О проекте

Yellow Brick Road "12 Stories"

 
7,25
сентябрь, 2009
самиздат

Дебютный альбом минской инди-рок-группы, созданной бывшими участниками коллективов Pnevmania, Milk и Mary, который распространяется в виде бесплатного интернет-релиза.

1. Crashed Sun
2. Frankinstein
3. Some Lucky Guy
4. Deserted Flight
5. Sometimes Or Usual
6. Public Behold
7. Morning Folklore
8. Jimmy Is Going Back To Hell
9. Lunatic
10. Soldier Of Fortune
11. Grace Or Trace
12. Masquerade
13. About Music (только на CD)

инфо

Ян Максимович – вокал
Павел Величко – гитара
Дзмитер Хламов – бас
Евгений Суховей – ударные

Тексты – Ян Максимович
Музыка – Yellow Brick Road

Запись ударных – Granny Reords/Анатолий Шманай
Запись гитар, вокалов – Павел Некра
Саундпродюсирование – Yellow Brick Road

где взять

Альбом выложен для бесплатного скачивания на сайте www.yellowbrickroad.ru.

CD-версию можно приобрести только на концертах группы.

мнения экспертов

Сергей Будкин

оценка: 8,00

На 40-годзьзе Вудстоку айчынных музыкаў, як праперла. Дэбютнік Yellow Brick Road слухаецца нібы старая забытая кружэлка. Пры тым, што на "12 Stories" можна глядзець як на артэфакт тых псыхадэлічных часоў, слухаецца ён зусім ня так, як настальгічныя шчыраваньні заўсёднікаў "Бітлз-кафэ". Як і ў выпадку "Toobes" тут адчуваецца, што гэта ня проста прыпадабненьне і музычнае прызнаньне ў бязьмежнай любові, ціпа "Ай лавью, Пол (або Сід, або Ян, або Роберт, або…) ", а душэўнае памкненьне, якое выяўляецца менавіта ў такой форме, з моцнай прывязкай да псыхадэлікі 60-х, панкаўскім налётам 70-х, хардам 80-х ды гранжам 90-х, але пры гэтым з уласным пасылам.

Вядома ж, лепш паслухаць Kaiser Chiefs, але дайце волю Yellow Brick Road, выйдзе ня горш. "12 Stories" – альбом, якім можна ганарыцца, але на якім ня варта спыняцца. Калі бы яшчэ пазбавіцца празьмернай "пінкфлойдаўшчыны" (асабліва перапатасна гучыць "Soldier of Fortune", не кавэр) ды далей разьвіць сваю лінію выйшла бы яшчэ круцей. Да ўсяго, хочацца спадзявацца, што YBR здольныя рабіць шоў на сцэне, а не стаяць слупікамі, тады наогул ім усе карты ў рукі. Добрая палова іх гісторый вартыя таго, каб звацца галоўным гітом, але пэўна ўсё ж найлепш падыходзіць "Crashed Sun". Годны пачатак.

Experty.by


Дмитрий Подберезский

оценка: 8,00

Калі браць пад увагу, што гэты альбом – дэбютны, дык ён, прынамсі, не расчароўвае. Нават больш: дае нагоду для аптымізму і веры ў тое, што "жоўтыя цагліны" здолеюць пераадолець дэбютны сындром і зьберагчыся надалей як цікавая творчая адзінка.

Матэрыял альбому дастаткова разнастайны, каб не занудзіцца падчас праслухваньня недзе ўжо на пятым-шостым трэку. Найбольш істотнае тое, што ўся гэтая разнастайнасьць добра і зручна ўкладаецца ў даволі дакладна вызначаныя стылёвыя рэйкі. Тут мала таго, што неяк вытыркаецца з агульнага рэчышча, аднак пры гэтым прысутнічаюць своеасаблівыя рысы-спасылкі на каранёвы рокавы пачатак, збольшага, як падалося, неасэнсавана нават, але дзе-нідзе – знарокава. Як хоць бы ў песьні "Morning Folklore", у якой ў якасьці таго самага каранёвага фальклёру ў пачатку гучыць ледзь не цытата з "I Wanna Be Your Man" ад "Beatles" (прабачце, калі гэта толькі восеньскім ветрам надзьмула ў вушы!).

