О проекте

Гурт Inomarki мяняе назву і выпускае дэбютны альбом

 

Музыкі вырашылі размежаваць накірункі дзейнасці. Цяпер як Inomarki будзе выступаць кавер-бэнд, а Vox Mira – выконваць выключна аўтарскую праграму. Як распавёў "Еўрарадыё" лідар каманды Зміцер Шампанаў, такая думка ў гурта была ўжо даўно. Але канчаткова да гэтай высновы музыкі прыйшлі пасля перамогі на беларускім фінале GBOB.

"Мы зразумелі, што нам падабаецца больш сур’ёзная музыка. А назва Inomarki абсалютна не адпавядала філасофіі той музыкі, якую мы зараз спрабуем складаць і граць".

Зараз гурт завяршае працу над дэбютным альбомам, рэліз якога запланаваны на канец лютага-сакавік. Пласцінка атрымала назву "Любовь. Протест. Меланхолия" і будзе складацца з 12 кампазіцый. Музыкі жартуюць, што за час працы над дэбютнікам ужо запісалі альбом двойчы, шукаючы адпаведны гук і настрой.

"Альбом атрымаўся рандомным і мы ўсё думалі, як жа аб’яднаць усе кампазіцыі ў адну ідэю. – працягвае Зміцер Шампанаў – Так атрымалася, што ў альбом увайшлі 4 песні пра каханне, 4 – з больш глыбокай лірыкай і 4 песні на англійскай мове. Таму мы ўмоўна падзялілі альбом на часткі і кожная з іх прасвечана сваёй тэматыцы"

Пакуль матэрыял знаходзіцца на звядзенні, але паслухаць новую праграму гурта можна ўжо 16-га студзеня, падчас канцэрта Vox Mira ў сталічным клубе TNT.

Тэкст: Мора Шульц, "Еўрарадыё"
Фота: Vkontakte

Vox Mira (Inomarki)

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Напоминает историю еще одной

+1
0
-1

Напоминает историю еще одной белорусской группы, честное слово.

 

Я бы даже сказала, такая же

+1
0
-1

Я бы даже сказала, такая же история.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net