О проекте

Надежда Кудрейко: личный топ-10 белорусских альбомов за 2010 год (+аудио)

 

Внештатный эксперт и член "Большого жюри". Работала на радиостанциях "Беларуская маладзёжная", "Крыніца". В результате на долгое время задержалась на "Первом канале" белорусского радио. В прошлом автор передач "На ростанях", "Яшчэ не вечар", "Сонца ў вочы", "Вечаровы акорд", а также программы "Тры акорды", посвященной белорусской рок-музыке.

Альбомны год быў складаным, выбіраць было цяжка. І не таму, што выбар багаты. А таму што не было нічога відавочна вартага таго, каб гэта можна было адразу, упэўнена назваць адным з лепшых альбомаў. Таму калода мною тасавалася неаднойчы, і альбомы з майго спісу то знікалі, то з’яўляліся.

Не тое што музыканты дрэнныя! Аднак ёсць адчуванне, што грошай на запіс у іх моцна не хапае. Грошай, часу, моцы, жадання, душы. Сёлета не той выпадак, калі мы на прыкладах стопрацэнтна прафесійна зробленых плыт "Троіцы", "Ляпіса Трубяцкога" ці каго іншага маглі паразважаць пра канцэпцыю, творчую ідэю, што новага гэта дае мастацтву, і да таго падобныя "дробязі", і выбіраць з пункта гледжання такіх высокіх крытэрыяў.

У 2010-м атрымалася многа трохі недаробленых прац, недасканалых менавіта ў прафесійным сэнсе, з адчуваннем, што вось трэба было людзям неяк запісацца, і хуценька. Таму пры выбары лепшых давялося шукаць іншыя крытэрыі.

Але не ўсё так пагана – музыканты добрыя, магчыма, так склаліся зоркі, і баявы дух у іх яшчэ прачнецца. Да таго ж, хай і недасканалыя, але прыемныя моманты былі. І ўсё роўна па-за маім Топ-10 засталося некалькі альбомаў, якія хацелася б адзначыць.

1. Yellow Brick Road "Honeymoon" – слухаць

Нешта сапраўды жывое, радаснае, дзёрзкае на фоне агульнай млявасці і абыякавасці да жыцця іншых. Ёсць энергія, ёсць цікавыя, нечаканыя хады, і няма адчування, што гэта старадаўні стыль. Слухаеш альбом як шоў. І зрэдку толькі падумаеш, што вакал бы зрабіць больш насычаным, ды й запісаць з багатым гукам.

2. Neuro Dubel "Афтары правды" – слухаць

Не паставіла альбом на першае месца, хаця з мастадонтаў у нас сёлета толькі "Нейро Дзюбель" – бо не падабаецца гучанне, і некаторае адчуванне стомленасці. Аднак паставіла на высокае другое месца – бо роўных Кулінковічу на тым полі, дзе ён іграе, зараз няма. І Аляксандр, можа, не ўразіў да глыбіні душы, аднак не сфальшывіў ні ў чым.

3. Hvarna "Кола вяртанняў" – слухаць

Прыемны сюрпрыз. Здавалася б, пісаўся альбом цяперашнім жыхаром Санкт-Пецярбурга Андрусём Палаўчэнем без асаблівых прэтэнзій. Пісаўся з тамтэйшымі музыкантамі. Ды і апрацовак беларускіх народных песень мы ведаем ужо многа-многа. Аднак слухаць гэта "смачна", заварожваюць проста самі гукі.

4. Дзецідзяцей "Рух" – слухаць

Слухаць варта менавіта цэлым альбомам. Пры ўсіх відавочных хібах – ёсць нейкае толькі сваё гучанне, свая гісторыя, драма ў гэтай плытцы. Не зблытаеш.

5. У нескладовае "У нескладовае" – слухаць

Вырашыла ўсё ж уключыць альбом у Топ-10, бо падумала: "У нас жа так не хапае якасных традыцыйных, звычайных, фарматных песень!". Аказваецца, менавіта іх у Беларусі ствараць найбольш складана. Не рок, не ф’южн, не сцёб, – проста песня практычна не ўдаецца нашым творцам. Калі забыцца пра ўсю рэкламную кампанію, то некалькі твораў альбома відавочна занялі вартае павагі месца ў беларускім "радыёфармаце".

6. Павел Аракелян & The Outsiders "The Ballad Of The Lost Musician" – слухаць

Гэта вельмі якасная музыка. І музыка, і выкананне, і запіс. Магчыма, альбом блішчэў бы на першых месцах, каб яшчэ і інструмент-вакал адпавядаў проста шыкоўнаму гучанню іншых інструментаў

7. Naka "Пора" – слухаць

Небясспрэчная праца. Канцэпцыя гука, над якім, як я ведаю, многа працавалі, мяне наадварот трохі збянтэжыла. Аднак ёсць вельмі пераканаўчыя песні, ёсць свая лінія, ёсць душа, ёсць асоба.

8. Mauzer "Porna" – слухаць

Слухаць даволі цяжка. Напружаны, насычаны, агрэсіўны. Аднак цяжка не з-за гэтага. Проста ёсць адчуванне, што на слухачоў – на людзей у сэнсе – яно і не разлічвалася. Што ў першую чаргу гэтыя песні, тэксты, запісы патрэбны самому выканаўцу. Мне падаецца, што проста нейкай "дробязі" (якую, праўда, можна не знайсці і за ўсё жыццё), не хапае, каб нарэшце гэта загучала не як перспектыўны праект, а ўжо здзейснены зараз.

9. J:морс "Электричество" – слухаць

Магчыма, уключаючы ў Топ-10 гэтую пласцінку, я ацаніла ў першую чаргу не творчы складнік, а, так бы мовіць, вытворчы. Зроблена якасна. Але з відавочнай перавагай вытворчага над творчым.

10. Ы.Ы.Ы. "Зеленое золото" – слухаць

На сціплае 10 месца ў мяне трапляе гэтая пласцінка, у якой, як мне падаецца, супала ўсё. Чаму супасці было, здавалася б, і складана. І песні Шугалея, і яго тагачасныя тэксты, і новы герой Вайцюшкевіч, і вось такая аранжыроўка. Зроблена з добрым густам.

Experty.by


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net