О проекте

Внештатный эксперт В.Радионов: :B:N: "Крок за крокам"

 

Вячеслав Радионов о новом альбоме группы :B:N: : ":B:N: засталіся вернымі сабе: драйвовыя песьні чаргуюцца з павольнымі, просьценькія тэксты ня маюць патрэбы ў дадатковых тлумачэньнях, а прыпевы лёгка кладуцца на слых. Але і зачапіцца гэтым разам практычна няма за што: на альбоме няма гітоў, параўнальных з папярэднімі, а ўсе песьні ідуць цягучай аднароднай масай".

Гурт :B:N: з'ява неардынарная ў беларускім року. З аднаго боку "безназоўныя" заўсёды гралі даволі аднастайную і зусім не наватарскую музыку. На іх часьцей за ўсё ляпілі цэтлік "новы НРМ", а не, напрыклад, беларускі Foo Fighters. Зь іншага боку музыка :B:N: заўсёды "гайдала", у адрозьненьне ад іншых, нават больш вынаходлівых калегаў па рок-сцэне. Не дарма яны стабільна кожны год зьбіраюць аншлягі ў Менску.

На новым альбоме "Крок за крокам" :B:N: засталіся вернымі сабе: драйвовыя песьні чаргуюцца з павольнымі, просьценькія тэксты ня маюць патрэбы ў дадатковых тлумачэньнях, а прыпевы лёгка кладуцца на слых. Але і зачапіцца гэтым разам практычна няма за што: на альбоме няма гітоў, параўнальных з папярэднімі "Daždžami" ці "Толькi я", а ўсе песьні ідуць цягучай аднароднай масай.

Ёсьць трэкі моцныя – стадыённага размаху "Зрабі сябе сам", "Kрок за крокам", сумная "На ростанях" ці прыпанкаваная "Мой шалёны дзень". Ёсьць трэкі загубленыя. Напрыклад, у "Іншы" і "Праз туманы" здзіўляе, як пасьля шматабяцальнага дынамічнага ўступу песьня проста спыняецца на ціхім гітарным пераборы ў куплеце – не хапае шчыльнасьці! Пасьля гэтага можна і не дачакацца драйвовага прыпеву – галоўнай моцы :B:N:. А ёсьць і шчыра слабыя трэкі – "Мой зорны час", "Клюб 27", "Чырвоная Ружа".

Вось і атрымліваецца, што альбом роўны, але месцамі развальваецца і нагадвае складанку ўсяго таго, што гурт напісаў за апошнія гады. Варта было не шкадаваць і выкінуць некалькі трэкаў, перасартаваць астатнія, перапісаць парачку і атрымаўся б добра збіты альбом з 11 трэкаў, які б захацелася праслухоўваць раз за разам. З "Крок за крокам" так не атрымліваецца.

Оценка: 6 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов и ПРОСЛУШАТЬ этот альбом вы можете здесь.

Об авторе:

Родился в 1987 году в Минске. Окончил Белорусский Государственный Университет. Основатель и главный редактор музыкального портала Ultra-Music.com, учредитель премии Ultra-Music Awards. Член жюри ряда музыкальных конкурсов и фестивалей, в т.ч. "Басовішча" (2008, 2010), "Рок-каранацыя" (2011), Graffiti Open Music Fest (2010–2012), "Соседний мир" (2011–2012). Автор многочисленных публикаций на музыкальную тематику.

рок, хард-рок
B.N. (:B:N:)

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net