О проекте

Дмитрий Подберезский: "Музычная педафілія?"

 

Журналист Дмитрий Подберезский о своем взгляде на детское "Евровидение" для сайта Zapraudu.info: "Магчыма, я не стаў бы наогул спрабаваць нешта напісаць цяпер, калі б конкурс той адбываўся пад эгідай, скажам, Дзіцячага фонду UNICEF. Аднак тое, што гаспадаром конкурсу з'яўляецца, наколькі я разумею, камерцыйная структура, якая паводле вызначэння павінна дбаць найперш пра ўласны інтарэс, прымушае, згадзіцеся, зірнуць на дзіцячае "Еўрабачанне" пад крыху іншым вуглом."

Я выдатна разумею: шмат з таго, што напісана ніжэй, выкліча ў многіх нязгоду, пратэст ажно да катэгарычнага непрыняцця іншага меркавання і патрабавання публічна пакараць аўтара за паклёп на рэчаіснасць. Аднак разумеючы гэта, я тым не менш жадаю выказацца зусім не ў спадзяванні на тое, што мае думкі нейкім чынам паўплываюць на сітуацыю. А ў спадзяванні на тое, што на гэты аспект нарэшце нехта зверне хоць нейкую ўвагу.

Такім чынам, для пачатку заяўляю: толькі аднойчы спрабаваў праглядзець да канца фінал конкурсу дзіцячага "Еўрабачання". Вытрымаў, але ж з надзвычайным для сябе высілкам і адразу пасля абвяшчэння вынікаў згадаў вядомае: "Як для дарослых, адно што значна горш". Таму што насамрэч у параўнанні з карыкатурным дарослым "Еўрабачаннем" дзіцячы конкурс падаўся мне наогул нядбайна прыдуманай і ўвасобленай пародыяй. І першае, што мяне насцярожыла, было адчуванне таго, што дзеці тут – усяго толькі напаўняльнік, працоўны матэрыял у той час як сам дух дзяцінства, калі і прысутнічаў падчас правядзення конкурсу, дык выключна ў выглядзе гэткага штучнага араматызатару. Падумалася: антураж нібыта дзіцячы, а вось падмурак усяго конкурсу – цалкам недзіцячы.

І, магчыма, я не стаў бы наогул спрабаваць нешта напісаць цяпер, калі б конкурс той адбываўся пад эгідай, скажам, Дзіцячага фонду UNICEF. Аднак тое, што гаспадаром конкурсу з'яўляецца, наколькі я разумею, камерцыйная структура, якая паводле вызначэння павінна дбаць найперш пра ўласны інтарэс, прымушае, згадзіцеся, зірнуць на дзіцячае "Еўрабачанне" пад крыху іншым вуглом. І я адразу пазначу гэта дастаткова катэгарычна: дзеці і грошы.

Тое, што падрыхтоўка і правядзенне што дарослага, што дзіцячага конкурсаў "Еўрабачання" вымагаюць вельмі значных сродкаў, не падлягае сумненню. Зразумела, калі б конкурс не прыносіў прыбытку, ніхто са свету музычнага бізнесу яго і не падумаў бы ладзіць. Я не збіраюся аналізаваць сумы і працэнты, мне дастаткова зафіксаваць сам факт: "Еўрабачанне" - гэта выключна камерцыйнае мерапрыемства, гаспадары якого зацікаўленыя ў тым, каб конкурс прыцягнуў да сябе як мага большую ўвагу. Само па сабе жаданне цалкам зразумелае, аднак сам гэты працэс мае два, прынамсі, асноўныя шляхі. Першы: крапатлівай працяглай працай паступова, спакойна і годна, здабываць конкурсу імя і аўтарытэт. Другі: пайсці насустрач публіцы, патэнцыйнай аўдыторыі і як мага хутчэй і лягчэй падладзіцца пад густы сярэднестатыстычнага тэлегледача.

"Еўрабачанне", як мне здалося, выбрала другі шлях. І зацягнула ў кола сваіх інтарэсаў дзяцей.

