О проекте

Гурт Rahis выдаў альбом у выглядзе студэнцкага сшытку

 

"Сшытак з тэкстамі ў малюнках" – з такім назовам сёньня выкладзены ў Сеціва першы студыйны альбом гурта Rahis, вядомага па канцэртах, кватэрніках і акустычных запісах "хатняй" якасьці.

""Мы шмат ужо сьпявалі..." і нарэшце запісалі! Альбом, пра які мы марылі яшчэ ў студэнцкія часы, нарэшце гатовы. Намаганьняў і часу, якія былі ўкладзеныя ў яго стварэньне, камусьці магло б хапіць і на два з паловай альбомы. Наш першы альбом мы выпускаем толькі і менавіта зараз", – распавядае пра працу адзін зь лідэраў гурта Зьміцер Язьвінскі.

Публічнасьцю Rahis ніколі не адрозьніваўся і доўга не рабіў студыйных запісаў. "Нам яшчэ працаваць і працаваць", – заўсёды казалі хлопцы, аднак канцэртавалі нямала, а колькасьць напісаных песень ужо перавысіла тры дзесяткі. 11 песень зь іх увайшлі ў "Сшытак з тэкстамі ў малюнках".

"Усе гукі, гармоніі і мэлёдыі, якія нараджаюцца ў нашых галовах, складана было рэалізаваць раней – спатрэбілася шмат часу, каб тэхнічна дарасьці да гатоўнасьці запісаць альбом, – тлумачыць Зьміцер. – Аднак і не адкладаем прэзэнтацыю на восень – няхай песьні слухаюцца ўжо ўлетку".

У лірыцы гурта пераважаюць тэмы прыроды, гарадоў, геаграфіі і чалавечых пачуцьцяў, але й прысутнічае дастаткова месца весялосьці і адрыву. Песьні пішуцца Зьмітром Язьвінскім і Дзянісам Філіпенкам, якія стварылі гурт, калі навучаліся ў пэдунівэрсытэце на факультэце прыродазнаўства. Першыя інтэрнацкія выступы перарасьлі ў кватэрнікі, пазьней – у сольныя канцэрты і выступы ў Беларусі і на замежных фэстах. Год таму Rahis прэзэнтаваў сваю першую студыйную працу – максі-сынгл "Празь Сеціва", песьні зь якога таксама ўвайшлі ў першы альбом.

"Альбом атрымаўся слаёны, у яго трапілі як старыя песьні, якія мы пісалі, калі былі студэнтамі, у эру пэйджэраў, у першыя гады пасьля ўнівэру на здымных кватэрах, так і новыя. Большасьць песень – як гуркі ў слоіку марынаваліся і чакалі, пакуль іх пададуць да стала. Але ўвесь гэты час пісаліся і новыя песьні. Частку зь іх мы запісалі ў "Сшытак", іншыя чакаюць другога і трэцяга альбому. Так што ў беларускім музычным андэграўндзе мы надоўга:)", – запэўніваюць музыкі Rahis.

Публікацыя "Сшытку з тэкстамі ў малюнках" на дысках і канцэртная прэзэнтацыя заплянаваныя на восень. А інтэрнэт-прэзэнтацыя пачалася ўжо зараз – усе трэкі з альбому дасяжныя для вольнага спампоўваньня па адрасе http://rahis.generation.by.

Тэкст: Generation.by

Rahis

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net