Журналист Дмитрий Подберезский о будущей Национальной музыкальной премии для сайта Zapraudu.info: "Я так прадчуваю, што ў выніку ўсё звядзецца да даўніх, яшчэ з савецкага часу, традыцый. Будзе дастаткова кулуарна прызначана рада "старэйшых", якая збольшага напэўна будзе складацца з тых самых аўтарытэтаў, якія вызначаюць цягам многіх гадоў лепшых на многіх штогадовых конкурсах. Скрозь – знаёмыя асобы".
Днямі БЕЛТА паведаміла пра тое, што ў Беларусі распрацоўваецца палажэнне аб рэспубліканскім (так у інфармацыі) конкурсе "Нацыянальная музычная прэмія". Пра гэта паведаміў намеснік міністра культуры Беларусі Віктар Кураш падчас online канферэнцыі на сайте БЕЛТА.
Пакіну па-за ўвагай вызначэнне конкурсу як "рэспубліканскага", таму што мне асабіста здаецца, што гаворку варта было б весці пра конкурс менавіта нацыянальны. Іначай кажучы, у склад якой краіны як самастойная рэспубліка ўваходзіць Беларусь? У СНД? Саюз Расіі і Беларусі? Не, клону "Аншлагу" не трэба. Дзякуй. Наеліся. А вось прыніжаць узровень прэміі вельмі не хацелася б. Менавіта таму ў далейшым буду ўсё ж ужываць вызначэнне "нацыянальная" прэмія. А ўсялякія не вельмі культурныя і недарэчныя вызначэнні пакіну прадстаўнікам Міністэрства (рэспубліканскага?) культуры.
Такім чынам, улада нарэшце звярнула ўвагу і на тое, што й прадстаўнікі музычнага мастацтва мусяць мець штогадовыя цырымоніі, на якіх павінны адзначацца лепшыя работы і лепшыя выканаўцы па выніках году. Магчыма, ёсць сэнс пабудаваць і для іх хоць адзіную на ўсю краіну (рэспубліку?) нармальную канцэртную залу і ўжо ў ёй правесці згаданую цырымонію ўручэння ўзнагарод лепшым з лепшых. Бо хакейных палацаў хапае, а вынікі, у адрозненне ад прадстаўнікоў музычнага мастацтва, не надта каб уражвалі...
Тым не менш, сама гэтая інфармацыя выклікала ў мяне адразу некалькі пытанняў. Тым больш, што намеснік міністра культуры (альбо БЕЛТА?) не праінфармавалі адносна таго, якім чынам, паводле якіх крытэрыяў і як будуць вызначацца намінанты на атрыманне той прэміі. Але пра гэта – ніжэй.
Хочацца нагадаць, што задоўга да ініцыятывы Мінкульта ў краіне (рэспубліцы?) існавалі розныя і шматлікія штогадовыя цырымоніі вызначэння лепшых у галіне музычнага мастацтва. Будзе мець рацыю той, хто адразу ж запярэчыць: маўляў, практычна ўсе гэтыя прэміі датычылі выканаўцаў, якія выступаюць у розных жанрах музыкі папулярнай. Так, цалкам згодны, што прэміі гэтыя абыходзілі прадстаўнікоў музыкі, як кажуць нашыя бліжэйшыя заходнія суседзі, – паважнай. То бок – акадэмічнай. Тым не менш паспрабую згадаць некаторыя з іх.
Галоўнай і найбольш сталай па ўзросту з’яўляецца цырымонія "Рок-каранацыі", якая вядзе адлік ад 1996 году. Кола выканаўцаў, якія цікавяць арганізатараў гэтай цырымоніі, абмяжоўваецца прадстаўнікамі рок-музыкі, блюзу, джазу ды шматлікіх адгалінаванняў таго, што можна назваць фолк-мадэрнам. Прынамсі, выканаўцаў шлягернай песні (папсы) ды музыкі акадэмічнай арганізатары "Рок-каранацыі" сваёй увагай абыходзілі, хоць першыя, здаралася, падчас цырымоніі на сцэну выходзілі. Тым не менш на іх баку – пэўная, дастаткова абгрунтаваная традыцыя і, няхай сабе і спрэчны, але ж – аўтарытэт і досвед арганізацыі.
Сваіх лепшых некалькі гадоў запар вызначала і сетка музычных крамаў "Мистерия звука", зыходзячы з накладу прададзеных альбомаў. Гэтая цырымонія была дастаткова цікавая, хоць і хавала ад прэсы рэальныя наклады прададзеных альбомаў. Мяркуючы па тым, што ў апошнія гады наклады дыскаў у фармаце CD(і не толькі айчыннай музыкі) няўхільна скарачаюцца, цырымонія гэтая, па ўсім відаць, загадала доўга жыць. Прынамсі, сёлета яна, калі не памыляюся, не адбылася...
