Маша Колесникова о дебютном альбоме проекта "Пан Жыжма" для "Еврорадио": "Чытанка Зыгмантовіча не змянілася з часоў пачатку IQ48, у тэкстах па-ранейшаму гаспадараць абібокі. І калі былыя калегі Фрэйда пайшлі наперад і заваёўваюць вяршыні хард-року, то сам рэпер застаўся на тым жа ўзроўні".
Музыкі дзеляцца на дзве катэгорыі: першыя займаюцца музыкай і спрабуюць за яе кошт жыць. Другія звяртаюцца да музыкі ў вольны ад астатняга жыцця час. Музыка для іх – хобі. Для гэтай катэгорыі цалкам магчымы варыянт працы над адной пласцінкай дзесяцігоддзямі.
Добра вядомы прыхільнікам IQ48 Фрэйд ці Павел Зыгмантовіч пасля сыходу з каманды "здаровых ласёў", а гэта было гадоў сто таму, заявіў пра свой новы праект "Пан Жыжма". А дэбютны альбом праекта пад назвай "Хто тут?" з'явіўся толькі цяпер.
"Хто тут?" – тыповая беларуская пласцінка. Падаецца, што на ёй – усе пошукі, эксперыменты, знаходкі, золата, дыяменты і падводныя камяні, на якія толькі здатны музыка. Знаходак, уласна, дзве: лубочны рэп і смелая пазыка музычнага матэрыялу ў небезвядомых беларусаў – ад "Палаца" да Алеся Камоцкага. Няблага і недзе міла гучаць сумна-лірычныя "Лялечка", "Журавы", "Ружа-кветка", "У лузе", але і недарэчнасцяў хапае.
Галоўнае, спяваць Фрэйду ЗАБАРОНЕНА! Мову варта падвучыць, паўтарыць правілы і больш сур'ёзна падыходзіць да граматыкі – непрымальна беларусу, які займаецца беларускамоўнай творчасцю, рабіць моўныя памылкі ў песнях! Далей. Варта выпрацоўваць пэўную канцэпцыю: ну не суседнічаюць шчымлівыя песні з сэнсам з той жа "Паца-вацай". Таму ўзнікае ўражанне, што ў альбом паважаны Фрэйд усунуў усё, што прыдумаў за апошнія восем гадоў.
Чытанка Зыгмантовіча не змянілася з часоў пачатку IQ48, у тэкстах па-ранейшаму гаспадараць абібокі. І калі былыя калегі Фрэйда пайшлі наперад і заваёўваюць вяршыні хард-року, то сам рэпер застаўся на тым жа ўзроўні. А шкада, бо менавіта Фрэйд быў адным з ідэолагаў заўсёды маладых і перспектыўных "здаровых ласёў".
Нельга сказаць, што ў альбоме "Хто тут?" усё безнадзейна, але і надзеі на лепшае няма. Падаецца, правільна было б выкінуць ў Сеціва асобныя сінглы, а спрэчныя песні пакінуць у паліцы. Для нашчадкаў.
Оценка: 5 из 10
Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь
Источник публикации – "Еврорадио".
Об авторе:
Журналистка, певица. Родилась в 1979 году в Брестской области. Закончила Брестский музыкальный колледж по специальности музыковедение и факультет культурологии БГУКиИ. С 2004 по 2008 гг. являлась музыкальным редактором , автором и ведущей программы "КаляРока" на Авторадио. В настоящее время – музыкальный редактор и журналист Еврорадио. Участница групп "Яр" и Hoha Band, выступает под псевдонимом Маша Яр.