Гурт сярэднявечнай музыки "Стары Ольса" выдаў новы альбом "Вада, хмель і солад", прысвечаны застольным песням. Дыск будзе прадстаўлены ў межах трэцяга тура па ЗША, які распачынаецца сёння і будзе доўжыцца два месяцы. Прэзентацыя ў Мінску – 19 лістапада.
Альбом рыхтаваўся цягам апошніх некалькіх год. Гэта спроба аднавіць дух старадаўніх застолляў: жартоўныя спевы, рэлігійныя, ваярскія, баладныя і, вядома ж, спевы пра пітво. назву дыску дала песня 16 стагоддзя.
"Застолле – гэта мастацтва! Высакароднасць стасункаў, шчырыя сябры, узнёслы настрой, сумесныя спевы і танцы, выбрыкі і прыгоды, цудоўныя краявіды і вогнішча, смаката на вугельчыках і старадаўняе пітво! Нашы продкі былі вельмі здатныя да застолляў, мелі добры густ і імпэт да іх. Вада, хмель і солад – тры неабходныя складнікі самага старога, сапраўднага і любімага ўсімі напою – піва, якое аб’ядноўвае ўсе саслоўі, усе народы і ўзросты", – адзначаюць музыкі.
C 23 жніўня па 23 кастрычніка адбудзецца трэці амерыканскі гастрольны тур гурта. Гэтым разам "Стары Ольса" выступіць у 15 штатах ад заходняга да ўсходняга ўзбярэжжа на розных фестывалях, а таксама з сольнымі канцэртамі.
Прэзентацыя ў Мінску адбудзецца 19 лістапада ў Палацы прафсаюзаў. Квіткі ад 19,5 ла 29,5 руб. Продаж: Ticketpro.by, Kvitki.by, каса Палаца прафсаюзаў. Даведка: (044) 5517706, (029) 8517706.
Набыць альбом можна набыць на афіцыйнай старонцы Bandcamp.
Тэкст: Experty.by