О проекте

Дэбютны міні-альбом Bigi (+слухаць/+спампаваць)

 

Гомельскі артыст Bigi прадставіў дэбютны міні-альбом "Quadromania", запісаны на словы сябра-гамельчука Алеся Плоткі (aka Bajsan). Месца, з якога паходзяць хлопцы, мае ў народзе простую назву – "Квадрат". Таму хлопцам не выпадала шукаць іншую назву, а трэба было проста зафіксаваць рэспект да роднай вуліцы Косарава.

Bigi – псеўданім гомельскага музыкі, пад якім ён добра вядомы ў творчым асяродку горада над Сожам і па-за яго межамі. У розныя гады – гітарыст і кампазітар металічных гуртоў Tarantul, Samadhi Boom, Copyright і Ivorygod. Працуе як ды-джэй, мае дзясяткі клубных выступаў, рэміксаў і альбом электроннай музыкі "A Dozen Steps To Freedom".

Знаёмства двух творцаў адбылося ў 2005 годзе і было віртуальным да вяртання аднаго з іх з Амерыкі. У далейшым хлопцы "шлі клінам" у актуальных лакальных камандах JazzLatex i Tarantul, захоўваючы сяброўскія стасункі найперш перад мераннем круцізной у гомельскай альтэрнатыўнай тусе. Жанчыны, ночы трэша і філасофіі – за супрацай над лірычнымі творамі стаіць не проста імкненне запісаць пару песень, але братэрскае разуменне адзін аднога і рэаліі навокал.

"Калі ўявіць сабе, што колішні праект Samadhi Boom мусіць мець працяг, то ён павінен быць менавіта такім – простым і шчырым. Не так істотна, што гэта – трайбал-трэш, ці песня пад гітару, істотна – ці шчыры ты перад самім сабой", – кажуць аўтары і, выпіўшы Jaegermеister, дадаюць – "У нас тут на раёне яшчэ Хмыр (дырэктар God’s Tower Віктар Лапіцкі) жыве, пра яго таксама песня будзе! Вітаем вас на квадраце!"

Bigi

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Манера исполнения

+1
0
-1

Манера исполнения понравилась. Чувствуется что-то своё. Интересно будет альбом послушать

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net