Супольны праект да юбілею фестываля "Басовішча" з удзелам Лявона Вольскага, Ігара Варашкевіча, Аляксандра Памідорава ды іншых.
інфа
Вучні пачатковай школы нумар 4 у Беластоку: Юлія Баравік, Ксэня і Шымон Клімюк, Зося Конюх, Нэля Бэдэнічук, Кася і Тося Іванюк, Віка і Марыся Пякарскія, Коля і Олек Здрайкоўскія, Давід Аляксеюк, Ніка Паўлоўская, Кандрат Косцін, Бася Лук'янюк, Оля Пугацэвіч, Нюта Карнілюк, Мэля Чурак, Сара Скаўронская, Наталька Савіцкая, Марта Зубрыцкая
Юрка Асеннік – задума праекта
Лявон Вольскі – артыстычны кіраўнік
Павал Азябла – гітара, бас-гітара
Рыгор Карповіч – гітара
Пётр Азябла – перкусія
Запіс і мастэрынг – Mariusz Grochowski на WeM Studio
дзе ўзяць
Спампаваць альбом бясплатна на сайце Tuzin.fm.
меркаванні штатных экспертаў*
Сяргей Будкін
адзнака: 10,00
Праект трымаецца на песьнях Вольскага, Варашкевіча і Памідорава ды зорак беларускага падляшскага року Юркі Асеньніка ды Хрыстафора Сяськевіча, якія невядомыя тут, але вартыя ня меншай павагі. Задума была яшчэ больш маштабнай і вымагала прысутнасьці, напрыклад, Міхалка, Кульлінковіча, Кораня, Вайцюшкевіча, але кожны зь іх ня змог з сваёй прычыны – крыўда гэта на нешта, занятасьць ці няздольнасьць адчуць увесь смак ідэі, якая розьніца. Праект і бязь іх выйшаў шыкоўным.
Усе песьні былі перайграныя наноў беластоцкімі музыкамі – без перацягваньня коўдры і адсабечыны, але дасканала і грунтоўна, зь мяккімі гітарнымі пасажамі, з далікатнымі аранжаваньнямі, прасякнутымі шчырай павагаю да першакрыніцы, з захаваньнем арыгінальнага нэрву. Гэтыя песьні розных гадоў, настрояў і нават пасылаў яднае адно – узьнёсласьць і веліч.
Дзіцячы хор і галоўны вакаліст у кожнай песьні суіснуюць вельмі гарманічна. Хоць уявіць "Радзіму-свабоду" ад Zet ці "Радыяцыю" ад Kardon з хорам дзетак было раней проста ня тое што нерэальна – дзіка. Але – надзіва! – тут усё дарэчы. Нават цяжкаватая для ўспрыманьня ў арыгінале "Шызафрэнія" ад даўно неіснуючай беластоцкай каманды R.F.Braha тут слухаецца зь вялікай прыемнасьцю. І яшчэ немалаважны момант у выпадку Асеньніка і Сяськевіча – яны ў гэтым праекце ўпісаныя ў адзіны беларускі музычны кантэкст, дзе і мусяць знаходзіцца, хоць заўжды існавалі адасоблена. Мог бы быць тут яшчэ і Андрэй Паплаўскі з RIMA, і Ілона Карпюк для паўнаты карціны.
У праекце "25 АБ-БА" не адчуваецца фальшу і патасу, які часта сустракаецца ў музычных праектах, дзе бяруць удзел дзеці, бо часта яно пяецца з прымусу і муштры, а не зь любові і пашаны. А тут відавочна, што маленькія вакалісты пяюць свае песьні, якія чулі і пяялі да заснаваньня гэтага праекту і якія не забудуць і пасьля яго рэалізацыі, а можа, нават зачаруюць імі і сваіх дзяцей у будучыні.
Праект паказвае, што неабходна зьвяртацца да беларускай музыкі і зьдзьмуваць пыл з старых касэтаў і дыскаў. Сьпяваць іх разам і паасобку, з аркестрамі і хорамі, у караоке-бары і зь вялікай сцэны. Бо гэтыя творы, напісаныя 15-30 гадоў таму, па-ранейшаму хвалююць і натхняюць. А значыць, яны сапраўдныя.
Тэкст цалкам на Budzma.org
Ягор Цывілька
адзнака: 7,00
Выдатная ідэя – сабраць такі беларускі зборнік "Greatest Hits" і перазапісаць культавыя песні, дадаўшы да здаўна знаёмых галасоў дзіцячы хор. На жаль, з нейкіх прычын праект, які мусіў быць насамрэч маштабным, звузіўся да ўдзелу толькі трох беларускіх творцаў – Лявона Вольскага, Ігара Варашкевіча і Аляксандра Памідорава. Кампанію ім таксама склалі лідары "культавых" беларускамоўных гуртоў Падляшша – Юрка Асеннік ды Хрыстафор Сяськевіч. З наборам песень цяжка спрачацца, сапраўды знакавыя творы, але карціна атрымалася далёкая ад паўнаты.
