О проекте

Дмитрий Подберезский: "Урокі літоўскага джазу"

 

Музыкальный журналист Дмитрий Подберезский о джаз-фестивале в Бирштонасе (Литва): "Ну няма ў нас і блізка нечага падобнага да нацыянальнага джаз-фестывалю, няма! Той адзіны, які штогод ладзіцца на дзяржаўныя грошы, дае сцэну толькі ўдзельнікам вядучага канцэрту краіны. Іншых музыкаў у Беларусі нібыта й не існуе!"

Імкнуся не прапускаць ніводнага джаз-фестывалю ў маленькім літоўскім горадзе Бірштанас, насельніцтва якога кожны цотны год у апошнія выхадныя сакавіка павялічваецца ці не на траціну. Гэты джазавы "хадж" штораз дае новыя нагоды для роздумаў. Не надта вясёлых, прызнацца, калі спрабаваць параўноўваць убачанае і пачутае з тым, што маецца ў Беларусі.

Фестываль у Бірштанасе – гэта найперш своеасаблівая справаздача таго, што адбылося ў літоўскім джазе цягам двух гадоў. Паказ новых праектаў музыкаў ужо вядомых і магчымасць паказацца лепшым музыкам-пачаткоўцам. І далёка не ўсе жадаючыя трапляюць на фестывальную сцэну, бо фестываль імкнецца трымаць рамку. Праўду кажучы, не лепшая сітуацыя ў краіне відавочна адбіваецца на магчымасцях арганізатараў, аднак дзяржава гэты фестываль з 30-гадовай біяграфіяй падтрымлівае, і ніякіх прыкмет таго, што традыцыя будзе парушана, усё ж няма.

Праўду кажучы, апошні фэст не магу залічыць да найбольш удалых. Неяк так склалася, што панаваў джаз збольшага традыцыйны, а гэта нават для Бірштанаса не надта характэрна. Пры гэтым якасць паказанага часам "кульгала". Так, прыкладам, наш "Рэнесанс", які гэтымі днямі адзначае 33-годдзе, даў бы прыкметную фору дыксіленду з Каўнасу DixXBand. Біг-бэнды з Клайпеды ды Шаўляю таксама не выходзілі па-за звычайныя стандартныя рамкі. І разам з тым з ліку пайбольш яскравых уражанняў – выступ квінтэту Аркадзя Гатэсмана: шалёная энергетыка, спалучэнне рокавых фактур і элементаў фры, складаныя, магутныя рытмавыя фігуры!

Нягледзячы на ранні пачатак суботняга канцэрту, выступ літоўска-шатландскага калектыву пад кіраўніцтвам Уладзіміра Чакасіна прыцягнуў шмат публікі. Маэстра гэтым разам наогул не браў саксафон у рукі: ён падрыхтаваў праграму на аснове казкі пра спячую красуню, якую выканалі навучэнцы каледжаў мастацтваў з Вільні і Эдынбургу. Шоў атрымалася. Галоўнае – прысутнічала музыка.

Адзначу і такі факт: усё часцей літоўскія музыкі рыхтуюць праграмы з прадстаўнікамі іншых краін. Вось і гэтым разам былі выступы Pasborg's Odessa 5 (Данія-Літва), квартэту Хэрбі Копфа Swilit (Швейцарыя-Літва), квартэту Ніка Шварца і Аўрэліўса Шчукаса (Вялікабрытанія-Літва), квартэту Кястуціса Вайгініса (Літва-Турцыя). Для беларускага джазу гэта, апрача першых міжнародных кантактаў Apple Tea, – пакуль з'ява невядомая.

Ну няма ў нас і блізка нечага падобнага да нацыянальнага джаз-фестывалю, няма! Той адзіны, які штогод ладзіцца на дзяржаўныя грошы, дае сцэну толькі ўдзельнікам вядучага канцэрту краіны. Іншых музыкаў у Беларусі нібыта й не існуе! Між тым "Камерата", Apple Tea штогод неаднойчы выступаюць на еўрапейскіх джаз-фестывалях, "Рэнесанс" летась быў госцем аднаго са старэйшых джаз-фэстаў Еўропы "Old Jazz Meeting" у Польшчы, група The Outsiders перамагла на маскоўскім міжнародным конкурсе "Усадьба. Джаз" у 2008 годзе, вакалісткі групы Akana-NHS пачалі гадавы праект з джазменамі са Швейцарыі. Летась быў выдадзены CD "Jazz.by" з запісамі 16 калектываў. Застаецца толькі здагадвацца, чаму арганізатары мінскага джаз-фэсту гэтых выканаўцаў не бачаць, як гаворыцца, ва ўпор. Калі гэта дзяржаўная палітыка – адна справа. Калі праяўленне нечыіх асабістых амбіцый – зусім іншая...

Памятаецца, у 1986 годзе ў Гомелі адбыўся выяздны пленум Саюзу кампазітараў Беларусі, прысвечаны масавым жанрам. Колькі прыгожых слоў, колькі слушных прапаноў гучала! І што з таго часу змянілася? Па вялікаму рахунку – нічога! Ці ёсць у Беларусі спецыялізаваныя музычныя школы для дзяцей, дзе іх знаёмяць з выканаўствам у галіне папулярнай музыкі? Апрача школы мастацтваў у Салігорску, здаецца, няма. Ці ёсць у нас спецыялізаваныя музычныя вучэльні, дзе студэнты ўдасканальваюць веды ў галіне рок- і джаз-музыкі? Апрача пары аддзяленняў, зноў жа амаль нічога няма. Вышэйшая адукацыя? Хіба што універсітэт культуры і мастацтва, аддача ад якога таксама нязначная. Памятаецца, наш вядучы піяніст Аркадзь Эскін, які пару гадоў вёў там клас джазавага фартэпіяна, скардзіўся, што большасць часу ў яго займае напісанне справаздач, а не ўласна заняткі з вучнямі.

