О проекте

Внештатный эксперт М.Колесникова: Hair Peace Salon "Gentleman"

 

Маша Колесникова о дебютном альбоме группы Hair Peace Salon: "Альбом "Gentleman" ствараўся ў гаражы. І яго бруднаватае гучанне выглядае абсалютна натуральным. Праўда, часам узнікае жаданне прарадзіць шчыльную партытуру некаторых песень".

Пасля некалькіх даўнавата выдадзеных сінглаў і EP, Hair Peace Salon усё ж прыйшлі да высновы, што альбом у гурта мусіць быць, і выклалі ў Сеціва пласцінку "Gentleman". У назве дыска хаваецца яго ўнутраная канцэпцыя: gentleman – шляхціц, ва ўсіх сэнсах станоўчы герой, здольны на ўчынкі і схільны да самаіроніі. Адсюль – разгорнутасць кампазіцый, якія нібыта дэманструюць душэўнае багацце джэнтльмена, вельмі прыемны і тонкі меладызм, унутраны спакой песень, незалежны ад колькасці гукаў ці агульнага драйву.

Альбом "Gentleman" ствараўся ў гаражы. І яго бруднаватае гучанне выглядае абсалютна натуральным. Праўда, часам узнікае жаданне прарадзіць шчыльную партытуру некаторых песень, аднак музыкі сцвярджаюць, што яны адмыслова туды напхалі ўсяго і паболей, і што ў наступным альбоме так рабіць больш не будуць. З іншага боку, "Gentleman" гучыць проста выдатна. Суіснаванне ў гурце двух фронтмэнаў-аўтараў дазваляе песням як бы мець свой твар. Чаргаванне песень у выкананні то Кастуся то Алега, падаецца спружынай, якая то нацягваецца, то дае слухачу адпачыць. З іншага боку, шматгалоссе, што часам прымушае ўспомніць ліверпульскую чацвёрку, надае гучанню паветранасць і адчуванне буйнога мазка. Таму і дэталізацыя музыкі, а яе тут процьма, сыходзіць на другі план.

На сёння Hair Peace Salon – добрасыграны, мацёры гурт, які шчыльна засеў у сваёй музычнай нішы і не збіраецца адтуль сыходзіць. Апроч прыгожай музыкі, ён нараджае такія ж прыгожыя тэксты. Пра што можа думаць gentleman? Пра Сусвет, пра хараство душы, пра ролю чалавека ў свеце, пра жанчыну з глянцавай усмешкай – філасофскія нарысы вельмі пасуюць гурту. І ўсё станоўча, што прыемна, бо сум у нас ёсць каму наганяць. Добрая, грунтоўная, прадуманая і гожая праца. Ну і асобны рэспект афармленню – часам варта і замарочыцца. Тым больш, калі гэта першы дыск у амаль дзесяцігадовай гісторыі.

Оценка: 9 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь

Источник публикации – "Еврорадио".

Об авторе:

Журналистка, певица. Родилась в 1979 году в Брестской области. Закончила Брестский музыкальный колледж по специальности музыковедение и факультет культурологии БГУКиИ. С 2004 по 2008 гг. являлась музыкальным редактором, автором и ведущей программы "КаляРока" на Авторадио. В настоящее время – музыкальный редактор и журналист Еврорадио. Участница групп "Яр" и Hoha Band, выступает под псевдонимом Маша Яр.

поп-рок, рок
Hair Peace Salon

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net