О проекте

Port Mone "Dip" (+аудио)

 
8,00
октябрь, 2009

Дебютный альбом минского инструментального трио (аккордеон, бас-гитара, перкуссия), выпущенный в России.

инфо

Музыка - Port Mone

Алексей Ворсоба - аккордеон
Сергей Кравченко - перкуссия
Алексей Ванчук - бас-гитара

Звукорежиссер - Андрей Жуков

где взять

В России - список магазинов.

В Беларуси - в магазинах "Мистерия Звука".

мнения экспертов

Дмитрий Безкоровайный

оценка: 8,00

Музыка этого минского инструментального трио по-своему уникальна. Занимающий центральное место аккордеон встречается с бас-гитарой на фоне перкуссии и создает неповторимый сплав из элементов неоклассики и рока.

В наиболее легкие и мелодичные моменты ("Boat") это вполне может показаться саундтреком к какому-нибудь красивому французскому фильму (продолжение "Амели"?), в психоделические моменты ("Cold Water", "Sand Spit", "Crossing", "Polycarp") – сайд-проектом каких-нибудь безумных исландцев вроде "Sigur Ros", а в медитативные ("Tuna", "Catfish", "Sea") – ответвлением этно-трио "Троица".

При всем при этом музыка Port Mone предельно целостна, органична и открыта для слушателя. Она напрочь лишена академической сухости и зауми, равно как и характерного для многих подобных коллективов преобладания "музыкантства" над собственно музыкой. Это новый уровень для отечественного инструментального жанра – инструментальная поэзия, если хотите.

Experty.by


Сергей Будкин

оценка: 8,00

Таямнічы беларускі гурт запісаў самы цікавы інструмэнтальны альбом апошніх год у нашай музыцы. "Dip" – вандроўка ў падсьвядомае, альбом надзвычайнай глыбіні і насычанасьці, якой музыкі дамагаюцца пры дапамозе ўсяго трох інструмэнтаў.

Вядзе ды кружыць галаву акардэон, пачынаючы ад першага трэку "Horse", шыкоўнасьці ды псыхадэлічнай вытанчанчанасьці надаюць пэркусіі, а бас мацуе гэтыя музычныя карункі. Port Mone выконвае музыку без надрыва, іх сьмела можна запісваць у падаўжальнікаў справы Яна Цірсэна (чуваць асабліва ў "Boat"), хоць яны неаднаразова сьведчаць, што здольныя даць і больш нэрвовай музыкі (як у "Crossing").

Галоўны цуд альбому – "Castles In The Sky". Гэта з тых кампазыцый, якія можа слухаць бясконцую колькасьць разоў. Нават страшна падумаць, які мог бы адбыцца выбух, калі бы Port Mone скарысталі яшчэ жаночы вакал.

Experty.by


Олег Климов

оценка: 8,00

Умная инструментальная музыка, назовем ее эмбиентом – уж очень она от природы-матушки, такое вселенское спокойствие, основательность и чувственность "в себе ".

Исполнители подобрались высшие – Алексей Ворсоба (аккордеон, ведет темы), Сергей Кравченко (перкуссии) и Алексей Ванчук (бас), – сильны и сольно, и в коллективной игре. И в качестве индивидуальной релаксации пойдет замечательно, и в камерном зале, клубе всем вставит, и готовый саундтрек для фильмов категории "арт-хаус" или очень хорошего кино, в котором есть над чем погрустить.

Альбом – отличное путешествие по собственным закоулкам души, с трезвыми отвлечениями на то, что творится на территориях, к ней прилегающих. Группа не задает вопросы, и не ждет ответов. Это действительно просто неторопливое путешествие. Давайте приятно помолчим под композиции пластинки. И – все же – чуть подумаем. Чуть. Без самокопаний излишних. Поселим воздух этой работы у себя в теле.

