Маша Колесникова о совместном альбоме белорусской группы Port Mone и украинцев "ДахаБраха": "Манатоннасць, адарванасць і сузіранне, уласцівыя беларускаму трыа, уплятаюцца ў эмацыйную музычную тканіну ўкраінцаў, дадаючы ўнутранага драматызму кампазіцыям".
Сумесныя эксперыменты загадкавых беларускіх Port Mone і самабытных украінскіх "ДахаБраха" выліліся ў альбом "Хмелева project", запісаны на польскай Toyastudios.
Port Mone з’яўляюцца на дыску ў выглядзе акампаніятараў-мудрацоў, якія ведаюць сакрэт упрыгожання і паглыбленасці ўкраінскіх народных песень у інтэрпрэтацыі "ДахаБраха". Манатоннасць, адарванасць і сузіранне, уласцівыя беларускаму трыа, уплятаюцца ў эмацыйную музычную тканіну ўкраінцаў, дадаючы ўнутранага драматызму кампазіцыям. Найбольш яскравае зліванне і экстаз абедзвюх каманд адбываецца ў неверагоднай баладзе "Ванюша", якая пераклікаецца з беларускім, вайцюшкевічавым "Данілам"…
Па сутнасці, абедзве каманды не ставяць за мэту вынаходніцтва новага саўнду ці гукавых эксперыментаў. Цалкам самадастатковая "ДахаБраха" дэманструе менавіта свае фішкі – грунтоўнае жаночае шматгалоссе, імправізацыйныя вакалізы Марка Галаневіча і агульны музычны "этна-хаос". Port Mone таксама не адмаўляецца ад сваёй узвышанай пустаты. І вось менавіта гэты самы сімбіёз унутранай і вонкавай эмоцый, іх аголенасць і яднанне робяць музыку "Хмелева project" неверагодна прывабнай…
Ці маглі б ДахаБраха запісаць такі альбом без Port Mone? Безумоўна. Але яму дакладна не хапала б беларускай таямнічасці, агульнай музыкальнасці і, часам, навязлівага акардэону. Безумоўна і тое, што для Port Mone праект стаў больш кароткім шляхам да папулярнасці ва Ўкраіне і Польшчы – краінах, дзе "ДахаБраха" карыстаецца вялікім аўтарытэтам. Аднак факт, што выступы "Хмелева project" суправаджаюцца аншлагамі, сведчыць пра тое, што музыкі здолелі стварыць нешта яшчэ, нешта іншае, нешта асобнае, дзе ўсё так, як мае быць.
Оценка: 9 из 10
Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь
Источник публикации – "Еврорадио".
Об авторе:
Журналистка, певица. Родилась в 1979 году в Брестской области. Закончила Брестский музыкальный колледж по специальности музыковедение и факультет культурологии БГУКиИ. С 2004 по 2008 гг. являлась музыкальным редактором, автором и ведущей программы "КаляРока" на Авторадио. В настоящее время – музыкальный редактор и журналист Еврорадио. Участница групп "Яр" и Hoha Band, выступает под псевдонимом Маша Яр.