Былы ўдзельнік "Троіцы" ды "Альтанкі" Зьміцер Лук’янчык сышоўся з ансамблем салістаў Classic-Avantgarde. Разам яны зрабілі пару кампазыцыяў і прадэманстравалі іх на выступах у Менску ды Віцебску. Акром таго, Зьміцер узяўся за новы праект Folkmashina.
Зьміцер Лук’янчык распавядае, што быў прыкладна год таму з аказіяй у Белдзяржфілярмоніі. І яго пазнаёмілі з кіраўніком "Клясык-авангарду" Ўладзімерам Байдавым. "Як высьветлілася, тое, што робіць Байдаў з аркестрам, вельмі цікава мне, а яму стала цікава тое, што раблю я – то бок, пяяньне песень пад бубны альбо балалайку".
Неўзабаве пасьля тае сустрэчы меў адбыцца канцэрт "Клясык-авангарду", да якога звычайна далучаюцца запрошаныя музыкі. Байдаў і Лук’янчык вырашылі зрабіць сумесную рэч – апрацоўку народнае песьні "Казачэ". Аркестроўку выканаў гітарыст Сяргей Пятроўскі, былы гукарэжысэр вакальнае групы.
Напрыканцы мінулага году зьявілася яшчэ адна кампызыцыя "На йгрышчайка", прэзэнтаваная на калядных выступах "Клясык-авангарду". Некалі "Альтанка" яе прадстаўляла на "Тузіне гітоў". Цяпер супраца Лук’янчыка зь філярманічным ансамблем салістаў павінна працягнуцца ў выглядзе студыйнага запісу. "Узаемныя сымпатыі засталіся, але канкрэтнага пляну няма", – прызнаецца Зьміцер.
Што да свайго сыходу з "Альтанкі", Лук’янчык гаворыць: "Варта было распачаць новы этап. Зьявілася адчуваньне балота, безвыходнасьці. І сваю музыку я пачаў бачыць інакш. Я ня супраць таго, што "Альтанка" цяпер працягвае дзейнасьць безь мяне. Але тое, чым гэта працягнулася, мне не даспадобы. Канцэпцыя стала зусім незразумелая".
Новы гурт Зьмітра Лук’янчыка завецца Folkmashina. У склад трапілі Аляксей Гладыш (бубны) і Цімур Рэйзіс (клявішы). "Гэтая музыка больш рытмічная й актыўная, чым яна была ў "Троіцы" ды ў "Альтанцы"", – параўноўвае Зьміцер. Рыхтуецца праграма, увесну-улетку адбудуцца выступы Folkmashina ў Эстоніі і Літве.
+100500
зы.. здаецца, Віталь падаўся ў Дорзіану, Діма узгадаў свой вопыт металіста)
..цікава, што сказаў бы паводле гэтага іх былы настаўнік Іван Іванавіч?)
Комментарии
re: "Канцэпцыя стала зусім незразумелая"
Ужо зусім скора
https://www.youtube.com/watch?v=uWBnOFgJGbQ
Ужо зусім скора
+100500
зы.. здаецца, Віталь падаўся ў Дорзіану, Діма узгадаў свой вопыт металіста)
..цікава, што сказаў бы паводле гэтага іх былы настаўнік Іван Іванавіч?)