Experty.by


Дмитрий Подберезский

оценка: 8,00

Так, вельмі няпроста будзе вызначаць лепшы дэбютны альбом 2009 году. Бо да сьпісу, які меўся ўжо, вельмі ўпэўнена і, што найбольш істотна, – з вельмі арыгінальнымі музычнымі прапановамі далучаецца й гэты калектыў.

Дастаткова сьціплы інструмэнтарый, здавалася б, дае няшмат нагоды да стварэньня паўнагучнага, насычанага гучаньня. Аднак музыкі Port Mone справіліся з гэтым проста выдатна! І найперш, на маю думку, нават не за кошт унівэрсальнага інструмэнту акардэона, які ўжо сам па сабе сапраўдны аркестар, а за кошт вельмі прадуманых, дакладных, майстэрскіх партый бас-гітары, якая сьмела адыходзіць ад выкананьня чыста рытмавых функцый у тыя прасторы, калі гэты інструмэнт выступае ўжо як сольны. І гэта ў яго атрымліваецца пераканальна!

Зьмест альбому вельмі рознакаляровы, разнастайны, за такую музыку павінны ўчапіцца стваральнікі кіно, тэатральных пастановак. Як вынікае з назваў п'ес, альбом можа нават прэтэндаваць на пэўную канцэптуальнасьць. У кожным разе, складзеныя ў адзін шэраг гэтыя кампазыцыі ствараюць вялікае, прыгожае, маляўнічае палатно, у якім – што найбольш істотна – галоўную ролю выконвае сапраўдная музыка.

Можна тут адзначыць адразу некалькі надзвычай удала напісаных і ўвасобленых тэм. Гэта "River", "Underwater Cavern", "Sea", "Castles In The Sky", "Youth". І сьпіс можна сьмела пашыраць. Хоць пры гэтым сама па сабе вельмі ўдалая п'еса "Boat" фрагмэнтамі па настрою і мэлядычнаму ходу дужа нагадвае "Liber tango" П'яцолы, а такія творы, як "Crossing" і "Polykarp" здаліся мне залішне хаатычнымі. Праўда, дапускаю ў адносінах да іх праяву моманту сьвядомай, сплянаванай задумы.

Упэўнены: у Беларусі вельмі не хапае калектываў падобнага пляну, у музыцы якіх ідэі вырашаліся б за кошт толькі інструмэнтальнага гучаньня. Усе чамусьці імкнуцца сьпяваць, чым, на маю думку, вельмі хутка звужаюць прастору для творчага манэўру. Port Mone, на шчасьце, не сьпяваюць, хоць дзе-нідзе дакладныя, непрацяглыя вакальныя ўстаўкі гэтую страву напэўна не сапсавалі б.

Канешне ж, поўны нефармат! І – дзякаваць Богу!

Experty.by


ВНИМАНИЕ!

Каждый зарегистрированный пользователь может выставить свою оценку этому диску в течение 15 дней с момента публикации рецензии. На основе оценок зарегистрированных пользователей будет вручена отдельная награда Experty.by по итогам 2009 года.

Чтобы выставить оценку данному диску, достаточно зарегистрироваться и, зайдя на эту же страницу, выбрать нужную оценку в специальном блоке. Вы можете также оставить свой комментарий.

8.73333
Ваша оценка: Пусто Средняя: 8.7 (15 votes)
список проголосовавших по оценкам: 

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Молодцы,

+1
0
-1

Молодцы, ребята!
ВОт кто действительно наносит Беларусь на карту Европы ))

 

Первое

+1
0
-1

Первое впечатление - студенческий набор инструментов. Перекликающиеся звуки баса и аккордеона дают необычное мелодичное звучание и, именно это, по началу режет слух. На втором часу прослушивания (а слушать можно долго и находить что-то новое) резь уходит и композиции начинаешь отличать друг от друга по мелодии. После четырех часов чувствуешь, что темы можно еще развивать. А этого нет. Появляется желание в конкретных местах что-то добавить или придать какой-то оттенок. Зацепило. Конкретно зацепило. Слушал часов десять. Не меньше. Но что-то в этом есть недоделанное. Или вернее сказать: ребята могли сделать лучше. К интересной музыке и претензий больше.
Ни когда не видел на концерте. Только видео. Надо сходить.