Крыху псыхадэліі ("Soldier Of Fortune"), крыху хадавых хард-рокавых рыфаў, але ўсё разам узятае ў спалучэньні з вельмі адчувальнай энэргетыкай дае добры вынік. На агульным фоне неяк адразу запала ў душу песьня "Frankinstein", якая, здаецца, павінна зрабіцца ўдарным нумарам, а таксама "Jimmy Is Going Back To Hell". Зноў жа, калі гэта аніяк не зьвязана тэматычна й музычна з Хендрыксам – прашу прабачэньня.

Вельмі ўпэўненая што да дэбюту праца. Дай Бог й надалей упартасьці і плёну, абы толькі (цьфу-цьфу!) не паўтарыць сумны лёс "Глюкаў".

Заўвага: забаўны дызайн вокладкі ўсё ж не павінен прымушаць слухача-чытача напружвацца, каб адчытаць зьмешчаную там інфармацыю. Прабачце, але многія надпісы проста нечытэльныя. І акуляры не ратуюць...

Experty.by


Олег Климов

оценка: 7,00

Англоязычный состав, весьма уважительно относящийся к сокровищницам мировой рок/блюз/ритм-энд-блюз/фанк-музыке. Правда, на постсоветское пространство такие поветрия приходят как всегда с опозданием – "за бугром" уже несколько угомонились с восторгами по поводу появления молодых исполнителей, что вдруг стали играть в духе конца-60-х-70-х, только поагрессивнее...

Иногда возникает подозрение, что слушаешь каких-то матерых импортных музыкантов, настолько все канонически, по делу, на месте, даже легко, как бы забавляясь и оттягиваясь в кайфе... Но чего-то не хватает. Может, все слишком правильно? Беспредела бы чуть побольше. Впрочем, черт его знает, и не прав я, придираясь к тому, что просто прислышалось. По любому группу стоит запомнить и последить за ней.

"Frankinshtein", "Morning Folklore".

Experty.by


Дмитрий Безкоровайный

оценка: 6,00

Ребята играют юморную и искристую помесь рок-классики разных времен – от хард-рока к рок-н-роллу, от психоделии к фанку.

Вроде бы все разное, а слушается вместе как надо. Вроде бы все из понятных источников, а звучит не банальной калькой – вполне самостоятельно и своеобразно. Не безукоризненно, но по белорусским меркам очень даже сочно.

Вместе с тем, есть и очевидные проблемы. Прежде всего, не хватает каких-то ярких песен. Есть музыкальная насыщенность, постоянное движение, но в какой-то момент все это будто превращается в самоцель, а песни – в простой набор риффов и музыкальных ходов.

Лишь усложняют дело тексты – несмотря на неплохое английское произношение вокалиста, разобрать их сложно. Может и к лучшему – разобранные фрагменты выглядят инородно. Все-таки, выразить мысли по-английски не означает автоматически написать хороший текст для песни.

В этой связи можно считать иронией, что лучше всего парням удался припев композиции "Frankinstein", написанный на кривом немецком с примесью английского: "Mein Nahm ist Frankinstein und I’m bereit zu tanze, bereit zu tanze" ("Меня зовут Франкенштейн и я готов танцевать, готов танцевать").

Freakоделик пауэр рок. Есть почерк, есть потенциал и есть над чем работать.

Experty.by


ВНИМАНИЕ!

Каждый зарегистрированный пользователь может выставить свою оценку этому диску в течение 15 дней с момента публикации рецензии. На основе оценок зарегистрированных пользователей будет вручена отдельная награда Experty.by по итогам 2009 года.

