О проекте

Shuma "Жніво" (+аўдыё)

 
9,25
июль, 2015

Дэбютны альбом беларускана этна-электроннага праекта, лідарамі якога з'яўляюцца Руся і Надзея Чугунова, таксама вядомыя па праектах Akana, Kazalpin.

інфа

SHUMA:

Руся – вакал, канцэпт
Надзея Чугунова – вакал
Аляксей Будзько – бас, клавішныя

У запісе таксама бралі ўдзел:

Андрэй Апановіч – дыджэрыду (4), вакал (8)
Albin Brun – саксафон (7)
дзіцячы хор "Весянчук" (8)
Юлія Гібкоўская – вакал (10)

Музыка: Alexis Scorpio/Марына Шукюрава (1), Alexis Scorpio (2,4,7.8,9), Nick Cherny (3,5,6,10).
Словы: народныя ў адаптацыі Марыны Шукюравай

Саўндпрадусаванне, запіс, звядзенне, майстэрынг: Alexis Scorpio (1,2,4,7.8,9), Nick Cherny (3,5,6,10).

дзе ўзяць

Набыць digital-версію праз iTunes.

Cацсеткі: Facebook, VK.




меркаванні штатных экспертаў*

Сяргей Будкін

адзнака: 10,00

Сказаць сваё слова і прапанаваць нешта новае ды ўцямнае ў беларускім фольку вой як няпроста. Прыцягнуць увагу новай аўдыторыі да даўніх сьпеваў – задача цяжкавыканальная. У Русінага праекту атрымалася зрабіць і першае, і другое. Яны запісалі знакавы альбом ня толькі для беларускай фольк-плыні, але і для ўсёй нашай музыкі. Зроблена ўсё зь неверагодным размахам, вынаходлівасцю і любоўю. Уражаньне рыхтык такое, як падчас першага знаёмства з творчасьцю, скажам, Depeche Mode, калі музыка забірае цябе з сабой у нязьведаны сусьвет і моцна карціць застацца там надоўга.

Удзельнікі Shuma досыць вольна і сьмела (але з павагаю і трымценьнем) абыходзяцца з матэрыялам. І ў іх выпадку рызыка апраўдваецца. Шаблоны разрываюцца і атрымліваецца цалкам самастойны аўтарскі прадукт. Яны ламаюць звыклы музычны малюнак фольк-сьпеву (пры захаваньні глыбіннай энэргетыкі), разьбіраюць яго на часьцінкі і зьбіраюць ужо наноў, напаўняючы творы іншымі сэнсамі, часам ім не ўласьцівымі. Самы красамоўны прыклад у альбоме, напэўна, трэк "У бары сосна", які перасабраны такім чынам, што нібы нават пазбаўляецца звыклай беларускай аўры – і што там пяецца ў рэфрэне і на якой мове, ужо ня скажа ніхто. Часам сапраўды словаў песень "Шумы" не злавіць і сэнсу не ўхапіць нават слухачу, абазнанаму ў тэме. Можа падацца, што пекныя дзяўчаты проста чытаюць нарасьпеў літары з алфавіту пад разумную танцавальную музыку. Між тым, праект працуе на іншым узроўні ўспрыманьня і мэтаў сваіх дасягае напоўніцу. Проста слухача ён прыводзіць да разуменьня іншымі сьцежкамі, і сэнс праяўляецца пакрысе. Каб адчуць напоўніцу "эфэкт Шумы", трэба бачыць іх жывы выступ.

Shuma лёгка і нязмушана займаецца дужа важнай справай. У іх выдатна атрымалася перадаць усю магію беларускага сьпеву. Яны дастойна вырашаюць задачу па захаваньні і рэтрансляваньні беларускай традыцыі. І, безумоўна, дзякуючы альбому "Жніво" колькасьць прыхільнікаў беларускай культуры мае памножыцца.

Тэкст цалкам на Budzma.org


Ягор Цывілька

адзнака: 10,00

Руся з паплечнікамі робіць справу, значэнне якой цяжка пераацаніць. І сэнс не толькі ў тым, што народныя песні, якія б ужо даўно зніклі ў пылу часоў, адраджаюцца і асучасніваюцца. Грунтуючыся на гэтым, Shuma стварае новую элітарную творчасць, разбураючы ўсю тую сарамлівасць і няёмкасць сучасных "гарадзкіх" у дачыненні да бабулінага вясковага мінулага. Выкарыстоўваючы мову актуальнай электроннай музыкі, праект разрывае гэты шаблон і аднаўляе сувязь пакаленняў, дапамагаючы ствараць вобраз новай Беларусі.