 

to 1tamerlan1 вот это

+1
0
-1

to 1tamerlan1
вот это в самую точку
альбом великолепный, ребята молодцы

 

Надзвычай

+1
0
-1

Надзвычай цікавы альбом. Ашчадны, калі казаць пра форму, але глыбокі ў мызычным плане. Цэласны, але адначасова разнастайны. Які не сорамна паказаць сябру-замежніку з ганарлівым выразам твару.

Мне здаецца, ёсць як мінімум два беларускія калектывы, якія здольныя выступіць удала на любым канцэрце ў любой кропцы свету. Для мяне гэта Троіца і Apple Tea. Калі Port Mone не спыніцца на гэтым альбоме, то мой імправізаваны спіс пашырыцца :-)
---
www.t-styl.info

 

10!

+1
0
-1

Port Mone — неверагодны гурт. Іхны інструмэнтальны мінімалізм нараджае багацейшы музычны матэрыял, які бы стаў выдатным гукавым аздабленьнем якой-небудзь арт-хаўзнай псыхалягічнай драмы.

Ірваныя нэрвовыя мэлёдыі («Cold Water», «Underwater Cavern», «Sea») ствараюць атмасфэру знаходжаньня ў закінутай баржы, дзесяткамі гадоў прыкаванай да берагу і ахінутай водамі халоднага Паўночнага мора (і адразу думаеш: напэўна, таму яны і Порт Моне). А задуменныя спакойныя матывы («Tuna», «Sand Spit»), быццам бы штыль, спыняючы напружаную зачараванасьць, паглыбляе ў летуценныя мары. І ўсё разам гэта гучыць учэпіста, не даючы засумаваць ні на хвіліну.

Толькі пры напісаньні гэтых радкоў я зьвярнуў увагу на назвы песьняў — яны, насамрэч, перадаюць тыя пачуцьці і малюнкі, якія будуюцца перад вачыма, калі слухаеш творы гурта.

А яшчэ цудоўна, калі гурт так фантастычна гучыць ня толькі на запісах, але і ў жывую. Канцэрты гурта, як гіпнатычны сэанс, пагружаюць у няісныя ляндшафты музычных мэтафараў гурта.

Port Mone — гэта вельмі стромкі гурт!

 

Я з Port Mone

+1
0
-1

Я з Port Mone упершыню пазнаёміўся на канцэрце, і мяне яны вельмі па-добраму ўразілі. Пры іх даволі мінімалістычным і небанальным наборы інструмэнтаў, яны ствараюць цэлую ўласную мэлядычную атмасфэру, з гіпнатычнымі рытмамі (вельмі дарэчныя ў гэтым сэнсе тамтамы), шумамі, паўзамі ды пераходамі.

Студыйныя запісы не расчароваюць і таксама пакідаюць выдатнае ўражаньне. Гэта музыка, якая стварае настрой і падтрымлівае ў яго ў гэткім жа прыемным стане. Я б назваў гэты стан лёгкай, сьветлай мэлянхоліяй.

Цікава будзе паслухаць далейшыя іх работы.
--
http://last.fm/user/pauluk_dunaj

 

Супер Рыба

+1
0
-1

Я - рыба, рэліктавая рыба... на 9-м узроўні глыбіні.

(нешта не атрымалася 9-ку адаслаць, ці мо ўжо спынілі гэтую магчымасць для альбомаў-2009?)

 

адзнакі

+1
0
-1

Адзнакі карыстальнікаў удзельнічаюць у выніках года. Каб усе дыскі былі ў аднолькавых умовах, карыстальнікі маюць магчымасць ставіць свае адзнакі толькі на працягу 15 дзён з моманту публікацыі рэцэнзіі. А вось каментары можна пісаць калі заўгодна :)

 

RSS

RSS-материал

штатные рецензии

каталог рецензий и аудиозаписей

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net