Мінскі інды-гурт Bristol на чале з лідарам Hair Peace Salon Алегам Вялем прэзентуе дэбютны максі-сінгл "Цырульня свету". Ён складаецца з чатырох беларускамоўных песень, дзве з якіх – кавер-версіі на "Video Games" амерыканкі Lana Del Rey ды песні "Out Of Time" Hair Peace Salon.
"Мне захацелася паспрабаваць нешта новае, нешта змяніць у сваёй творчай працы, – тлумачыць Алег. – Я падумаў, што музыку наўрад ці атрымаецца памяняць, бо яна ўва мне, ды і інструменты ў абодвух гуртах тыя ж самыя, а вось мовай можна неяк усё гэта абыграць. І мне падаецца, што атрымалася. Ва ўсялякім выпадку, я задаволены тым, як гучаць на беларускай мове гэтыя трэкі".
Праца над усімі трэкамі ЕР вялася яшчэ калі гурт Нair Рeace Salon не сышоў у бестэрміновы творчы адпачынак. Гэтым рэлізам музыкі хочуць "абазначыць заканчэнне аднаго і нараджэнне іншага этапу ў музыцы".
Цяпер Bristol пачынае працаваць над дэбютны паўнавартасным альбомам. Праўда, пакуль музыкі не маюць ні прыкладных дат, ні адпрацаванага матэрыялу, "ёсць толькі моцнае жаданне", прызнаецца Алег.
Тэкст: Ілля Маліноўскі, "Еўрарадыё"
Комментарии
Музыка гармоничная. Всё на
Музыка гармоничная. Всё на своих местах. Это хорошо. Но долго слушать не хочется