Дэбютны альбом Shuma шмат для каго быў самым даўгачаканым у гэтым годзе. Нарэшце музыкі перасталі дражніць слухачоў сінгламі і EP ды выдалі паўнафарматнік з дзесяткам цудоўных трэкаў, нечаканых, магічных, хвалюючых. Сутыкненне халоднай электронікі і цёплых дзявочых галасоў, цудоўна прапісаная вакальная лінія, шыкоўнае шматгалоссе і плынь не заўсёды знаемых, але родных слоў – часам эфект ад песняў Shuma параўноўваецца з апісаным ў рамане "Мова" Віктара Марціновіча ўздеяннем беларускай мовы. Шаманства, але не стыхійна-спантаннае, а створанае рацыянальна з матэматычна-вывераным разлікам. І гэта крыху пужае, адчуваеш сябе лабараторнай мышкаю, над якой праводзяць доследы. І адначасова радуешся, што наогул есць магчымасць удзельнічаць у такім шыкоўным эксперыменце.

Выніковы электронна-фолькавы сплаў, які самі Shuma называюць "лічбавай архаікай", атрымаўся настолькі арганічным і цэльным, што не варта разбіраць яго на дэталькі накірункаў ды стыляў. Варта проста слухаць, наведваць іх магічныя выступы і проста ганарыцца, што ў беларускай музыцы з'вілася новае імя, яскравае і непаўторнае.

Experty.by


Аляксандр Чарнуха

адзнака: 9,00

"Жніво" – это сочетание аутентичного песенного материала, максимального приближенного к первоисточнику (с сохранением интонаций, вокальной манеры и минимальными отступлениями от формы), и актуальной европейской электроники (что особенно редко встречается в Беларуси). К счастью, из самопрезентации проекта пропал тег "диджитал архаика", который действительно не подходит под описание проекта: архаичный материал здесь не главенствует, а органично встроен в музыкальный материал. Это вполне удачный симбиоз, который создает впечатление точной и стилистически выверенной работы. Да, это самая четкая и точная попытка переосмыслить традиционную белорусскую песню, используя современные инструменты подачи материала: если сравнить работу Shuma, например, с работами Pawa, экспериментировавших в несколько схожем ключе, но с более агрессивной музыкой, то противопоставление получится в духе "пятый айфон" против "Нокиа 3310".

В альбоме есть открытые реверансы в сторону актуальных европейских проектов – здесь легко считываются аналогии с теми же Moderat, но по общей атмосфере "Жніво" все же ближе к сумрачному трип-хопу FKA Twigs – в полном соответствии с общим настроением белорусского аутентичного материала, минорного и не предполагающего безудержного веселья. Но в то же время здесь не прослеживается попыток деконструировать гармонии – музыкальная составляющая встраивается в изначальные мелодические решения, а видоизменяется только форма.

Альбом действительно хорош, но при этом не вызывает эйфории: он несмотря на все свои несомненные достоинства кажется несколько пресноватым. Для претензии на глобальный эксперимент альбом все же слишком сильно приглажен привычными уху традиционными гармониями, в которые впиcан музыкальный материал. Но, похоже, Shuma и не ставит перед собой такую задачу и старается создать модный белорусский проект с максимально широкой аудиторией. И для крепкой поп-пластинки, к которой все же ближе "Жніво", здесь не хватает всего одной, но очень важной составляющей: очевидных хуков (например, треков уровня Bad Kingdom и Damage Done у тех же Moderat) – разве что пара удачных рефренов в треках "Іскарка" и "У бары сосна". Будь на пластинке пара мощных синглов, которые разлетелись бы как горячие пирожки в онлайн- и оффлайн-пространстве, Shuma стала бы событием не только в узком кругу музыкальных эстетов.

