О проекте

Марына Савіцкая: асабісты топ-10 беларускіх альбомаў за 2016 год (+аўдыё)

 

Пазаштатны эксперт i сябра вялiкага журы. З 2010 году аўтар i вядучая музычных праграм на радыё "Сталiца": "Крок да рока", "З месца падзей", iнш. Арганізатар фестываляў "Ведай нашых" (2015), "Запальны Крок да рока" (2016). Таксама пісала для газет "Культура" (2008), "7 дней" (2009), "Туризм и отдых" (2007-2010) і іншых. Скончыла Інстытут журналістыкі БДУ (2012) і музычную школу по класе фартэпіяна.

2016 год атрымаўся альбомна рознакаляровым: што па жанрах, што па эмацыянальнай афарбоўцы. Пры гэтым скажу шчыра: вiдавочнага лiдара сярод удзельнікаў майго топ-10 няма. Зрэшты, можа, тое i добра: у кожнага свой моцны бок.

А вось калi б можна было перахiтрыць матэматыку i ўцiснуць у топ-10 хаця б 12 альбомаў, то там дакладна аказалiся б яшчэ майстры лёгкасцi i павeтранасцi Zui ды сапраўдныя лясныя чараўнiкi Shaman Jungle.

Дарэчы, парадавалi i шматлiкiя сiнглы артыстаў, якiя свае лонгплэі пакуль яшчэ рыхтуюць – чаго варты адзін толькі шэдэўр Irdorath "Adde Duas"! А наогул – усiм шчыры дзякуй за смачнасцi для вушэй ды расфарбоўку жыцця!

1. Петля пристрастия "Мода и облака" – слухаць

Гэта быў поспех: у першыя ж дні выхаду сінгла і потым альбома меламанаў, здаецца, паглынула "груз"-манія. І як я сама не спрабавала абстрагавацца ад яе, відавочна, атрымалася не занадта добра. Але як ёсць. Плачу ад радасці, залівацца для таго не абавязкова (што, зрэшты, радуе). Пры гэтым на альбоме хапае і іншых шэдэўраў, кшталту "Автоматизм", "Будда".

2. Drwiwy "Цырк беззаганны" – слухаць

Той рэдкі выпадак, калі ў альбом не хочацца ўслухоўвацца і разбіраць на тэксты: занадта суцэльна гучаць словы і музыка. Прычым дзіўным чынам гэта не пераўтвараецца ў шэрую манатоннасць. Не, проста шыкоўная арганічнасць.

3. Re1ikt "Куфар" – слухаць

Альбом атрымаўся вельмі рознакаляровым, і гэта, мяркую, галоўная прычына, чаму лонгплэй не хочацца параўноваць з папярэднікам, "Лекавымі травамі". "Куфар" зусім іншы. Нават нечакана. Але насамрэч радуе, што Re1ikt не абмяжоўваецца, спрабуе новае, хоць і даўно ўжо мае свой гук.

4. Botanic Project "Сказка" – слухаць

Лонгплэй, які хочацца пераслухоўваць. Бо такія песні, як "Рядом", дораць унутраную гармонію, а такія, як "Дыхание", дадаюць моцы. Дарэчы, папярэднік – "Делай своё дело" (2014) – таксама доўга стаяў на рэпіце. Добрая тэндэнцыя для каманды.

5. Nebulae Come Sweet "It Is Not The Night That Covers You" – слухаць

Насамрэч выдаваць дэбютныя альбомы настолькі моцнымі небяспечна: тым самым гурты ставяць сабе занадта высокую планку для наступных лонгплэеў. Таму шчыра жадаю камандзе такой самай добра развітай "чуйкі" і ўдачы. А пакуль іх атмафернаму высакародна гатычнаму альбому – шчырае "брава"!

6. Грёзы Пафнутия "Сутра подсолнуха" – слухаць

Лонгплэй, якому абавязкова патрабуецца свой настрой: ціхі, спакойны, з жаданнем адкрываць новае, разумець больш, паглыбляцца і паглыбляцца. Інакш наўрад ці зойдзе. Але калі ўсе патрэбныя зоркі нашаманяць, альбом не адпусціць. Занадта ён магічны: і тэкстава, і музычна.

7. .К "Добразол" – слухаць

Якасная меланхалічная глыбіня, у якой можна патануць. Канцэрты ".К" заўсёды вылучаліся прыемным псіхадэлам, вось толькі праз альбомы яно не настолькі адчувалася. Але цяпер прарвала-прабрала. Карацей, лекі "Добразол" падзейнічалі.

8. Earworm "Last Cocktail" – слухаць

"Last Cocktail" – адзін з тых далёка не шматлікіх інтрументальных альбомаў, які хочацца пераслухоўваць. Ён чапляе. Яркі, насычаны, энергічны. І насамрэч жывы. Хаця, здавалася б, што ўсё павінна быць наадварот. Тым не менш кактэйльчык атрымаўся файным.

9. True Litwin Beat "Ненужная правда о белорусах" – слухаць

Калі хочаш зацікавіць чалавека – раскажы пра яго самаго. Па мне, такая тактыка спрацавала. Альбом мэтанакіраваны, у кропку, пра беларусаў і для беларусаў. А вось наколькі тая праўда патрэбная альбо не патрэбная – пытанне спрэчнае.

10. Восьмыдзень "Жнівень" – слухаць

Альбом вытрыманы, досыць роўны, таму не магу вылучыць асобную песню. Але радуе, калі пасля праслухоўвання дэбютнага лонгплэя з’яўляецца дакладнае ўражанне: хто, што, чаму і навошта. Уражанне склалася. Ці надоўга – час пакажа.

Experty.by


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net