістраваўшыся на Experty.by АЛЬБО здзейсніўшы ўваход на сайт з дапамогай экаўнта на сацсетках: Facebook, VK, Livejournal. Пасля гэтага зайдзіце на тую ж старонку і пастаўце адзнаку ў адмысловым блоку. Вы таксама маеце магчымасць пакінуць свой каментар.

6
Ваша оценка: Пусто Средняя: 6 (3 голосов)
список проголосовавших по оценкам: 

  
оценки пользователи
7 Andrejs
6 Аляксандр Кавалевіч
5 Jamayk

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

 
 
Developed by Lynxlab.net