А што ў Літве? Там даўно ўжо працуе адладжаная сістэма падрыхтоўкі ў тым ліку джазавых выканаўцаў, пачынаючы з самага ранняга ўзросту. У 1984 годзе на фестываль у Віцебск маэстра Чакасін прывёз біг-бэнд Вільнюскай кансерваторыі. Сёння ягоныя ўдзельнікі – Пятрас Вішняўскас, Вітас Лабуціс, Леанід Шынкарэнка, Гедымінас Лаўрынавічус, Нэда Малінавічутэ – лідэры літоўскага джазу, пры гэтым, заўважу, сын Вішняўскаса сам ужо ўзначальвае ўласны калектыў. Вы можаце ўявіць, каб у Беларускай акадэміі музыкі быў факультэт джазавай музыкі? Глупае, прабачце, пытанне. Бо ў Літве гэта вырашаная даўно. Зразумела – станоўча.

Не кажу ўжо пра Польшчу, майстэрству чыіх джазавых музыкаў мы можам дзівіцца ці не кожны месяц...

Сёння ў Літве штогод адбываецца недзе з 8 міжнародных фестываляў, на якія часта запрашаюцца й выканаўцы з Беларусі. Пры гэтым існуюць фестываль біг-бэндаў, вакальнага джазу, дзіцячы джаз-фестываль, міжнародны конкурс джазавых вакалістаў, які, дарэчы, летась выйграла канкурсантка з Беларусі, імя якой нават і я не ведаю. А фэст у Каўнасе, які ладзіць нядаўні міністр культуры Літвы Йонас Ючас з удзелам актуальных зорак сусветнага джазу? Вы можаце ўявіць сабе суместны канцэрт біг-бэнду і саксафаніста Пятраса Вішняўскаса, калі саліст іграе, знаходзячыся ў кошыку паветранага шару над цэнтрам гораду?

А ў Беларусі зноў гучаць мелодыі са спадчыны Эдзі Рознера. Нічога не маю супраць, але колькі ж можна жыць джазам, народжаным у 40-я гады? Мінулага, між іншым, стагоддзя...

Зігмас Вілейкіс, дырэктар фестывалю ў Бірштанасе, прызнаўся: "30 гадоў фэсту, змена 11 міністраў культуры, 3 валют, 6 гукарэжысёраў. А фестываль жыве, прапануючы слухачам лепшыя ў Літве сцэнаграфію, асвятленне, гук". У 1989, здаецца, годзе ў Віцебску з дапамогай ЦК ЛКСМБ прайшоў першы фестываль беларускага джазу з удзелам толькі айчынных выканаўцаў. Пасля чаго прыйшоў "Славянский базар", і жывая музыка накрылася "фанерай".

Розьніцу насамрэч адчуваеш, стоячы на беразе Нямунаса ў цэнтры Бірштанаса...

В сокращенной версии статья публиковалась в газете "Свободные Новости - Плюс".

Об авторе:

Родился 20 августа 1952 года в Минске. В 1974 окончил белорусское отделение филфака БГУ. Работал учителем на селе, администратором объединения "Летапіс" киностудии "Беларусьфильм", редактором литературно-драматической, после – музыкальной редакции Белорусского телевидения. Старший редактор отдела музыки в журнале "Мастацтва", затем - заместитель главного редактора. В 2000-2008 – корреспондент белорусской службы радио "Свобода". С 2008 – один из экспертов музыкального интернет-проекта "Experty.by"

С публикациями на музыкальные темы начал выступать в середине 70-х. Печатался в бюллетене "Рабочая смена" (позже – журнал "Парус"), газетах "Знамя Юности", "Лiтаратура i мастацтва", "Имя", "Белорусская деловая газета", "Музыкальная газета", "Наша Нiва", журналах "Клуб и художественная самодеятельность" (Россия), "Маладосць", "Бездельник", "Крынiца", "Jazz квадрат", "Melodie" (ЧССР), "Jazz Forum" (Польша), музыкальном портале "Тузiн гiтоў".

Автор и ведущий ряда программ на телевидении ("Тэледыскатэка", "Сустрэнемся пасля 11-цi" в 70-80-х годах, БТ) и радио ("Музыка тоўстых" на радио "Беларуская маладзёжная" и радио "101,2" в 90-х, "Мэлёдыя дня" и "Па-за тактам" на радио "Свобода" в 2000-х).

В 80-х – председатель минского клуба любителей джаза. Член Союза писателей Беларуси с 1994 года, Белорусской ассоциации журналистов с 1998. Член жюри международного конкурса на фестивале "Noc bluesowa" (Польша, 2000–05), член жюри конкурса на фестивале "Басовiшча" (2006–07).

Один из авторов "Толкового словаря терминов популярной музыки" (1994, 1999), автор идеи и составитель книги "Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі" (2008).


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

проекция души

+1
0
-1

Здоровские мысли, верные наблюдения. Согласен с автором поста. Джаз это определенный разомкнутый мир, и это касается не только гармонической и мелодической свободы. Это проекция внутреннего состояния людей, их душевного комфорта,представлений о том, что - красиво, и что - нет. У нас ( на постсоветском) очень давно почему-то делается крен в сторону "многоцветья" панк- и постпанк-культуры в двух формах: 1)мрачноватое нигилистичесое начало с эпатажем 2)"коровьевское" ерничанье опять же с эпатажем. Для того, чтобы джаз стал интересен, нужно немножко подвинуться армиям панк-рокеров, гот-металлистов и "хохмачам". А то сильный перебор у них получается. Чтобы был джаз, надо чтобы душа пришла в нужное состояние.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net