О проекте

Гурт BosaeSonca выдаў дэбютны сінгл (+спампаваць)

 

Напярэдадні выхаду дэбютнага альбома гурт BosaeSonca прэзентуе сінгл "Zima". У дадзены момант музыкамі вядзецца студыйны запіс адразу двух альбомаў. Першы з якіх будзе адлюстраваннем працы, што ішла цягам некалькіх мінулых год, другі – прэзентацыяй новага матэрыялу і новага гучання калектыву.

BosaeSonca існуе з 2006-га года. Пэўны час гурт з’яўляўся пляцоўкай для развіцця і музычных пошукаў яго ўдзельнікаў. За гады існавання гурт вырас да новага якаснага ўзроўню і цяпер гатовы прэзентаваць вынікі сваёй працы. Сінгл па сутнасці з’яўляецца першай афіцыйна прэзентаванай студыйнай працай гурта.

"На дадзены момант у нас узнікла яскравая ўнутраная патрэба выходзіць на рэзультат, – кажа лідар калектыву Алесь Кот-Зайцаў, – мы набраліся пэўнага досведу, прафесіяналізму і цяпер упэўненыя ў сваіх сілах. Найперш прэзентуем тое, над чым працавалі апошнія год-два, а пасля пакажам "новых сябе". Я нават не ўпэўнены, ці будзе гэта тое ж BosaeSonca. Але важна не гэта. Важна, што нам па кайфу тое, што мы робім зараз і мы гатовыя дзяліцца гэтым з публікай".

Live-прэзентацыя сінгла "Zima" адбудзецца 6-га снежня ў Loft-cafe ў рамках "Твайго фэсту" (http://tvojfest.org).

Сінгл "Зіма" можна спампаваць на афіцыйным сайце www.bosaesonca.by

Тэкст: прэс-рэліз, Experty.by


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net