О проекте

Внештатный эксперт А.Вечер: Пан Жыжма "Хто тут?"

 

Анатолий Вечер о дебютном альбоме "Пан Жыжма": "Я заўсёды прыхільна стаўлюся да рознага кшталту эксперыментаў, але заносіць у аналы твор толькі за тое, што ў ім выкарыстоўваюцца аўтэнтычныя інструменты ды народныя матывы, на мой погляд, глупства. Між іншым пасля праслухоўвання застаецца адчуванне сярэдняй рукі мастацкай самадзейнасці і самае цікавае якраз тое, што не сваё".

Першы блін праекта "Пан Жыжма", на мой погляд, стаўся такім, як звычайна бывае ў добрае гаспадыні. Ужо першыя два трэкі даюць падставу гаварыць аб вельмі ашчадным стаўленні стваральнікаў да музычнага матэрыялу – прыкладна адзін рытм у спалучэнні з аднымі і тымі ж інстументамі ствараюць адчуванне аднаго і таго ж трэка з невялічкім перапынкам на асэнсаванне і без таго немудрагелістага тэкста, а трэці трэк – тыя ж часткі цела толькі з крыху запаволеным рытмам.

Я канешне ж разумею, што каб быць бліжэй да простага народу, не трэба шмат выпендрывацца – думай як ён, пішы як ён. Дарэчы, ёсць яшчэ адзін рэцэпт – дастаткова выкарыстать два ці тры аўтарытэтных прозвішчы (у дадзеным выпадку Хаменка, Камоцкі і нават Францішак Багушэвіч) і тылы прыкрытыя. Ну, хто палезе на Багушэвіча? Кажуць, калісьці ў Амерыцы выпусцілі "Вайну і мір" Льва Талстога ў коміксах, прыкладна такое ж адчуванне.

Увогуле рэп сам па сабе стыльчык немудрагелісты і таму, на мой погляд, вялікае значэнне мае энергетыка таго, хто чытае, вось з гэтым якраз і праблема… Калі пачынаеш параўноўваць з тымі, хто ў нас рабіў спробы ў падобным стылі, адразу ўзгадваюцца праекты "Я нарадзіўся тут" ды "Народны альбом" і канкрэтна Аляксандр Памідораў. Дык вось параўнанне не на карысць "Жыжмы".

Я заўсёды прыхільна стаўлюся да рознага кшталту эксперыментаў, але заносіць у аналы твор толькі за тое, што ў ім выкарыстоўваюцца аўтэнтычныя інструменты ды народныя матывы, на мой погляд, глупства. Між іншым пасля праслухоўвання застаецца адчуванне сярэдняй рукі мастацкай самадзейнасці і самае цікавае якраз тое, што не сваё.

Акрамя таго мяне, як чалавека, які аддаў палову жыцця моўнаму жанру, карабаціць, мякка кажучы, неідэальнае вымаўленне, хаця гэта справа выправімая. І яшчэ звярніце, хлопцы, увагу на пісьменнасць, асабліва на канчаткі. Але ж, мне падаецца, няма межаў удасканаленню, і гэты праект пры далейшай распрацоўцы мае права на жыццё.

Оценка: 6 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов и ПОСЛУШАТЬ этот альбом вы можете здесь.

Об авторе:

Известный телережиссер, режиссер клипов, ведущий концертных и телевизионных программ. Родился 16.07.1962 в Минске. Окончил Минский институт культуры по специальности режиссура театрального самодеятельного коллектива (1989). В разных качествах (автор, ведущий, редактор, режиссер) работал в музыкальных программах "Акалада", "Музыкальная обойма", "Белорусский хит-парад", "Белорусская двадцатка", "Клип-обойма". Соавтор и режиссер программы "Продвижение" ("Лад"). Режиссер клипов многих белорусских исполнителей, включая: Kriwi ("За туманам", "Агу вясна"), N.R.M. ("Паветраны шар", "Песні пра каханне", "Чыстая-светлая"), "Нейро Дюбель" ("Гагарин", "Охотник и сайгак", "Переехало комбайном", "Время распрощаться"), Алеся ("Птицы", "Не потеряй"), "Белорусские песняры" ("Только с тобой"), Сергей Ковалев ("Очень лень", "Командировочный роман"), "Александра и Константин" ("My Galileo" – конц. версия, "Пара дамоў") и др.

фолк, хип-хоп
IQ48, Пан Жыжма

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net