О проекте

Двайная прэм’ера ад "Палацу"

 

На канец кастрычніка заплянаваны рэліз адразу двух новых дыскаў ад гурта "Палац". Музыкі прадстаўляюць музычную прыпавесьць "Салдат-доктар" і новы студыйны альбом "Кола грукатала". Між тым, на канцэрт з нагоды 20-годзьдзя "Палацу" ўжо не засталося вольных месцаў. Усе квіткі на імпрэзу ў тэатры беларускай драматургіі раскупленыя за два тыдні да пачатку.

Апошняя студыйная праца "Палацу" датуецца 2003 годам. Тады выйшаў альбом "Сьвяточны", пасьля якога музыкі ўзялі працяглую паўзу. "Працу мы не спынялі, проста ў нас зьмянілася стаўленьне да выданьня нашай музыкі і мы не імкнуліся да таго, каб усімі праўдамі і няпраўдамі запісаць песень на цэлы альбом і неадкладна яго выдаць. Мы не заганялі сябе ў нейкія межы і ставіліся да кожнай песьні, як да падзеі. Зараз якраз прысьпеў той час, калі мы можам паказаць вынік гэтай доўгай працы", – кажа лідэр каманды Алег Хаменка.

"Палац" падрыхтаваў да выданьня адразу два дыскі. Першы можна назваць хутчэй сайд-праектам удзельнікаў гурта. Яны запісалі музычную прыпавесьць "Салдат-доктар", створаную паводле аднайменнай казкі. Алег Хаменка дасьледаваў яе і ўсё, што зьвязана з гэтым сюжэтам, цягам васьмі год, і вось як ён сьцісла перадае сэнс твора: "Гэтая казка можа быць яркай ілюстрацыяй таго, якім ёсьць беларус на самой справе, з усімі ягонымі праблемамі, комплексамі ды страхамі". Выканаўца папярэджвае, што казка разьлічаная на аўдыторыю пасьля 10 год і раіць паслухаць яе перадусім дарослым.

Адначасова з "Салдатам" выйдзе і чацьверты поўнафарматны студыйны альбом гурта пад назвай "Кола грукатала". У дыск увойдзе 10 песень, праца над якімі вялася цягам амаль 10 год. Большасьць рэчаў належыць аўтарству Хаменкі, але ўсе яны зьвязаныя зь беларускімі легендамі і паданьнямі. У тым ліку твор "Птушка", напісаны паводле верша Анатоля Сыса. Да ўсяго ў альбоме прысутнічаюць дзьве новыя рок-вэрсіі старых "палацаўскіх" гітоў "Русалкі" і "Страла", а таксама цікавыя бонусы.

Плянуецца, што абодва рэлізы пабачаць сьвет 26 кастрычніка, калі "Палац" будзе адзначаць 20-годзьдзе сваёй дзейнасьці ў беларускім тэатры драматургіі. Цікавасьць на канцэрту настолькі вялікая, што квіткі на яго раскупленыя за два тыдні да яго пачатку. Хаменка з гэтай нагоды выглядае яўна расчуленым: "Гэта радасна і сумна адначасова. Мы такога сапраўды не чакалі! Але маем праблему з тым, што далёка ня ўсе, каго мы хочам бачыць, здолеюць трапіць да нас у гэты вечар". Зараз гурт абмяркоўвае з адміністрацыяй залі магчымасьць арганізацыі дадатковага канцэрту.

Тэкст: Сяргей Будкін, Tuzin.fm


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net