Журналист Дмитрий Подберезский о грядущей Национальной музыкальной премии для газеты "Народная воля": "Якая можа быць Нацыянальная музычная прэмія ў галіне "эстрады" пры наяўнасці ў краіне "чорных спісаў" забароненых выканаўцаў? Адсякаючы ад удзелу ў разглядзе магчымых заявак добрую частку таго, што маецца ў беларускай папулярнай музыцы, арганізатары гэтай прэміі становяцца ў позу страуса, рыхтуючы такі міжсабойчык, які поўнага ўяўлення пра цяперашнюю папулярную музыку Беларусі даць проста не здольны".
Iдэя Міністэрства культуры Беларусі заснаваць штогадовую Нацыянальную музычную прэмію не выглядае крокам нечаканым. Ужо хоць бы таму, што падобны крок варта было б зрабіць гадоў гэтак з 15 таму. Прыкладна ў той час, калі ў Беларусі ўпершыню адбылася цырымонія "Рок-каранацыя"...
Прынамсі, вызначэнне лепшых спартсменаў па выніках года ў нас адбываецца ўжо дастаткова даўно. Штогод вызначаюць і лепшых камбайнёраў, лепшых дзеячаў тэлеэфіру і "чэсных" СМІ. Нарэшце нехта згадаў, што ў Беларусі, напэўна, ёсць і музыканты. І на тым дзякуй!
Як паведамляе сайт Міністэрства культуры, "дадзены праект праводзіцца ў адпаведнасці з рашэннем Урада Рэспублікі ў мэтах развіцця нацыянальнага эстраднага музычнага мастацтва, стварэння ўмоў для прасоўвання творчасці таленавітых выканаўцаў, прадстаўнікоў беларускай эстрады". Арганізатарамі прэміі выступаюць Мінкульт і ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне".
Гэта, як кажуць, уступная інфармацыя. Хоць выраз "праект праводзіцца" і выглядае неяк кульгава. А сам ён пад гэтым назовам, як аказваецца, ахоплівае ўсяго толькі частку айчыннай музычнай культуры. Іншымі словамі, атрымліваецца так: тое, што мы называем "эстрада", – гэта музыка. А тое, што гучыць у розных там філармоніях, – гэта нешта зусім іншае, што разглядаць арганізатарам Нацыянальнай музычнай прэміі не выпадае. То бок, прынцып вызначэння намінантаў насамрэч абраны выключна рок-н-рольны: "Roll Over, Beethoven". Інакш – пасуньцеся ад музыкі, акадэмічныя вы нашы...
Вось чаму першае, што кінулася ў вочы, – гэта сама назва прэміі. Калі "эстрада" – гэта лепшае, што варта адзначаць прызамі ў галіне беларускай музыкі, дык краіне можна толькі шчыра паспачуваць.
Для вызначэння лепшых аргкамітэт Нацыянальнай музычнай прэміі выпрацаваў 16 намінацый, якія ахопліваюць практычна ўсе бакі нашай папулярнай музыкі. Гэта "Лепшая песня года", "Лепшыя мужчынскі і жаночы вакал", "Лепшая музычная група", "Лепшыя аўтары музыкі і слоў", "Адкрыццё года", "Лепшыя альбом, канцэрт, кліп, гастрольны тур года", "Лепшы журналіст (музычны крытык)", "За ўклад у развіццё беларускай эстрады", "Зорачка года (лепшы юны выканаўца)". Цалкам слушна ўведзена асобная намінацыя "Лепшая песня на беларускай мове", ужо хоць бы таму, што менавіта такія песні дагэтуль яўна дыскрымінуюцца ў айчынных эфірных СМІ. Але ж, калі маецца намінацыя "Лепшы прадзюсар", чаму тады адсутнічаюць намінацыі "Лепшы гукарэжысёр", "Лепшы выдавец", "Лепшы аранжыроўшчык"? Яны што, ніякіх адносін да "эстрады" не маюць?