Сайт experty.by цягам вось ужо трох гадоў таксама называе лепшых выканаўцаў папулярнай (у шырокім значэнні) музыкі на дастаткова празрыстай аснове, якая не можа падлягаць нейкім спекуляцыям у дачыненні да вынікаў. За аснову бярэцца музыка, якая ў цэлым упісваецца ў асноўнае рэчышча мэйнстрыму, у выніку чаго чатыры штатныя эксперты цягам году выказваюць свае адносіны, выстаўляючы ацэнкі, да парадку 60 выдадзеных альбомаў айчынных выканаўцаў. Свае ацэнкі выстаўляюць 8 пазаштатных экспертаў і яшчэ 5 – эксперты з краін-суседзяў рэспублікі (ці ўсё ж краіны?) Беларусь. Зноў жа: гэты сайт не разглядае творчасць прадстаўнікоў музыкі акадэмічнай. Ужо хоць бы таму, што іх музыку ўбачыць выдадзенай на кампакт-дысках практычна немагчыма. Яшчэ адна рыса, якая шмат што гаворыць адносна таго, паводзе якіх крытэрыяў Мінкульт збіраецца вызначаць лепшых...
Існавалі ці нават існуюць і іншыя, дарэчы, даволі шматлікія штогадовыя плебісцыты, якія ладзіліся ці будуць ладзіцца рознымі тэлеканаламі, перыядычнымі выданнямі ці сайтамі. Але збольшага яны носяць ці то лакальны, ці то проста дастаткова вузкі што да стылістыкі і накірунку музыкі характар. Таму іх ролю і значэнне для культурнага жыцця рэспублікі (краіны?) можна даволі спакойна абмінуць...
А вось цяпер – час задацца пытаннем. І нават не адным. Найперш: ці патрэбная Беларусі – краіне ці рэспубліцы – нацыянальная музычная прэмія? Адразу адкажу: безумоўна патрэбная! Ніхто, упэўнены, і пярэчыць не будзе.
Тады пытанне другое: прадстаўнікоў якіх жанраў павінна, што называецца, ахопліваць гэтая прэмія? І тут падстаў для доўгіх дэбатаў, мне думаецца быць не павінна: усіх. Чым багатая нашая краіна (няхай для Мінкульту – рэспубліка). То бок: выканаўцаў музыкі опернай, акадэмічнай, шлягернай, рокавай, джазавай, блюзавай і г.д.
Пытанне трэцяе. Не проста дзяжурнае, а я бы сказаў – вызначальнае. Паводле якіх крытэрыяў, якім чынам, хто і на падставе чаго будуць вызначацца пераможцы?. Вось тут, на вялікі жаль, ані БЕЛТА, ані спадар Кураш тлумачэнняў не далі. Хоць крыху пазней, зноў жа ў інфармацыі БЕЛТА адносна штогадовай тэатральнай прэміі, такія тлумачэнні былі агучаныя. Прычым, што вельмі істотна, цалкам празрыстыя, зразумелыя і канкрэтныя. Напрыклад: "Паводле вынікаў конкурсу пераможцы ў кожнай з намінацый, акрамя намінацыі "Лепшы спектакль", атрымліваюць грашовую прэмію ў памеры 58 базавых велічынь. Пераможца ў намінацыі "Лепшы спектакль" атрымлівае грашовую прэмію ў памеры 286 базавых велічынь, якая дзеліцца на роўныя часткі паміж стваральнікамі спектаклю".
Такім чынам, памеры заахвочванняў пераможцаў будучай музычнай прэміі застаюцца пакуль невядомымі. Як і сам парадак вызначэння тых пераможцаў. А таму наступнае пытанне: хто і як будзе вызначаць лепшых?
Я так прадчуваю, што ў выніку ўсё звядзецца да даўніх, яшчэ з савецкага часу, традыцый. Будзе дастаткова кулуарна прызначана рада "старэйшых", якая збольшага напэўна будзе складацца з тых самых аўтарытэтаў, якія вызначаюць цягам многіх гадоў лепшых на многіх штогадовых конкурсах. Скрозь – знаёмыя асобы. Прычым, кожны літаральна з іх – гэта рэальны прэтэндэнт на атрыманне той самай прэміі. Гэткі звыклы для рэспублікі (вось тут ужо дакладна – не краіны!) міжсабойчык. А калі ўлічыць, што прадстаўнікі, скажам, музыкі акадэмічнай гарантавана не будуць ведаць, што адбывалася цягам году ў галіне, скажам, рок-музыкі (і наадварот), вызначэнне лепшых можа набыць выключна фармальны характар. Рэй павядзе знаёмая фраза "Есть мнение...". На гэтым на самой прэміі і яе прэстыжу можна будзе паставіць тоўсты крыж: мерапрыемства прайшло паспяхова! Таму што не думаю, каб у намінацыі "Лепшы ў прафесіі" перамог бы адзін вельмі вядомы паэт-песеннік.
