О проекте

Fratrez выдаў альбом на мяжы драматычнага, рокавага і сузіральнага (+слухаць/+спампаваць)

 

Гурт Fratrez выдаў дэбютны альбом пад назвай "Ora". "Гэта музычная гісторыя, у аснове якой ляжыць спалучэнне драматычнага, рокавага і сузіральнага. "Ora" – момант унутранага дзеяння, імгненне адхілення ад разбуральных карцін рэчаіснасці. Пяць "ор" – пяць станаў, – распавядае пра рэліз лідар гурта Сяргей Доўгушаў.

Музыка Fratrez уключае ў сябе разнастайнасць рытмаў, музычных формаў і адценняў, вакальную імправізацыю, спевы на "мёртвых" мовах і дыялектах. На пачатковым этапе галоўным накірункам творчасці гурта з’яўляўся эксперыментальны сінтэз музыкі і тэатра. Са з’яўленнем праграмы "Ora" гурт перайшоў да новага гучання.

– Гэта музыкі, якія размаўляюць на мове гукаў. Гукі ствараюць музычныя формы.Формы – адлюстроўваюць душэўныя перажыванні, – так апісвае творчасць Fratrez мастацтвазнаўца і дырэктар музея імя Заіра Азгура Аксана Багданава.

Менавіта ў музеі Азгура з дапамогай вядомага гукарэжысёра Віктара Кісценя і быў запісаны альбом "Ora". Запіс быў зроблены яшчэ ў 2011 годзе, але дыск выйшаў толькі зараз.

Праект Fratrez быў створаны ў красавіку 2008 году ў Мінску чатырма прафесійнымі музыкамі: Сяргеем Доўгушавым (вакал,тэксты), Настай Паповай (скрыпка), Андрэем Еўдакімавым (гітара) і Вольгай Паляковай (флейта). З 2011 года ў складзе гурта з'яўляюцца новыя таленавітыя ўдзельнікі – Ілона Лесь (віяланчэль) і Аляксандр Ясінскі (баян).

Творчы шлях гурта вельмі разнастайны: спачатку гэта стварэнне пэрфомансаў ("Um via", "Daps"), потым – архаічная праграма "Sator" (2010), музыка да старажытнага містычнага паліндрома "Sator-Arepo-Tenet-Opera-Rotas", праграма на розных дыялектах "Kigo" (2010), першы дэма-CD, а цяпер і альбом "Ora".

Альбом "Ora" хутка можна будзе набыць у крамах Мінска, а таксама падчас канцэрта-прэзентацыі, які адбудзецца 7 чэрвеня ў музеі Азгура.

Тэкст: Ultra-Music

Fratrez

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

приятная спокойная музычка,

+1
0
-1

приятная спокойная музычка, для дома с хорошей акустической системой можно и диск купить, жаль что нету дома с хорошей акустической системой

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net