Илья Малиновский о новом альбоме группы "Зьмяя": "Адчуванне, што перад вяртаннем назвы і канчатковай зменай стылістыкі музыкі праслухалі папулярныя, любімыя ці яшчэ якія гурты і нацягалі з іх лепшага. На куплеце "Это все ты" ці "Сидим втроём" круціш у руках дыск, каб убачыць надпіс "Земфира". "На ниточке", няхай дастаткова далёка, але дакладна чуеш "Город 312"".
Дыск "Попробуй" выклікае замяшанне, бо ад старой "Зьмяі" тут амаль нічога не засталося. Музыка гурта стала больш лёгкай, калі не сказаць, амаль фарматнай, Зоя Сахончык перастала выкарыстоўваць не тое што гроўлінг, але і звычайны вакальны надрыў. Песні сталі рускамоўнымі, і незразумела ў такім выпадку, ці варта было вяртаць старую назву "Зьмяя", калі можна было абысціся простым "Змея" ці модным "Snake"..?
Адчуванне, што перад вяртаннем назвы і канчатковай зменай стылістыкі музыкі праслухалі папулярныя, любімыя ці яшчэ якія гурты і нацягалі з іх лепшага. На куплеце "Это все ты" ці "Сидим втроём" круціш у руках дыск, каб убачыць надпіс "Земфира". "На ниточке", няхай дастаткова далёка, але дакладна чуеш "Город 312"... "Дорога в небеса" прымушае ўсміхнуцца "ляпісаўскім" куплетам, праўда, з больш плоскім гучаннем. На "Больше не важно" хочацца праверыць плэер: ці не трапіла выпадкова туды песня таксама беларускага, але яшчэ маладога гурта "Вектор Эго", якія самі вельмі падобныя шмат на каго...
Экспрэсіяй, падачай і выкананнем радуе трэк "Мега бой". Без якіх-небудзь моўных забабонаў "Зьмяя" дакладна займае моцную пазіцыю сярод гуртоў кшталту "J:Mopc", Hair Peace Salon і іншыя, якім больш пасуе менавіта беларуская мова, а не тая, на якой напісаная большасць песень рэпертуару. І трэк "Вяршыцелям", нягледзячы на ўсю сваю папсовасць, гэта пацвярджае.
Пры ўсіх вышэй адзначаных акалічнасцях музыка пласцінкі "Попробуй" якасная і прадуманая. Але іншых аранжыровак у прафесійных і вядомых музыкаў быць не можа. Усмешку задавальнення выклікаюць фішачкі кшталту харавога мужчынскага "пара-бам-пам-пам" на прыпеве "Дорога в небеса". Вось толькі, хоць гэта і нармальна, тут чытаецца прыналежнасць музыкаў яшчэ і да гуртоў "Йо-Йо" і Neuro Dubel. Напрыклад, салякі на "Сыграй меня" – "класічна дзюбялёўскія".
Самыя моцныя трэкі альбома, так апынулася, сталі вядомымі яшчэ да яго выдання: "Мега бой", "На ниточке", "Держались". Астатнія песні ў памяці чамусьці не затрымаліся. Магчыма, прайшло мала часу, а магчыма, разам з "рэбрэндынгам" гурт згубіў свой былы шарм.
Оценка: 6 из 10
Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь
Источник публикации – "Еврорадио".
Об авторе:
Журналист и в душе музыкант. Родился в 1983 году в г.София Республика Болгария, так случайно получилось!) С четырёх лет изучал музыку в минских дворах. Не без приключений закончил Факультет искусств, специальность журналистика Института современных знаний. С 2002 года работал радио-ведущим на станциях "Мир", "Минск", "Мелодии Века", последние 6 лет работает музыкальным корреспондентом на "Еврорадио". В настоящее время пытается петь в группе, которая выступает под разными названиями!)