Мала хто з ліку звычайных тэлегледачоў ведае, што раз на два гады адбываецца і конкурс "Еўрабачання" для выканаўцаў музыкі акадэмічнай. У ягонае правядзенне не ўкладаецца столькі рэкламных сродкаў, сколькі мае, скажам, дарослы папсовы конкурс, а таму праходзіць ён ціха, амаль незаўважна. А вось дзіцячае "Еўрабачанне", фінал якога адбудзецца гэтым разам у Мінску, ужо рэкламуецца ці не як галоўная музычная падзея году, яскравае шоу. Што будзе шоу - аніякіх сумненняў! ЦІ будзе музыка? Вось тут дазвольце пасумнявацца.

Але хочацца ўсё ж крыху пра іншае. На тэму "Дзеці і грошы". Я лічу амаральным нават думкі пра тое, што можна зарабляць немалыя грошы, выстаўляючы перад сабой дзяцей, выкарыстоўваючы іх як тавар. Скажу больш: я лічу гэта эксплуатацыяй дзіцячых талентаў ва ўгоду кішэні дарослых дзядзей. І будзь мая на тое воля, я забараніў бы ўдзел дзяцей і падлеткаў ва ўсіх камерцыйнага зместу публічных акцыях аж да таго часу, як яны дасягнуць паўналецця. А ўсё іншае назваў бы дзеяннямі, якія выходзяць па-за межы закону. Безумоўна, дзеці могуць і павінны ўдзельнічаць у рознага роду конкурсных спаборніцтвах і выпрабаваннях, але толькі ў тых, дзе не грошы правяць баль. Школьнага ўзроўню конкурсы - калі ласка! Конкурсы, у якіх загадзя вядомыя сумы адпаведна занятым месцам, - ні ў якім разе!

Можна толькі ўявіць, як бізнесоўцы ад музыкі пасля сканчэння чарговага такога конкурсу падлічваюць тыя сумы, якія прыйшлі на іх рахункі, дзякуючы дзецям...

Але ж дзіцячае "Еўрабачанне" мае і іншы, не менш трывожны аспект, які гэтым разам ляжыць у пласкасці, што мае непасрэднае дачыненне да псіхалогіі. Я, зразумела, - не спецыяліст у гэтай галіне, аднак ніколі б не дазволіў свайму няхай і надзвычай таленавітаму дзіцяці ўдзельнічаць у такіх конкурсах. І вось чаму.

Увядзенне дзяцей з яшчэ вельмі няўстойлівай псіхалогіяй у свет дарослага бізнесу, дарослай, як ні круці, "тусоўкі", як мне думаецца, надзвычай негатыўна і непапраўна адбіваецца на свядомасці дзяцей. Яны, прайшоўшы такі конкурс і адхапіўшы на ім якую больш-менш істотную матэрыяльную перамогу, пачынаюць усведамляць сябе ў нечым большым у параўнанні з тымі, хто застаўся без прызу. Перад пераможцам адчыняюцца дзверы студый радыё і тэлебачання, гуказапісу, да іх вялікую ўвагу пачынаюць праяўляць СМІ, яны - у цэнтры. Роўна як і дарослыя "зоркі" папулярнай музыкі. І тут, як мне здаецца, узнікаюць перадумовы для пэўнага псіхалагічнага злому: дзіця пачынае яўна заўчасна ўсведамляць сябе дарослым. Мне вельмі хацелася б, каб нехта з прафесійных псіхолагаў аўтарытэтна выказаўся з гэтай нагоды. Са свайго ж боку магу толькі выказаць пэўныя здагадкі аб магчымых наступствах такога ранняга саспявання.

Гэта неадэкватная самаацэнка і вызначэнне ўласнага месца ў грамадстве. Як, я выйграла "Еўрабачанне", мяне лепшай назваў цэлы кантынент, а вы мне робіце заўвагу на ўроку, ставіце нездавальняючую ацэнку? Як так?! Мне ж не было калі вучыць! У мяне праграма на тэлебачанні, у мяне запіс новай песні! У мяне заняткі фітнэсам! І наогул – навошта мне вашая школа, калі ў мяне тур па Еўропе? Што вы да мяне са сваімі ўрокамі, калі я абараняю гонар краіны? Я не магу сядзець за гэтай партай у такой дарагой вопратцы! А ў вашай сталоўцы дрэнна пахне і можна атруціцца (тут пэўная праўда ёсць...). Будзеце мяне даставаць – пазваню міністру, з якім я знаёмая, і вас звольняць. Ну, і гэтак далей у тым жа духу...

