О проекте

Внештатный эксперт Н.Кудрейко: IQ48 "Зрабі сам. Акустыка"

 

Журналистка и радиоведущая Надежда Кудрейко об "акустическом" диске группы IQ48: "...Магчыма, такі IQ48 мне больш даспадобы. Прынамсі, у запісах. Без гэтага шчыльнага рокавага гуку, у якім мае "далікатныя вушы" адчуваюць нейкі дысананс, без саксафону – які здаецца трошкі штучным пры наяўнасці ўсіх астатніх асаблівасцяў каманды".

Прызнаюся, што я люблю акустычныя альбомы электрычных каманд. Мне цікава іх слухаць. Часта на паверхню выходзіць мелодыя, якой быццам бы і не было, з’яўляецца іншы змест у словах. Вакалісты з крыклівых маньякаў раптам аказваюцца лірыкамі і рамантыкамі.

"IQ48" не ўдалося здзівіць мяне гэтым. Я больш здзівілася таму, як музыканты іграюць і спяваюць, асабліва ўразіла мяне першая кампазіцыя – нетрапляннем вакаліста ў ноты. Бо спачатку я не ведала, што гэта live-запіс – як сыгралі так сыгралі. "Накосячили, бляць!" – словы саміх музыкантаў ў паўзах паміж песнямі.

Магчыма, гэтую працу не варта было б пазіцыяніраваць і ацэньваць як альбом. Як рабочыя матэрыялы, як пошук новага гучання, як забаўка для аматараў калектыву – так, цікава. Калі мае вушы праз некалькі праслухоўванняў ужо прызвычаіліся да "косяков", нават пачало падабацца. Сольная гітара – выведзенная вышэй за голас – дае прастору для фантазій аб зусім іншым гучанні IQ48. І – тут ўжо чыстае ІМХО – магчыма, такі IQ48 мне больш даспадобы. Прынамсі, у запісах. Без гэтага шчыльнага рокавага гуку, у якім мае "далікатныя вушы" адчуваюць нейкі дысананс, без саксафону – які здаецца трошкі штучным пры наяўнасці ўсіх астатніх асаблівасцяў каманды. Можа, і праўда, вось такое – больш чалавеча-акустычнае, больш стылізаванае гучанне – гэта новы ўдалы этап у развіцці групы.

Але ж да канца ўсё не даведзена. Асабліва адчуваецца, што вакаліст не надта звяртае ўвагу на нейкія змены, спявае як звычайна. Хаця у кожным выпадку можна было дадумаць і вакал. Напрыклад, бярэцца форма рэгі – а колькі ж адметных і цікавых фішак ёсць для рэгі-вакала! Далей гоп-ца-ца ў рытме Сярдзючкі – дык трэба даводзіць ідэю да канца, і не баяцца гэтага! Палавінчатасць і асцярожнасць у дадзеным выпадку непатрэбныя. Гэта тычыцца і ўсяго іншага. Але як песні ўсе вядомыя, то паслухаць цікава і нават смешна.

Мая адзнака, у сэнсе – выстаўленыя мною балы – ні на што не ўплываюць, а як ацэньваць у гэтым выпадку – не разумею. Думаю, напісанага дастаткова.

Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом и поставить диску свою оценку вы можете здесь.

Об авторе:

Журналист, радиоведущая. Родилась и живет в Минске. Окончила Минский политехникум по специальности "прикладная математика" и филологический факультет БГУ. Работала в конструкторском бюро, рекламном агентстве, газете, а также на радиостанциях "Беларуская маладзёжная", "Крыніца". В результате на долгое время задержалась на "Первом канале" белорусского радио. В прошлом автор передач "На ростанях", "Яшчэ не вечар", "Сонца ў вочы", "Вечаровы акорд" и т.д. Много лет была автором передачи об автосркой песне "Моя музыка", также была организатором фестивалей "Травеньскія вечары аўтарскай песьні". Помимо этого была автором программы "Тры акорды", посвященной белорусской рок-музыке.

акустика, рок
IQ48

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net