Выклікае пытанне і сама працэдура вызначэння пераможцаў. Як паведамляе сайт Мінкульта, яны будуць вызначацца паводле галасоў нейкага экспертнага савета з ліку вядучых дзеячаў культуры і мастацтва і прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, а таксама паводле меркаванняў тэлегледачоў праз інтэрнэт і sms-галасаванне. Даўно вядома, што ў падобнага роду экспертных саветах і журы з года ў год можна бачыць практычна адных і тых жа людзей са званнямі не менш за "заслужаных". І часам ім бывае вельмі няпроста ацэньваць тую музыку, якая з’яўляецца для іх малазразумелай. Што датычыць удзелу ў гэтым працэсе тэлегледачоў, дык тут я наогул бачу мала сэнсу. Хоць бы таму, што пераважная большасць аўдыторыі проста не ў стане ацаніць тонкасці музычнай ды паэтычнай моў, аранжыроўкі і, уласна, – выканання. І ў выніку можа так атрымацца, што меркаванні "заслужаных" і аўдыторыі звесці да аднаго цэлага будзе вельмі няпроста. Калі наогул магчыма.
Нарэшце, пра тое, што выклікала ў мяне асабіста найбольш пытанняў. А менавіта: матэрыялы для вызначэння намінантаў неабходна прадаставіць аргкамітэту ў тэрмін з 1 мая да 1 лістапада гэтага года. Інакш кажучы, пасля 1 лістапада бягучы музычны год у Беларусі заканчваецца. Як так?! Ва ўсім свеце менавіта пад канец года і з’яўляецца большасць выданняў з разлікам на тое, што пад Каляды, Новы год новыя выданні знойдуць як ніколі раней больш спажыўцоў. Менавіта пад канец года ладзяцца найбольш гучныя канцэрты і туры. І Беларусь у гэтым сэнсе не выключэнне, дастаткова толькі прааналізаваць, колькі за апошнія 2–3 гады было выдадзена новых альбомаў менавіта пад самы канец года. А таму прызначаць урачыстую выніковую цырымонію на снежань яўна неразумна. Тая ж "Рок-каранацыя" ладзіцца, нагадаю, у лютым па выніках мінулага года, яе арганізатары маюць час падвесці вынікі, не спяшаючыся і не выкрэсліваючы тое, што адбывалася ажно да самага сканчэння года.
Тым не менш маецца яшчэ час, каб крыху падправіць той самы першы блін, каб ён не выйшаў комам. Хоць, прызнацца, той самы ком закладзены быў у рэцэптуру вызначальна і – хочаш не хочаш - напэўна, гучна заявіць пра сябе ажно да таго, што сама ўрачыстая цырымонія зробіцца ў выніку пасмешышчам.
Я вось пра што. Якая можа быць Нацыянальная музычная прэмія ў галіне "эстрады" пры наяўнасці ў краіне "чорных спісаў" забароненых выканаўцаў? Адсякаючы ад удзелу ў разглядзе магчымых заявак добрую частку таго, што маецца ў беларускай папулярнай музыцы, арганізатары гэтай прэміі становяцца ў позу страуса, рыхтуючы такі міжсабойчык, які поўнага ўяўлення пра цяперашнюю папулярную музыку Беларусі даць проста не здольны.
Вось чаму хочацца яшчэ раз паўтарыць, што гэтую прэмію неабходна было заснаваць яшчэ 15 гадоў таму. Калі ніхто і не думаў, што ў Беларусі музыкантаў можна будзе падзяліць на "чорных" і "белых", калі на цырымоніях "Рок-каранацыі" адначасова прысутнічалі Аляксандр Саладуха і "N.R.M.", калі разам спявалі Анатоль Ярмоленка і "Крама", "Нейро Дюбель" і "Песняры" з Уладзімірам Мулявіным.
Што, такое сёння магчыма? Не. А вы кажаце – Нацыянальная музычная прэмія...
Оригинал статьи на сайте "Народной воли".
Об авторе:
Родился 20 августа 1952 года в Минске. В 1974 окончил белорусское отделение филфака БГУ. Работал учителем на селе, администратором объединения "Летапіс" киностудии "Беларусьфильм", редактором литературно-драматической, после – музыкальной редакции Белорусского телевидения. Старший редактор отдела музыки в журнале "Мастацтва", затем - заместитель главного редактора. В 2000-2008 – корреспондент белорусской службы радио "Свобода". С 2008 – один из экспертов музыкального интернет-проекта Experty.by.
С публикациями на музыкальные темы начал выступать в середине 70-х. Печатался в бюллетене "Рабочая смена" (позже – журнал "Парус"), газетах "Знамя Юности", "Лiтаратура i мастацтва", "Имя", "Белорусская деловая газета", "Музыкальная газета", "Наша Нiва", журналах "Клуб и художественная самодеятельность" (Россия), "Маладосць", "Бездельник", "Крынiца", "Jazz квадрат", Melodie (ЧССР), "Jazz Forum" (Польша), музыкальном портале "Тузiн гiтоў".
