Первая за три года новая студийная работа арт-поп-фолк коллектива Лявона Вольского (N.R.M.). На этот раз без приглашенных артистов.
Лявон Вольскі – спеў (1-12), гітара (1,3-12), клавішы (2,3,10.12)
Уладзіслаў Плюшчаў – бас-гітара (1-12)
Аляксандр Хаўкін – скрыпка (1,2,4,6,7), клавішы (3,5,7,8,9,11), губны гармонік (11)
Сяргей Канановіч – гітара (1-12), дрыля-мандаліна (4)
Мікола Белановіч – бубны (1-12), перкусія (4-8,10-12)
Кастусь Карповіч – трамбон (1,2,4-7,9-11)
Юрась Жданаў – труба (1,2,4-7,9-12)
У запісе таксама бралі ўдзел:
Ульляна Найдзен, Аня Казлова – адмысловы сьпеў
Запіс, зьвядзеньне, майстраваньне – Андрэй Баброўка
мнения экспертов
Дмитрий Подберезский
оценка: 10,00
Варта прызнаць поўны посьпех задуманага "Крамбамбуляй" своеасаблівага трыб’юту папулярным і ня вельмі папулярным сьвятам. Хоць напачатку канцэртныя паказы асобных нумароў хутчэй насьцярожвалі, чым радавалі.
Аднак падчас студыйнай працы многія шаргаватасьці амаль зьніклі. Посьпех праграмы базуецца на галоўным чыньніку: мастацтве пошуку адпаведнасьці музычнага вырашэньня тэкстам песень. Канешне, у майстэрстве стварыць запамінальны, лёгкі, яскравы тэкст, напоўнены ці то іроніяй і дасьціпнасьцю, ці то тонкай лірыкай Лявону Вольскаму не адмовіш. А вось музыка нараджалася супольнымі намаганьнямі ўдзельнікаў бэнду. І збольшага яны, прыцягнуўшы даволі шырокі стылістычны спектар, справіліся з задачай пасьпяхова.
У альбоме прысутнічаюць прыёмы, вядомыя па творах Брэгавіча, мясцовыя народныя матывы, рокавыя й нават блюзавыя схемы, цытаты і шмат чаго іншага, якія судакранаюцца і жывуць разам у самых неверагодных спалучэньнях. Магчыма, крыху зашмат даволі зайграных цытатаў у песьні "Сьвята, якое заўжды з табой", напэўна недаробленай выглядае "Сьвяты Патрык", але нельга не адзначыць, што практычна кожная песьня належыць да тых, якіх згодна лексыцы акадэмічных музыказнаўцаў прынята называць так: твор, які адбыўся.
"З Новым Годам!", "Вясна ў тваіх вачах", "Налівай...", "Сустракайце ў госьці...", "7 лістапада", "Калядная песьня". Для аднаго альбому хітоў, згадзіцеся, больш чым дастаткова. А ёсьць жа яшчэ тонка напісаная, задуменна-грацыёзная "Безь цябе", песьня, якая па выразнасьці і ўзроўню яе мастацкага пасланьня сягае бясспрэчна лепшага да гэтага часу твору ў рэпэртуары "Крамбамбулі" — славутага "Абсэнту".
Можна казаць, што зьяўленьне гэтага альбому паклала канец спрэчкам адносна таго, ці можа быць нацыянальны папсовы прадукт, увасоблены на беларускай мове. Усё, спрэчкі варта спыніць! Хто не схаваўся — "Крамбамбуля" не вінаватая. Па адной прычыне: музыкі на чале з Вольскім не пайшлі па стаптаных сьцяжынах. Яны паспрабавалі адшукаць уласны шлях і такі знайшлі яго. Праект гэты заснаваны часам на паказе сьмешнага праз сьлёзы і паважнага праз іронію, і гэты прыём упэўнена, бы на трох чарапахах, стаіць на безумоўным арыгінальным таленце ўсіх, хто мае гонар называць сябе "Крамбамбуляй".
Experty.by
Дмитрий Безкоровайный
оценка: 8,00
"Святочная" вышла после паузы в 2,5 года, вызванной всем известными внутренними и внешними неурядицами. Сложно сказать, насколько все они отразились на материале, но альбом получился другим.
Он значительно более роковый. Причем не только и не столько благодаря отсутствию явных поп-хитов вроде "Госцi". Скорее, изменилась общая звуковая палитра, давшая крен в сторону гитарной и даже околоальтернативной музыки. В результате ко вполне привычным для "Крамбамбули" ирландским танцам и твистам-под-скрипочку прибавились рэгги и ска, панк и хард-рок.