Псіхалогія дзіця пачынае выкручвацца, бы тая танная вагонка пад восеньскім дажджом, і часта неўзабаве пасля перамогі на тым ці іншым камерцыйным конкурсе асэнсаванне падлеткам уласнага значэння і месца ў грамадстве непапраўна змяняецца. Мы маем справу па сутнасці з заўчасна хранічна хворым чалавекам, які пастаянна вымагае да сябе павышанай увагі, а калі яна раптам заканчваецца, бо актуальнай робіцца перамога новага канкурсанта, цалкам магчымы ледзь не катастрафічны псіхалагічны зрыў. Прыкладаў прыводзіць не буду, але было іх у гісторыі музыкі, кіно колькі заўгодна. Дзецям куды складаней прайсці выпрабаванні папулярнасцю, чым дарослым. Але калі часта ламаюцца апошнія, дык у дзяцей гэта адбываецца – зноў жа – як у дарослых, толькі значна горш. Знявечаную ў дзяцінстве псіхалогію выправіць потым, як мне здаецца, куды больш няпроста, чым псіхалогію дарослага чалавека. А таму неадэкватнае ўспрыманне рэчаіснасці робіцца для нядаўняга лаўрэата сталым дыягназам. "Маленькія кіркоравы" пачынаюць гуляцца ў гульні дарослых і вучыць жыццю ледзь не ўсё сваё акружэнне ў той час, як яны мусяць сядзець за школьнай партай. Дый з бацькамі такіх дзяцей, бывае, пачынае рабіцца нешта падобнае...

І ў выніку (зноў жа з ліку магчымых варыянтаў развіцця падзей), перш чым даць згоду выступіць у рамках якога канцэрту, дзіця дзелавіта цікавіцца, колькі яно атрымае за выступленне. Замест таго, каб наведваць рэпетыцыі калектыву, з якім трэба выступаць, дзіця прагматычна запісвае фанаграмы, таму што ў такім выпадку не трэба ні з кім дзяліцца ганарарам. Дзіця можа "наехаць" на радыёстанцыі з прычыны малаактыўнай ратацыі сваіх песень. Карацей, усё - як у дарослых...

Неяк на "Славянскім базары" быў сведкам выступлення дзіцячага ВІА з Мінску. Зразумела, пад фанаграму з кардоннымі гітарамі ў руках. Дзеці да агіднасці дакладна капіявалі падгледжаныя іх кіраўніком у тэлевізары крыўлянні дарослых "зорак", і ў іх паводзінах было столькі ненатуральнасці, штучнасці, што міжволі падумалася: а гэта ж ужо не выправіш. Праз колькі гадоў у амаль тым жа выглядзе яно ўсё выскачыць на вялікую сцэну ўжо пад маркай "зорка айчыннай эстрады". З усёй сваёй пыхай, пагардай да іншых і назаўсёды знявечаным густам...

Шчыра кажучы, я судзіў бы музычных педагогаў, кіраўнікоў дзіцячых калектываў за такія метады выхавання. Як жорстка судзяць за педафілію. Але, бывае, педагогі атрымліваюць за гэта званні заслужаных, а самі калектывы - званні ўзорных.

Чакаю каментароў...

Оригинал статьи на сайте "Говори правду!".

Об авторе:

Родился 20 августа 1952 года в Минске. В 1974 окончил белорусское отделение филфака БГУ. Работал учителем на селе, администратором объединения "Летапіс" киностудии "Беларусьфильм", редактором литературно-драматической, после – музыкальной редакции Белорусского телевидения. Старший редактор отдела музыки в журнале "Мастацтва", затем - заместитель главного редактора. В 2000-2008 – корреспондент белорусской службы радио "Свобода". С 2008 – один из экспертов музыкального интернет-проекта "Experty.by"

С публикациями на музыкальные темы начал выступать в середине 70-х. Печатался в бюллетене "Рабочая смена" (позже – журнал "Парус"), газетах "Знамя Юности", "Лiтаратура i мастацтва", "Имя", "Белорусская деловая газета", "Музыкальная газета", "Наша Нiва", журналах "Клуб и художественная самодеятельность" (Россия), "Маладосць", "Бездельник", "Крынiца", "Jazz квадрат", "Melodie" (ЧССР), "Jazz Forum" (Польша), музыкальном портале "Тузiн гiтоў".

Автор и ведущий ряда программ на телевидении ("Тэледыскатэка", "Сустрэнемся пасля 11-цi" в 70-80-х годах, БТ) и радио ("Музыка тоўстых" на радио "Беларуская маладзёжная" и радио "101,2" в 90-х, "Мэлёдыя дня" и "Па-за тактам" на радио "Свобода" в 2000-х).

В 80-х – председатель минского клуба любителей джаза. Член Союза писателей Беларуси с 1994 года, Белорусской ассоциации журналистов с 1998. Член жюри международного конкурса на фестивале "Noc bluesowa" (Польша, 2000–05), член жюри конкурса на фестивале "Басовiшча" (2006–07).

Один из авторов "Толкового словаря терминов популярной музыки" (1994, 1999), автор идеи и составитель книги "Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі" (2008).


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

ОАО "Вместе мы - большая сила"

+1
0
-1

Здаецца, тут есць яшчэ такі момант, калі бацькі спрабуюць самарэалізавацца за кошт сваіх дзяцей: мне не ўдалося, дык мо дзіцё зоркай зраблю. І тут пачынаецца далёка не заўсёды прыгожая гульня з дазволенымі ды недазволенымі фінтамі, а дзіцё становіцца ахвяраю бацькоўскіх амбіцый.

У гэтым да сферы мастацтва, можна дадаць яшчэ і спорт.

 

Чакаю каментароў...

+1
0
-1

А что тут комментировать... Все верно. К сожалению. Давно разрушилась централизованная система внешкольной занятости учащихся. Многочисленные, интересные, многожанровые детские коллективы в ДК Белсовпрофа, Дк Тракторного, или на том же МАЗе, или при домоуправлении. И цели и задачи ставились иные: главное - участие! "Проигравшие" дети не чувствовали себя ущемленными, довольствуясь многочисленными призами, грамотами, поездками, участием в концертах и т.д. В наше время у нас другие задачи: что-нибудь починить в Витебске до июня, а для многих родителей, подталкивающих своих отпрысков к участию в мероприятиях, подобных ""детскому" Евровидению" - попытка реализовать свои несбывшиеся мечты и удовлетворить комплексы.
Но вот что интересно: достаточно посмотреть более-менее регулярно к примеру такие ТВ каналы, как Енисей-регион, Югра, Ямал-регион то можно увидеть многочисленные фестивали, конкурсы детского творчества, куда съезжаются со всей России яркие, самобытные, талантливые исполнители и коллективы. Детские театры, включая кукольные, певцы, художники, хореографические и рок-ансамбли, и многое многое другое. Все это, вместе с прямой трансляцией по ТВ, с замечательным техническим оснащением: костюмы, прекрасная современная аппаратура, концертные площадки на 2-3 тыс. мест и т.д. свитетельсвует о том, что процессом руководят заинтересованные люди, бережно относящиеся к юным дарованиям, и в их распоряжении немалые средства (ни разу в кадр не попадали чьи-либо рекламы). Там невозможно представить жуткого мальчика со страшным кроликом, или маленькую старушку Ксюшу. Атмосфера не та. При том,что репертуар, отнюдь не "нафталиновый".
Что же до "Евровидения", в т.ч. и "детского" - изначально позиционировавшегося как конкурс песни -оно давно превратилось в сплошной продюсерский проект "на час". Ну-ка, быстренько, кто назовет лауреатов 1997 г., или 2009-го? И где они теперь?
Так что музыка, тем более исполнители, включая детей тут не при чем.
А как все красиво начиналось...

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net