Што цікава, калі зыходзіць са згаданых спадаром Курашам намінацый ("Лепшая песня году", "Лепшы выканаўца", "Лепшая група", "Адкрыццё году", "Лепшы кампазітар" і "Лепшы ў прафесіі"), выяўляецца, што якраз прадстаўнікі музыкі акадэмічнай і застаюцца, што называецца, з носам. Прынамсі, пабудовы нармальнай, еўрапейскага ўзроўню канцэртнай залы для іх яшчэ чакаць і чакаць. Аднак без іх ці мае шанцы тая прэмія прэтэндаваць на статус нацыянальнай? Адназначна – не!
Арганізатары прэміі мысляць адзначаць малымі прызамі выканаўцаў за беларускамоўную песню, музычны альбом, аранжаванне, кліп. Ну канешне ж, малы прыз таму, хто спявае па-беларуску. Вялікі, атрымліваецца, таму, хто па-руску... Мудра, што й казаць!
На завяршэнне – цытата з інфармацыі БЕЛТА. "Мы ўжо дамовіліся з адным прадзюсарскім цэнтрам, які будзе вырабляць прызы і дыпломы", – расказаў Віктар Кураш. Прабачце, гэта насамрэч прадзюсарскі цэнтр ці майстэрня па вырабу сувеніраў? Ці спадар замміністра проста крыху не ў курсе, чым павінен займацца прадзюсарскі цэнтр?
Навіна гэтая, змешчаная на партале tut.by, не выклікала актыўнага абмеркавання. Магчыма, з-за таго, што гэтая ініцыятыва Мінкульта зробіцца ў фінале чарговай галачкай у графе "выканана". Гэткай фармальнай адчэпкай, адно каб прадэманстраваць: а вось у нас ёсць і нацыянальная прэмія ў галіне музычнага мастацтва. Тым не менш некаторыя нешматлікія водгукі на навіну хацелася б тут прывесці.
Так, карыстальнік пад нікам domik63 піша: "Мне кажется, конкурс "Национальная музыкальная премия " не должен зацикливаться только на эстраде... Не секрет, что у нас хватает серьёзнейшего плагиата как в песнях, так и в исполнителях, но в то же время надо искать то "зёрнышко", которое порадует самобытностью и непревзойдённостью. И пусть это будет профессионально!" Карыстальнік sunnyeyesадзначае: "Лучший в профессии", "За вклад в развитие белорусской эстрады"? Безумные фантазии у организаторов... А за вклад в развитие комсомола какие призы будут? Малые или большие?".Nimbostratus:"Имхо, идея эта обречена.Неактуально все это... Будем лицезреть одних и тех же "народных артистов". І яшчэ меркаванне trugenik_sela: "Еще один способ распила бабла. Главные призы возьмут "достойнейшие из достойнейших": Тихановичи, Ермоленки и т.д. по списку".
А што? Які ні які – але ж голас народу. Які, прынамсі, сведчыць пра тое, што ў такім выглядзе такая музычная прэмія застанецца для народу проста нецікавай... Спрачайцеся!
Оригинал статьи на сайте "Говори правду!".
Об авторе:
Родился 20 августа 1952 года в Минске. В 1974 окончил белорусское отделение филфака БГУ. Работал учителем на селе, администратором объединения "Летапіс" киностудии "Беларусьфильм", редактором литературно-драматической, после – музыкальной редакции Белорусского телевидения. Старший редактор отдела музыки в журнале "Мастацтва", затем - заместитель главного редактора. В 2000-2008 – корреспондент белорусской службы радио "Свобода". С 2008 – один из экспертов музыкального интернет-проекта "Experty.by"
С публикациями на музыкальные темы начал выступать в середине 70-х. Печатался в бюллетене "Рабочая смена" (позже – журнал "Парус"), газетах "Знамя Юности", "Лiтаратура i мастацтва", "Имя", "Белорусская деловая газета", "Музыкальная газета", "Наша Нiва", журналах "Клуб и художественная самодеятельность" (Россия), "Маладосць", "Бездельник", "Крынiца", "Jazz квадрат", "Melodie" (ЧССР), "Jazz Forum" (Польша), музыкальном портале "Тузiн гiтоў".
Автор и ведущий ряда программ на телевидении ("Тэледыскатэка", "Сустрэнемся пасля 11-цi" в 70-80-х годах, БТ) и радио ("Музыка тоўстых" на радио "Беларуская маладзёжная" и радио "101,2" в 90-х, "Мэлёдыя дня" и "Па-за тактам" на радио "Свобода" в 2000-х).