Но, главное, изменилось общее настроение. Оно будто раздвоилось. К беззаботному позитиву, безраздельно господствовавшему в творчестве "Крамбамбули" до сих пор, добавилась четко осязаемая грусть на тему любви ("Без цябе", более депрессивный вариант "Абсента") или жизни ("Дзень дурня", "7 лістапада").
На выходе получился этакий эмоционально повзрослевший и музыкально заматеревший арт-поп. Любопытный такой зверек :)
Experty.by
Сергей Будкин
оценка: 8,00
Музычная энцыкляпэдыя сьвятаў ад самага вясёлага беларускага поп-рок праекту. У альбоме апяваюцца, як традыцыйныя сьвяты (Купальле, Каляды), так і саўковыя разам з малазвыклымі яшчэ эўрапейскімі (як Хэлоўін ці дзень сьвятога Патрыка).
Музыка разьлічаная ня толькі на тое, каб павесяліцца ды патанчыць. У апалітычным раней праекце Вольскага зьявіліся пратэставыя ноткі, як у песьні пра "таварыш маўзэр", прысьвечанай Дню Вялікай Сацыялістычнай Рэвалюцыі. "Дасталі вы сваімі Сталіным ды Дзяржынскім", — пяецца тут.
Калі ўлічыць разнаплянавасьць апошніх альбомаў "N.R.M". ды "Zet", можна сказаць, што мяжа між гэтымі праектамі ды "Крамбамбуляй" стала зусім празрыстай. Цяпер яе язык не павернецца назваць "папсовым" ці то "эстрадным" праектам, ён канчаткова скаціўся ў андэграўнд.
Да ўсяго, апошнія песьні "Крамбамбуля" запісала бяз знаных гасьцей — Гюнэш, Кулінковіча і Міхалка, таму харызма Лявона тут запанавала напоўніцу. На "Сьвяточнай" няма гіту калібру "Абсэнту" і "Гасьцей", які б адразу падхапіў народ. Кожная песьня — добрая па-свойму, але ніводная не выбіваецца з шэрагу ды ня вязьне на вушах. Затое каманда ўзбагацілася ў музычным пляне — на дыску сустракаем стылізацыі пад рэгі, цыганскую музыку, стыль ВІА, фольк-рок.
Альбом каштоўны і мультымэдыйнай часткай, аформленай з гумарам ды густам. "Крамбамбулю" можна лічыць пачынальнікамі беларускага карпаратыўнага поп-року. На нефармальных урачыстасьцях, вясельлях, днях народзінаў бяз гэтай музыкі аніяк.
"Тузін гітоў", май 2007
Олег Климов
оценка: 7,00
Вы - так, а мы вам - альбом! Альбом, давно анонсировавшийся, в котором "крамбамбульцы" предлагают нам ту музыку, с которой следует встречать самые разные праздники - от близких узкому кругу людей до круга широкого, когда сьвята - дело государственное (отсюда и определенный подход к текстам).
Треки выстроены в хронологическом порядке, те композиции, которые группой "посвящались" тоже праздником, но уже были изданы, в данный диск не вошли. Музыка, в основном, как и полагается для сего концепта - веселая, заводная, танцевальная, со множеством мелодических цитат (ну убейте Вольского и Ко за это! Я бы поперхнулся, если бы их не было), как в первом инструментале, сплошь из них состоящих - от "иглов" до "битлов".
"Сьвята, якое заужды з табой", "З Новым годам!", "Безь цябе" (классная лирическая тема), "Вясна у тваiх вачах" (раздолбайский протоджазец), "Папараць-кветка", "Налiвай, бо не ядуць" (очень верная идеологически песня), "7 лiстапад - Дзень Вялiкай Кастрычнiцкай Сацыялiстычнай Рэвалюцыi" (утомленное рэгги. Ну и спекульнуть Лявон не преминул: Ленин, Сталин, Дзержинский - полный флакон)…
Посреди повсеместного нытья-безнадеги от наших сьвядомых рокеров - лучище света! И правильно, а то задолбало уже! Отменный лабух-проект, в лучшем смысле слова "отменный". Уровень. Здорово, спасибо, что вы все еще есть! Корпоративов вам в хату!
"Музыкальная газета", май 2007
список проголосовавших по оценкам: