Аўтарка вельмі экспэрымэнальных песень і колішняя пераможца "Бардаўскае восені" Дар’я Кадамская разам са сваім гуртом "Бабэобі" прадставіла на Tuzin.fm дэбютны рэліз. Гэта канцэптуальны цыкаль з 6 песень-сноў альбо песень-заклёнаў пад агульным назовам "Шапіто".
"Гэта мой першы поўнавартасны альбом, запісаны на студыі. Па стандартах атрымаўся міньён, але я да канца сказала, тое што хацела. Песьні адбірала па актуальнасьці, тыя, што маюць для мяне зараз сэнс", – патлумачыла аўтарка.
Папрацаваць над праграмай "Шапіто" Дар’я запрасіла дзесятак сяброў-музыкантаў. У іх ліку апынуліся баяніст Алесь Ясінскі (BosaeSonca, Vuraj), кантрабасіст Юры Навуменка ("Нагуаль", "Каля Нуля"), пэркусіяніст Юры Данскоў (Shaman Jungle). Па словах Дар’і, кожны музыка выдумляў сваю партыю сам. А канчатковы варыянт абмяркоўвалі разам з гукарэжысэрам Паўлам Бачаравым.
Жывой прэзэнтацыі "Шапіто" пакуль не намячаецца. Бо гурт "Бабэобі" мае праблемы са складам. А Дар’я Кадамская, тым часам, рыхтуецца ў другі раз стаць мамай.
Спампаваць рэліз на сайце Tuzin.fm.
Тэкст: Віктар Сямашка
Комментарии
Хорошая музыка. Ни чего
Хорошая музыка. Ни чего бардовского не заметил.