Пераможца ў намінацыі "Дэбют" на прэміі "Героі году – 2013" гурт Hurma прэзэнтаваў на сайце Tuzin.fm свой першы альбом "Repeat". "За грошы, укладзеныя ў дыск, можна было б набыць неблагую машыну. Але я рады, што альбом выйшаў, задаволены тым, якім ён атрымаўся", – адзначае лідар гурта Мікіта Найдзёнаў.
"Выхад альбому нечым нагадвае нараджэньне дзіця. Вядома, ёсьць і бязьдзетныя выканаўцы, ёсьць артысты як маці-гераіні, якія выдаюць па альбоме на год. Але ж першы альбом, як першынец – гэта тое, чаго неверагодна чакаеш", – кажа Мікіта Найдзёнаў. Для яго з калегамі "Repeat" стаў нагодай паспрабаваць тое, што гурт раней не рабіў: запрасіць сэсійных музыкантаў, знайсьці прадусара альбома, запісаць хор, папрацаваць у студыі з запрошанымі бэк-вакалістамі.
Цяпер Hurma рыхтуе сэрыю выступаў па Беларусі на курсах "Мова Нанова", а затым вялікі сольны канцэрт-прэзэнтацыю ў Менску. Яна пройдзе 27 лістапада ў новым беларускамоўным клюбе "Пляцоўка Хол".
Спампаваць альбом на сайце Tuzin.fm.
Текст: Tuzin.fm
Комментарии
Скучная музыка, кроме
Скучная музыка, кроме "закаханай урэтры" нечего вспомнить