Автор и ведущий ряда программ на телевидении ("Тэледыскатэка", "Сустрэнемся пасля 11-цi" в 70-80-х годах, БТ) и радио ("Музыка тоўстых" на радио "Беларуская маладзёжная" и радио "101,2" в 90-х, "Мэлёдыя дня" и "Па-за тактам" на радио "Свобода" в 2000-х).
В 80-х – председатель минского клуба любителей джаза. Член Союза писателей Беларуси с 1994 года, Белорусской ассоциации журналистов с 1998. Член жюри международного конкурса на фестивале "Noc bluesowa" (Польша, 2000–05), член жюри конкурса на фестивале "Басовiшча" (2006–07).
Один из авторов "Толкового словаря терминов популярной музыки" (1994, 1999), автор идеи и составитель книги "Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі" (2008).
Комментарии
"Кукушка хвалит Петуха..."
На мой любительский взгляд это будет еще один закрытый проект, завязанный на локальной "профессиональной" круговой поруке близких по мировоззрению, способностям и адаптационным качествам людей, увлекающихся КАРАОКЕ. Они будут собираться, обмениваться фонограммами, делиться секретами очароВЫВАния директоров спонсирующих предприятий и хвалить друг друга. См. басню Крылова... При этом все участники будут стараться хоть чем-нибудь напоминать героев "желтых" теле-очерков Глеба Пьяных. ИМХО
Подкоровайный и безберезский...
Ну, бляха-муха, посягнули, сатрапы на святое!!! На то, в чем разбираются только эксперты!!! А, ведь они(устроители вручения Национальной премии) тоже хотят, как и вы, хоть каким-то образом обратить на себя
внимание. Подзаработать" имиджу" непререкаемых авторитетов искусства. А может, и деньжат перехватить... Кому нужна такая "премия"??? Так, им же и нужна! Как и вам сотоварищи. А вы их закажите...))) Мол, бизнеса лишают, братки, помогите!!!
347(!!!) пользователям нравится experty.by. Это очень много для 9-ти миллионного населения страны, так и этих отбивают!!! Полная задница... Лишают права казнить и миловать белорусских "музыкау"!!! Да большинству серьезных музыкантов, глубоко нас..ть на ваши потуги, стать геббельсами белорусской музыки! Сначала было смешно, после прочтения плаксиво-требовательного "излияния" автора, а теперь противно.
Все вы, околомузыкальныеэксперты, - жозэ мануэли баррозу!!!
Я допускаю
Я допускаю, что мог не понять предыдущего оратора, тем не менее позволю ремарку: "эксперты" работают с аудиторией малого масштаба, зато ЖЕЛАЮЩЕЙ ИГРАТЬ И СЛУШАТЬ НЕЧТО ИСКРЕННЕЕ, причем часто без надежды на сытенькую житуху! А некоторые другие врут себе и аудитории под фонограмму (зачастую - бездарную), в душе сознавая постыдность и безнадежность псевдо-искусства двигать попой... И подменяют музыку зрелищем (которое, несмотря на видимую движуху, стало СКУЧНЕЕ ЧЕМ ПРИ СОВЕ). Мораль: Чтобы было, за что награждать, НАДО МНОГО, ЧЕСТНО И КАЧЕСТВЕННО РАБОТАТЬ (в данном случае на поприще музыки)! В этом контексте критика просто необходима!!!
2Петр: Прочитано, но не
2Петр: Прочитано, но не понято, а если понято, то не так? Сравнение вами аудитории фейсбука и населения РБ - отлично характеризует адекватность процессов в вашем нейронном комке.
тругеник села
Сейте, уважаемый, trugenik sela, доброе и прочее... Про гуано не забудьте, - это продукт, благодаря которому, все и произрастает.Хамить Вам не буду, - много чести. Свое мнение высказал, и все... (Фрагмент текста удален администратором за хамство, нецензурную лексику и переход на личности.)
жизнь
Дима рад тебя видеть.Найди меня в контакте сможем пообщатся.Игорь.П.
Мяне няма ў Кантакце.
Мяне няма ў Кантакце. Фэйсбук.