В 80-х – председатель минского клуба любителей джаза. Член Союза писателей Беларуси с 1994 года, Белорусской ассоциации журналистов с 1998. Член жюри международного конкурса на фестивале "Noc bluesowa" (Польша, 2000–05), член жюри конкурса на фестивале "Басовiшча" (2006–07).
Один из авторов "Толкового словаря терминов популярной музыки" (1994, 1999), автор идеи и составитель книги "Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі" (2008).
Комментарии
УРА!
Ну вот, наконец-то хоть одна хорошая новость!
В жесточайшей бескомпромисной борьбе многочисленных выдающихся музыкальных деятелей, и в разнообразии жанров, стилей и направлений, представленных на национальной музыкальной сцене, порой очень трудно ориентироваться. Предлагаю Экспертам внести посильный вклад в замечательную инициативу Минкульта: каждый подготовит список предполагаемых членов жюри. Тот, у кого прогноз будет наиболее верен - достоин получения первого экземпляра компакт-диска лауреата. А название конкурса, по моему мнению, не имеет никакого значения. Хоть "Всеобластной" (по аналогии со Всесоюзным). Главное - у нас теперь будет конкурс! И никакую "нармальную канцэртную залу" будаваць не трэба - у нас есть Арена. По заявлению одного из технических руководителей Арены - там самый лучший звук потому, что установлены динамики ElectroVoice. Вот!
премия и антипремия
Я считаю, что любая музыкальная премия Минкульта, затрагивающая современные популярные жанры, станет очередным "плохим шагом с добрыми намерениями", который лишь усугубит скептическое отношение населения Беларуси к своим же исполнителям. Национальная музыкальная премия от Минкульта должна вручаться за проекты, которые стали вкладом в национальную КУЛЬТУРУ - связанные с фолком, с классической музыкой. И давать за это денежные премии. А весь шоу-бизнес (поп, рок) должен обслуживать себя сам.
Вклад в национальную КУЛЬТУРУ
Если весь весь шоу-бизнес (поп, рок) перевести на самоокупаемость - он дня не проживет.
Про самоокупаемость
Рок-музыка и без того на самоокупаемости. Поп-музыка, по большому счету, тоже - государство плотно поддерживает лишь Ирину Дорофееву. Если вы о 75%, то я думаю, что уже несколько лет они больше мешают, чем помогают.
Про песни для самоокупаемости
Самоокупаемость, по-моему - это когда музыканты зарабатывают профессией не только на струны, но и на жизнь. Всё, на что могут расчитывать балорусские рок-группы а имя им: "легион" - редкие квартирники и корпоративы. Ну и на сотню тиража компакт-диска, изданного на свои или на папины деньги. Да, еще на фестивале у Ю.Цыбина засветиться и, если повезет - удостоится внимания Экспертов в рейтинге.
Поп'у живется легче: государство поддерживает не только И.Дорофееву, но и многих-многих других, обязывая управления культуры оказывать содействие. Не встречал среди них альтруистов, готовых за свой счет арендовать аппаратуру, оплачивать бензин, печатать и отдавать в расклейку афиши и т.д., только ради того, чтобы выступить, например, в Житковичах.
Казалось бы: страна сделала все возможное для музыкантов: Арену построила, 75% ввела, рос. попса почти не ездит, власть не навязывает идеологический заказ - свобода!, - пиши песни, выступай, показывай свой высокий уровень исполнительского мастерства! Но увы, нет ни музыки, ни песен, за редчайшим исключением. Талантов нет? Есть! Вот только никто не учил наших музыкантов, что одного дарования мало, что нужно очень много трудится, нужно многому научиться; что для того, чтобы заниматься творчеством, необходимо слушать и знать камерную, симфоническую, вокальную музыку, ну и безусловно - джаз, рок, и т.д. и т.п.
Поэтому и результат у нас замечательный: невежество, замешанное на собственных "звездных" амбициях, что в нотах, что в текстах, что у поп'а, что у рока.
Пример? - Готова ли белорусская публика купить билеты в зал хотя бы мест на 450 , чтобы послушать любимых исполнителей из колонки справа?
таки да
не знаю, как с исполнителями из колонки справа, но на Глюки в могилеве свободно приходили 450. и на АвангардШколу. сейчас вот в маленьком клубе на Сердце Дурака и Обаяние Невовлеченности было две сотни - при билете в 15 тысяч. повторюсь: в могилеве! соответственно в минске может быть НА ПОРЯДОК больше. что для этого нужно - по-моему, ясно.
что касается кассет и СД, в свое время ляписы продали самопалом и самотугом около 30 тысяч. в беларуси.
итэдэ