О проекте

"Маланка Orchestra" пішуць "Песни плача и удачи"

 

Гурт "Маланка Orchestra" працуе над дэбютным альбомам з папярэдняй назвай "Песни плача и удачи". На дадзены момант цалкам запісаная рытм-секцыя (кантрабас і бубны) для 18-ці трэкаў, з якіх і будзе складацца дыск. Усе гэтыя песні прыхільнікі гурта мусяць добра ведаць, бо музыкі ўжо даўно іх выконваюць на канцэртах. Праўда, іх альбомная версія будзе адрознівацца ад "жывой".

"Мы ўжо столькі гэтыя песні выконвалі... Нам падаецца, што яны будуць адрознівацца больш глыбокім пасылам, асэнсаваннем, інтанацыйна. – распавядае пра змены ў гучанні лідар гурта Лёня Паўлёнак. – Мне падаецца, я лепш праспяваю. А яшчэ магчыма, што будуць запісаныя нейкія дадатковыя інструменты. Дакладна будзе акардэон і, магчыма, да трамбона дадасца труба".

Каб працягнуць працу, Лёня хоча сабраць усіх музыкаў у студыі разам – тады запіс загучыць больш жыва ды яны самі адзін аднаго лепш зразумеюць. Але зрабіць гэта складана, бо ва ўсіх розны працоўны графік і шмат сваіх планаў. Тым больш, пад Новы год чакаецца шмат працы, прызнаецца лідар "Маланка Orchestra". А таму альбом мусіць з'явіцца толькі бліжэй да вясны наступнага года. Тыя, хто не можа дачакацца рэліза "Песен плача и удачи", можа знайсці іх на старонках гурта ў інтэрнэце. Усе яны былі раней запісаныя на партатыўную студыю.

Тэкст: Ілля Маліноўскі, "Еўрарадыё"
Фота: CTV.BY

Маланка Orchestra

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net