Чтобы выставить оценку данному диску, достаточно зарегистрироваться и, зайдя на эту же страницу, выбрать нужную оценку в специальном блоке. Вы можете также оставить свой комментарий.

рок, хард-рок
7.33333
Ваша оценка: Пусто Средняя: 7.3 (15 votes)
список проголосовавших по оценкам: 

      
оценки пользователи
10 kirik17, ybr, Jennifer Light
9 ToT
8 trugenik sela, MShmel, Паўлюк
7 Slaver, notararity, svierb
6 Jamayk, igotabrokenface
5 Wooster, lazy179
4 Виталий Шум

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

действительно

+1
0
-1

действительно симпатичная штука, особенно если рассматривать альбом не сам по себе, а как часть некой абстрактной минской сцены молодых групп, показательно не имеющих ничего общего с советским роком. как и у the toobes изо всех сил артикулируемая тупость - типа, под нас можно только танцевать, но никак не думать. отказ от сколь-нибудь различимого текста - для обеих групп английский, кажется, выступает, в роли этакого вымышленного языка, как у sigur ros, например. ну и как бы да, все это довольно здорово, только вот я совершенно случайно видел живьем группу the fantastiques, которая тоже в эту условную сцену кажется входит, так вот у них в сэте из пяти, по-моему, песен запросто соседствовали стоунер и такой сухопарый дэнс-панк. и это общая проблема всех этих "ривайвалистов" (кто им слово-то это подсказал?), что the toobes, что yellow brick road, что the fantastiques - там слишком много всего намешано, и это вовсе не эклектика выходит зачастую, а глупость и безвкусица. то есть, лично я хотел бы, чтобы the toobes стали тяжелей и громче, а yellow brick road, наоборот, легче и танцевальнее, но тут уж дело вкуса - главное, чтобы просто с чем-нибудь определились.

 

В целом не

+1
0
-1

В целом не плохо, не поставить хорошую оценку рука не подымается. Но нет ярких, красивых мелодий. Не за что ухом зацепится. И думаю, что займет такое же положение на компьютере как и "the toobes" - стереть жалко, но слушать не буду.

А сайт у ребят горбатый. Не удобный и кривой.

 

www.yellowbrickroad.ru

+1
0
-1

www.yellowbrickroad.ru еще не работает находится в стадии тестирования
спасибо за отзывы

 

40-годдзе

+1
0
-1

40-годдзе Вудстаку, Сярожа, 40-годдзе ;-)

Што тычыцца альбому, то ён мне вельмі спадабаўся, нават больш, чым дэбютнік The Toobes. Чуваць, што музыкі самі слухаюць добрую актуальную музыку (ды і не горшую старую). І, на шчасце, не "нашую".
Ізноў, як і ў выпадку з Тубсамі, асноўным плюсам і моцным бокам гурта з'яўляецца непадобнасць да рэшты беларускай сцэны. YBR гучыць модна, яскрава, задорна (асабліва Frankinshtein), па-заходняму. У нас так пакуль грае значная меншасць. Ды і ўсе песні даволі роўныя, няма нейкіх слабых момантаў.
YBR - гурт, на канцэрце якога мне б хацелася пабываць, ды які не сорамна было б прывезці, ну, напрыклад, да нас у Кракаў.
Да таго стылёвы сайт (ну акрамя гэтых жахлівых кнопачак у меню).

З.Ы. А з якога фільму ўстаўка на пачатку Jimmy Is Going Back To Hell, ведае хто-небудзь?
З.З.Ы. Галасаваць за самога сябе непрыгожа :-)
---
http://www.youthmedia.eu

 

Oh, yeah! That'z a kute

+1
0
-1

Oh, yeah! That'z a kute reliize! Gruvi! Nine! :-))) Праслухаў некалькі разоў, бо падабааааеццо ж вельмі.

