Маша Колесникова о дебютном альбоме Юлии Глебовой: "Аранжыроўкі песень падаюцца перагружанымі, мелодыі – цяжкімі для ўспрымання, тэксты – банальна-мілымі. У выніку перад намі некалькі невыразная праца: нібыта ўсё і някепска, але і не добра".
Як ні круці, але ў большасці хаця б крыху музычна адукаваных людзей прозвішча Глебава асацыюецца з імем выдатнага беларускага кампазітара Яўгена Глебава. І хочацца, каб чалавек з такім добрым прозвішчам паказаў слухачу нешта незвычайнае, падобна кампазітару-Глебаву. Тым больш што і заяўка на арыгінальнасць маецца – дыск Юліі Глебавай называецца "Нефармат".
Змест альбома – беларускі фармат з а-ля рок-адценнем, песні для айчынных радыё- і тэлеэфіраў, у якіх "ароматом ванили наполнился воздух". Адзінае, што псуе такую ідэальную карцінку фармату, – запіс. Не вышкалены, як гэтага патрабуюць праграмныя кіраўнікі радыё, а некалькі, назавем, эксперыментальны не ў лепшым сэнсе. Адсюль і "Нефармат". Такі наіўны нефармат.
На сайце спявачкі пазначана, што Юлія Глебава – прафесійны музыка, які працуе ў стылістыцы поп-року і інтэлектуальнага року. Праўда, нічога звышінтэлектуальнага ні ў тэкстах, ні ў музыцы спявачкі, на жаль, не сустракаецца. Аранжыроўкі песень падаюцца перагружанымі, мелодыі – цяжкімі для ўспрымання, тэксты – банальна-мілымі. У выніку перад намі некалькі невыразная праца: нібыта ўсё і някепска, але і не добра.
Матэрыял спявачкі, магчыма, глядзеўся б больш цікава ў сапраўды эксперыментальным выглядзе – напрыклад, цымбалы (нібыта фішка альбома "Нефармат"), труба і бас. Але, вядома, хочацца эфіраў, канцэртаў на Дзень горада і пад сафітамі Мірскага замку. Быць "Дзімам Ску" дадзена не кожнаму. Таму варта Юліі імкнуцца да ідэалу, браць прыклад з флагманаў беларускага поп-року – гуртоў "J:морс" і "Без білета", вучыцца ў іх таму самаму поп-року.
А ўвогуле Юля можа падабацца сваім удзелам у трыб’юце гурта "Воплі Відаплясава" і адсутнасцю ў добрым сэнсе глянцу, якім блішчаць нашы заслужаныя і народныя спявачкі. Гэтыя акалічнасці даюць надзею, што Юля Глебава аднойчы знойдзе сябе. Галоўнае – выкрэсліць са свайго рэпертуара антыпесні, кшталту "Эта худоба".
Оценка: 4 из 10
Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь
Источник публикации – "Еврорадио".
Об авторе:
Журналистка, певица. Родилась в 1979 году в Брестской области. Закончила Брестский музыкальный колледж по специальности музыковедение и факультет культурологии БГУКиИ. С 2004 по 2008 гг. являлась музыкальным редактором, автором и ведущей программы "КаляРока" на Авторадио. В настоящее время – музыкальный редактор и журналист Еврорадио. Участница групп "Яр" и Hoha Band, выступает под псевдонимом Маша Яр.