Experty.by


Зміцер Безкаравайны

адзнака: 8,00

Для начала рассыплюсь в комплиментах, причем абсолютно заслуженных. Во-первых, Русе, как идейному вдохновителю и рулевому проекта, за концептуальное видение, объединившее отборную современную электронику с народным материалом. Такого у нас еще не было – это правда. Во-вторых, саундпродюсерам (Alexis Scorpio, Nick Cherny) за чрезвычайно тщательную работу со звуком и аранжировками: ухо радуют не только биты и инструментальные партии, но и умело использованные разного рода потрескивания-поскрипывания, всевозможные эффекты. В общем, это абсолютно фирменный и качественный продукт нового поколения и большой шаг в современность для белорусского фолка. Уже известный по концертам, а теперь зафиксированный и в виде лонгплея. Голоса Руси и Нади тоже можно и нужно нахваливать – не так много на современной сцене действительно поющих вокалистов. И так далее.

Вместе с тем, есть несколько важных моментов, которые мне лично помешали оценить этот, повторюсь, безусловно замечательный диск, выше. Прежде всего, при всем совершенстве каждой композиции, он слишком однороден. Примерно одинаковый темп и ритмический рисунок, примерно одинаковая структура и логика развития, примерно одинаковая эмоция композиций. Девушки поют, идет бит, синтезаторы пиу-пиу. Местами складывается впечатление, что слушаешь ремиксы – мастерские, но все же несколько сливающиеся друг с другом. Да, чуть отличаются несколько треков во второй части ("Перапёлка", "У чыстым полі", "Вецерок вее"), но этих треков и отличий маловато.

Кроме того, каждый музыкальный проект имеет свой оптимальный срок реализации. Просто потому, что музыка идет вперед. Shuma представили свой первый трек "Ой еду я дарогаю" осенью 2011 года. В феврале 2013 вышел EP "Zolak", где был он же и еще два альбомных трека. Альбом вышел летом 2015. Проблема не в повторении этих композиций примерно в тех же версиях, а в том, что в новых треках ничего принципиально нового нет. То есть мы слушаем то, что на уровне концепции было многократно (если учитывать концерты) показано 2-3-4 года назад и, само собой, это уже не так сильно впечатляет. Понятно, что были свои объективные причины для задержки альбома, но мы говорим о том, что есть – время несколько упущено. Впрочем, я верю, что как раз у Shuma есть шансы его наверстать. А теперь можно еще раз перечитать первый абзац.

Experty.by


* Рэцэнзіі, адзнакі і каментары аўтараў праекта не прэтэндуюць на праўду у апошняй інстанцыі, а толькі адлюстроўваюць меркаванні канкрэтных людзей і з'яўляюцца спосабам ініцыяваць праслухоўванне запісаў, а таксама іх далейшае абмеркаванне. Больш падрабязна.


УВАГА!

Кожны карыстальнік можа паставіць сваю адзнаку гэтаму дыску цягам 15 дзён ад моманту публікацыі рэцэнзій. На падставе адзнак актыўных зарэгістраваных карыстальнікаў (якія ацэняць не менш за 15% альбомаў каляндарнага года) ўручаецца асобная ўзнагарода прэміі Experty.by – "Прыз народных экспертаў". Адзнакі карыстальнікаў уплываюць на размеркаванне прызоў і ў іншых намінацыях.

Паставіць адзнаку можна зарэгістраваўшыся на Experty.by АЛЬБО здзейсніўшы ўваход на сайт з дапамогай экаўнта на сацсетках: Facebook, VK, Livejournal. Пасля гэтага зайдзіце на тую ж старонку і пастаўце адзнаку ў адмысловым блоку. Вы таксама маеце магчымасць пакінуць свой каментар.

Akana, Shuma, Руся
8.71429
Ваша оценка: Пусто Средняя: 8.7 (14 votes)
список проголосовавших по оценкам: 

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Красивая музыка, приятная для

+1
0
-1

Красивая музыка, приятная для прослушивания, но драйва не хватает.

 

"Каб адчуць напоўніцу "эфэкт

+1
0
-1

"Каб адчуць напоўніцу "эфэкт Шумы", трэба бачыць іх жывы выступ." - это сразу 10. А по результатом прослушивания согласен с Безкоровайным. Большая разница в живую и в записи. Двигайте люди себя на/в концерты. Там "синтезаторы пиу-пиу" - намного круче.

 

Писенька моя хороша .

+1
+1
-1

Писенька моя хороша . Насколько это актуальноо ...
Пару раз прослушал - как фон - не напрягае. Гладенько, аккуратненько. Может времена такие настали ? В смыле ( есть выбор..)
Торжество иня над янем ?
PS Альбом понравился :)
ЗЫ Не троица .... (невольно)

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

 
 
Developed by Lynxlab.net