О проекте

"У нескладовае" перавыдала альбом (+спампаваць)

 

Напярэдадні выхаду новага сінгла "Станцыя" з удзелам гурта "Братья Грим", гурт "У нескладовае" прадставіў на партале TUT.BY інтэрнэт-перавыданне дэбютнага альбома. Новая версія мае іншы трэкліст і змяшчае дадатковы бонус-трэк.

Гурт "У нескладовае" быў заснаваны год таму вядомымі беларускімі музыкамі Раманам Арловым і Вадзімам Марголіным. Першую песню "Не кожны" яны прэзентавалі ў красавіку 2010, а ўжо ў кастрычніку пры дапамозе культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!" быў выдадзены дэбютны альбом "У нескладовае". У яго запісе бралі ўдзел вакалісты гуртоў "Без Билета", "J:морс", "Дзецідзяцей", The Stokes, Dali, "Харлі", Why Not, а таксама Аляксандр Памідораў і Аляксей Хлястоў.

Раман Арлоў: "Першы альбом атрымаўся сяброўскім – з большасцю вакалістаў мы адначасова пачыналі займацца музыкай у 90-х, перасякаліся ў нейкіх гуртах, кампаніях ці на сцэне, праходзілі праз розныя музычныя і жыццёвыя сітуацыі. Таму я вельмі рады, што ў нас атрымалася нарэшце сабрацца разам і запісаць дыск. Але былі і сюрпрызы. Напрыклад, ніколі дагэтуль не даводзілася працаваць з Лёшай Хлястовым і хачу сказаць, што ён мяне вельмі прыемна ўразіў сваім падыходам да справы".

Альбом стаў падзеяй у беларускай музыцы. Хапала станоўчых водгукаў, не абыйшлося без крытыкі, але пра яго гаварылі. У свае топ-10 лепшых беларускіх альбомаў па выніках году яго ўключылі вядомыя журналісты Алег Клімаў, Анатоль Вечар, Надзея Кудрэйка. "Кружэлка, выдатна сшытая ўмелымі рукамі – сыграная, спетая, запісаная. Выдатная работа, не хлушу!", – адзначыў у сваёй рэцэнзіі для Experty.by Алег Клімаў.

Вадзім Марголін: "Новы альбом будзе іншым па складзе вакалістаў, іншым па музыцы. Будуць на ім і рок-нумары тыпу "Станцыі", і першыя беларускамоўныя песні ў стылі urban r&b. Гэта будзе узровень 2.0, але на лепшыя песні з узроўня 1.0 мы забывацца не будзем. Таму калі вы іх яшчэ не чулі, самы час".

Альбом "У нескладовае" (версія 2011) змяшчае усе арыгінальныя трэкі першага выдання ў новай паслядоўнасці, а таксама бонус-трэк "У нескладовае 2", запісаны нядаўна з удзелам Аляксандра Памідорава.

Раман Арлоў: Новы трэкліст з’яўляецца вынікам канструктыўнай крытыкі. Мы прачыталі рэцэнзію Зміцера Безкаравайнага, у якой ён пісаў, што альбом дрэнна слухаецца з-за няправільнай на яго меркаванне паслядоўнасці песень. У выніку мы запрапанавалі яму скласці ўласную версію, якую вы можаце зараз пачуць. Здаецца, сапраўды атрымалася неяк больш цэльна і дынамічна.

Аляксандр Памідораў: "Новая версія "У нескладовае 2" – гэта такое пазітыўнае прывітанне з Афрыкі. Таму што нягледзячы ні на што зараз лета і трэба атрымліваць станоўчыя эмоцыі. Ёсць птушыная англійская мова, на якой размаўляюць і спяваюць выхадцы з брытанскіх калоній, а гэтай песня запісаная на птушынай беларускай, якую я пачуў некалькі гадоў таму ад двух афрыканцаў, Сілле і Мухамеда, бармэна і ахоўніка аднаго з мінскіх начных клубаў. Перадаю ім прывітанні!"

Спампаваць перавыданне можна TUT.

Між тым хутка гурт "У нескладовае" пры падтрымцы культурніцкай кампаніі "Будзьма Беларусамі!" прэзентуе новы сінгл "Станцыя", запісаны з гуртом "Братья Грим". Увечары 21 чэрвеня на TUT.BY адбудзецца яго інтэрнэт-прэзентацыя з удзелам Косці Грым, а 22 чэрвеня адбудзецца супольнае выкананне песні на канцэртнай прэзентацыі сінгла ў клубе "Мулен Руж Show".

22 чэрвеня ў клубе "Мулен Руж Show" гурт "У нескладовае" з прэзентацыяй сінгла "Станцыя". Адмысловы госць – гурт "Братья Грим" (Расія). Удзельнічаюць: Аляксандр Памідораў (Pomidor/off), Віктар Рудэнка (Dali), Вадзім Касалапаў (Neo), Аляксей Хлястоў і інш. Пачатак у 20.00. Квіткі: 30 тыс. (танцпол), 50 тыс. (столік). Інфалінія: (029) 671 58 65, (029) 254 49 09.


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net