О проекте

У калекцыі Троіцы стала больш на 5 узнагарод (+фота)

 

Памідорава цешыць, што яго дыск трапіў у тройку лідараў, а Тhe Toobes збіраюцца разбіць рок-карону – у Мінску прайшла чацвёртая штогадовая цырымонія ўручэння ўзнагарод Experty.by лепшым беларускім альбомам году.

"Выбіраючы паміж "Троіцай" і чым заўгодна, любы чалавек заўсёды выбірае "Троіцу", нават калі гэты іншы – "Ляпіс Трубяцкой", – такім чынам музычны крытык Таццяна Заміроўская ўручыла легендарнаму этна-трыа "Прыз Вялікага журы" за альбом "Зімачка" – чацвёртую на той момант узнагароду гурту ад Experty.by.


Таццяна Заміроўская


Зміцер Падбярэзскі

Сяргей Будкін – рэдактар парталу TUZIN.fm – давёў справу да канца, аддаўшы "Зімачцы" галоўную шыльду з надпісам "Альбом года".

Сяргей Будкін: "Неверагодная была канкурэнцыя ў гэтай намінацыі сярод альбомаў беларускіх, таму што іх было выдадзена больш за 60. Сярод іх, напэўна, палова вартая абсалютнай увагі і хаця б аднаразовага праслухоўвання. На трэцім месцы "Патас /Попс/Прапаганда" Pomidor/off, на другім "Весёлые картинки" "Ляпісаў". На першым – самі ведаеце хто".


Сяргей Будкін


Алег Клімаў

"Весёлые картинки" Ляпісаў сапраўды наступалі на пяты "Зімачцы", аднак сталі ўладальнікам толькі адной узнагароды – "Лепшы рок-альбом". У сваю чаргу, спрабаваў не адставаць ад "Весёлых картинок" "Патас /Попс/Прапаганда" гурта Pomidor/off.

"Быць троечнікам – гэта не самае кепскае ў жыцці, – смяецца Аляксандр Памідораў. – Да таго ж, гэта тройка ці двойка не з канца, а ад пачатку. Да таго ж, мы ў вельмі добрай кампаніі. Я вельмі задаволены, шкада толькі, што хлопцы мае не змаглі прыехаць. Мы ж музыку робім не дзеля прэмій. Гэта прэміі для музыкі!"


"Троіца" і пяць узнагарод


Аляксандр Памідораў

У лік пераможцаў музычнай прэміі Experty.by трапіў альбом "Сердечная мускулатура" фрык-кабарэ-бэнд "Серебряная Свадьба" , атрымаўшы "Прыз замежных экспертаў".

"Версія замежных экспертаў – гэта погляд звонку, – тлумачыць сутнасць узнагароды ад замежных экспертаў каардынатар парталу Experty.by Зміцер Безкаравайны. – Запрашаюцца крытыкі з краін, з якімі мяжуе Беларусь. Людзей штогод мяняем, каб большая колькасць журналістаў знаёмілася з беларускай музыкай, і штогод яны дзякуюць, што мы іх прымусілі паслухаць 60 альбомаў. Яны кажуць, што як мінімум 5-6 альбомаў асядаюць у плэеры і застаюцца з імі назаўсёды!".


Арцём Залескі. "Серебряная Свадьба"


Зміцер Безкаравайны

Лепшым рэкорд-лэйблам стала кампанія "Вигма". Лепшым дэбютным альбомам года эксперты прызналі "Smooth Season" гурта B_Side.

"Калі шчыра – мы не спадзяваліся ні на што – проста хацелі выступіць для людзей, – дзеліцца ўражаннямі вакалістка гурта. – Але мы не чакалі, што пераможам і возьмем хоць што-небудзь. Наогул, мы не чакалі такой аддачы ад людзей на наш альбом, на нашу музыку. Але ўсё атрымалася, вялікі дзякуй усім!"


гурт B_Side


гурт B_Side

Такім чынам, трыумфатарам цырымоніі чарговы раз стаў альбом "Троіцы". Апроч "Альбома года" і "Прыза Вялікага журы" "Зімачка" стала да таго ж "Лепшым фольк-альбомам", "Лепшым беларускамоўным альбомам" і атрымала "Прыз народных экспертаў".

"Дай Бог, каб было ў нас шмат канцэртаў: каб мы не прасілі, не шукалі грошай, а такія кампакт-дыскі ў выдатных студыях рабілі за свой кошт. Дзякуй усім!" – пракаментаваў перамогу "Зімачкі" Іван Кірчук.


прастаўніца кампаніі "Вігма"Марына Скрундзь


прадстаўнік народных экспертаў Андрэй Сцепанец (Gydvin)

Нагадаем, па выніках 2008 года "Альбомам года" паводле сайту Experty.by сталі альбомы "Сон Трава" Троіцы і "Маніфест" Ляпіса Трубяцкога. "Лепшым альбомам" 2010 года – "Рух" Дзецідзяцей. У 2009 – "Hello" трыа The Toobes. Дарэчы, "Generation" Тубсаў увайшоў у топ-10 лепшых альбомаў 2011 года. Але самі музыкі, як заўсёды, нібыта абыякава паставіліся да не лідуючых пазіцый сваёй пласцінкі. Больш за тое, увогуле паабяцалі знішчыць усе свае ўзнагароды: "Мы спалім усе ўзнагароды і разаб’ем карону!" Жарт, канешне. Але на тое яны і Тубсы!

Тэкст: Марыя Калеснікава, "Еўрарадыё"
Фота: "Еўрарадыё"


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net