Цяжка выносіць прысуд альбомам такога кшалту. Кропкавая акцыя, наданне другога дыхання колішнім хітам – гэта цудоўна, але гаварыць пра нейкую арыгінальнасць, творчую навізну тут не варта. Песні гучаць прыкладна так, як бы іх граў які кавер-бэнд, забаўляе беларуская мова з польскім акцэнтам, спяваюць "зубры з зубранятамі" здорава, хоць і без іскрынкі, бы на справаздачным канцэрце.
Асабліва арганічна атрымаліся "Бондаўскія" і "Крамаўскія" хіты, вакал Ігара Варашкевіча цудоўна спалучыўся з дзеткавымі падпеўкамі, усімі гэтымі "Чуеш, чуеш!". Песні Лявона Вольскага выйшлі не так адназначна добра, напрыклад, "Зямля" – проста найпрыгажэйшая, а вось "Радзіма-свабода" усё ж не зусім тут да месца. Запамінаецца і манументальны "Дым" Памідорава. Суб’ектыўна з канвы выбіваюцца польскія творы: іхні змест і стылістыка не зусім адпавядаюць таму, як звычайна разумеюцца песні, што спяваюць з дзецьмі. Добрая такая выйшла салянка, у цэлым, яшчэ б калі ў Беларусі жыўцом пачуць…
Experty.by
Зміцер Безкаравайны
адзнака: 7,00
Трибьюты – это своего рода вершина признания артиста. Мол, он настолько крут, что куча других музыкантов (которые одновременно самовлюбленные конкуренты) потратили время не на свой новый трек, а на то, чтобы высказать свое уважение. В Беларуси проекты такого рода постепенно активизируются (трибьют "Нейро дюбелю" в 2013, "Песнярам" в 2014, Огинскому в 2015), но трибьютов фестивалям до этого не записывал никто.
Если говорить об идейной подоплеке данного проекта, то она вопросов не вызывает – старейший белорусский рок-фестиваль существует столько, что у его создателей уже успели вырасти взрослые дети, которые теперь участвуют в его организации. Можно восхититься и тем, что люди на Белосточчине настолько интересуются сохранением родного белорусского языка, что делают такие проекты сосвоими детьми. Покритиковать можно разве что чрезвычайную узость выбора артистов – Вольский и Ворошкевич спели 8 из 11 песен проекта, пусть даже каждый за две группы.
Если говорить о самой музыке, то да, не хватает эксперимента – речь идет лишь об исполнении профессионально отутюженных классических версий при участии их основных вокалистов. Но мне показалось, что именно задорные голоса нового поколения ("чуеш? чуеш? варты кліч!") лишили этот диск ненужной серьезности и пафоса, превратив его в сборку золотых хитов, которой хочется подпевать. Недостаточно полную, недостаточно экспериментальную, но несомненно приятную.
Experty.by
Аляксандр Чарнуха
адзнака: 6,00
Очередная попытка зафиксировать в формате сборника "сокровищницу" белорусского рока вышла достаточно неоднозначной. Да, освеженное звучание хитов уходящей эпохи, да, стройный хор детишек, четко символизирующий преемственность поколений и поющий нам о том, что "школота" знает и любит.
На редкость неплохо для подобного рода сборников звук выделяет его из общий массы, малыши умиляют и заставляют лицо принять улыбающееся положение, однако концептуально диск вызывает вопросы. Просто странно слышать в исполнении малышей добрую половину композиций. Нет, они-то все прекрасные, и мы их любим, помним и ценим, однако песни-то взрослые и в исполнении детей звучат как-то неискренне, что ли. Ну вот "Дым" или "Слуцкая брама"… Верите? Есть, конечно, и еще один вопрос к отбору композиций для сборника, но, как опять же часто случается, приглашали поучаствовать всех, но так сложилось…
В общем, все в этом сборнике хорошо, все прекрасно, но, как часто бывает в нашем несовершенном мире, есть нюанс. С такими нюансами жить можно, но лучше бы без них.
Experty.by
* Рэцэнзіі, адзнакі і каментары аўтараў праекта не прэтэндуюць на праўду у апошняй інстанцыі, а толькі адлюстроўваюць меркаванні канкрэтных людзей і з'яўляюцца спосабам ініцыяваць праслухоўванне запісаў, а таксама іх далейшае абмеркаванне. Больш падрабязна.
УВАГА!
Кожны карыстальнік можа паставіць сваю адзнаку гэтаму дыску цягам 15 дзён ад моманту публікацыі рэцэнзій. На падставе адзнак актыўных зарэгістраваных карыстальнікаў (якія ацэняць не менш за 15% альбомаў каляндарнага года) ўручаецца асобная ўзнагарода прэміі Experty.by – "Прыз народных экспертаў". Адзнакі карыстальнікаў уплываюць на размеркаванне прызоў і ў іншых намінацыях.
Паставіць адзнаку можна зарэгістраваўшыся на Experty.by АЛЬБО здзейсніўшы ўваход на сайт з дапамогай экаўнта на сацсетках: Facebook, VK, Livejournal. Пасля гэтага зайдзіце на тую ж старонку і пастаўце адзнаку ў адмысловым блоку. Вы таксама маеце магчымасць пакінуць свой каментар.
список проголосовавших по оценкам: