Сергей Филимонов о новом альбоме BosaeSonca: "Прадукт высокай якасці, які смела можна паставіць побач са знакамітымі камандамі сусветнага ўзроўню".
Вось ён, той самы еўрапейскі ген… Пра наяўнасць якога ў беларускай культуры спрачаюцца. А нехта шукае той ген, калі спрабуе разабрацца ў сучаснай беларускай музыцы. Стоп. У альбоме "Адпусці" гурта BosaeSonca ён пануе!
У Брытаніі запісы такога кшталту называюць "фолкавым рокам". Мяне ж, літаральна з другой альбо з трэцяй кампазіцыі, не пакідала адчуванне чагосьці знаёмага, блізкага, нават, роднага. І сапраўды, падчас праслухоўвання я згадаў пра адзін з ліку сваіх улюбёных брытанскіх гуртоў Turin Brakes, праверыў, можа яны таксама запісалі нешта новае? Апынулася, што так. Але BosaeSonca ня ёсць калькай ні з Turin Brakes, ні (дзякуй пану Богу) з Radiohead, як тое нехта кажа. Не. Нашыя хлопцы прапануюць дасканалае, арганічнае, сваё! Прычым, прадукт высокай якасці, які смела можна паставіць побач са знакамітымі камандамі сусветнага ўзроўню.
Звычайна, калі музыка ўваходзіць у сугучнасць з тваімі вібрацыямі, у рэзананс, нават не звяртаеш увагі на час. Колькі б яно не доўжылася, не ўзнікае патрэбы спыняцца. Хочацца плысці далей. "Думкі, мары і сны" (маўляў, тэксты): вакал, пачуцці, настроі, фарбы ды акварэлі (для тых, хто бачыць гукі), бездакорныя аранжыроўкі. Што яшчэ? Гармонія. Усё на сваіх месцах.
Можна цешыцца з патрыятычнай нагоды (што гурт – наш), а таксама шкадаваць з агульнай (што гурт – наш). Спявалі б на ангельскай, жылі на туманным Альбіёне, дык прадавалі б свае запісы мільённымі накладамі. Гэткі жанр мае не аглушальную, але трывалую колькасць прыхільнікаў ва ўсім свеце. Шчыра кажучы, я быў здзіўлены і захоплены альбомам "Адпусці" "БосагаСонца". У адрозненне ад запісу, які яны ж прапанавалі сёлета раней.
Оценка: 9 из 10
Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом и послушать его вы можете здесь
Об авторе:
В 1981 году окончил исторический факультет БГУ. Критиковал буржуазную культуру. Во времена перестройки жил в Москве, работал в туристическом бизнесе. После возвращения в 1990 году писал о зарубежной культуре для газеты "Вечерний Минск" и других изданий. С 1992 года – автор и ведущий программы "Відзьмо-невідзьмо" (БТ), которая долгое время была одним из основных белорусских источников информации об актуальной мировой музыке и кино. В 2002-2011 годах программа выходила на СТВ, с 2012 года – на "БелСате".