 

Спасибо за

+1
0
-1

Спасибо за отзывы
http://www.netradio.by/hot
ИМХО с Тамарой Лисицкой (по будням, с 16.00 до 17.00)

Пятница, 23 октября – группа Yellow Brick Road

 

вельмі якасны

+1
0
-1

вельмі якасны альбом. рады, што з'яўляюцца такія гурты.

 

Пасля таго, што

+1
0
-1

Пасля таго, што ўбачыў ды пачуў учора ў DoodahKing - 10 з плюсам!!! Tricky, хапай гэных хлопцаў таксама!

 

Альбом агулам

+1
0
-1

Альбом агулам пакідае добрае ўражаньне, але нейкае дваістае. З аднаго боку ён гучыць порстка і збалянсавана, а зь іншага - няма за што зачапіцца. Пераслухоўваў спэцыяльна некалькі разоў у фонавым рэжыме, каб паспрабаваць вылучыць нейкі гіт, але так і не атрымалася. Ну, хіба толькі "Crashed Sun" і "Lunatic" (апошні нагадаў Hot Hot Heat "Talk to Me, Dance With Me"). Увогуле, канечне, шмат паралеляў з рознымі гуртамі розных часоў. Прычым градацыя гуртоў, як у часовым так і ў стылістычным пляне, вельмі вялікая. Але гэта добра і, я б сказаў, нават правільна :)

Вынік, у прынцыпе, добры. Зараз ёсьць вялікае жаданьне ўбачыць гурт жыўцом - на жаль, учора ня было магчымасьці.

 

Спрадвечнае

+1
0
-1

Спрадвечнае пытаньне пра напаўпустую або напаўпоўную шклянку ніколі не перастане быць актуальным :) Хочаш-ня хочаш, а задумаесься, чаго тут больш, шкадаваньня пра тое, што "до нас всегда доходит с опозданием на несколько дней" (гадоў :)) або ціхага задавальненьня, што даходзіць, блін…

Вось жа, Беларусь сёлета вітае rock’n’roll revival’ы, post-punk revival’ы эт сэтэра, эт сэтэра.

Гітарнае гучаньне YellowBrickRoad, у якім dance-punk’авыя рытмы жывуць па суседзтву з псыхадэлічнымі рысункамі, ня можа ня радаваць. Альбом слухаецца даволі роўна і за добрую музыку можна лёгка дараваць мову, якая і граматычна і фанэтычна тут не зусім ангельская :)

Я рызыкую нарвацца на праклёны Pawlinki, але я так і не разабраўся, хто такі Frankinshtein (Frankinstein? Frankenshtein?), і ці мае ён нешта агульнае з Frankenstein’ам Мэры Шэлі, тое бо прозьвішча і пішацца, і вымаўляецца ня так. Ладна, неістотна. Істотна тое, што гэта, бадай, найлепшы трэк на альбоме :) Выразны, неаднародны, цікавы.

Я б яшчэ адзначыў Crashed Sun – за энэргічны ўступ да ўсяго дыска. Some Lucky Guy – за рыф, спадабалася :) Іншыя трэкі гучаць даволі роўна, па-добраму роўна і прыемна.

За выключэньнем Soldier of Fortune. Па-мойму, гэта няўдача :\ Доўгі, перагружаны – зашмат лірыкі і гукавых эфэктаў, замала музыкі.
--
http://last.fm/user/pauluk_dunaj

 

+8

+1
0
-1

Хороший диск! Буду ждать полноценного издания.
Соглашусь с тем, что поздновато, но зато КАК ЖИВО. как по-настоящему!
внёс в личный топ.

Олег ТИХОНОВ

 

9 как минимум

+1
0
-1

Жаль, что нельзя сейчас поставить оценку, они этого заслуживают. Пускай в альбоме и нету хитов, но запись, подача и моща в достатке!

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net