Виктор Семашко о новом альбоме BosaeSonca: "Калі ўмоўна ставіць BosaeSonca ў адзін шэраг, напрыклад, з "J:Морс" і "Без Билета" (сыходзячы з патэнцыялу, стылістыкі й "мэтавае аўдыторыі"), то гурт Алеся Кот-Зайцава – найлепшы варыянт".
Мне давялося прысутнічаць на самых першых канцэртах Алеся Кот-Зайцава, дзе яму акампанавалі то браты-блізьняты, то пара дзяўчын, пастаянна зьмяняліся басісты ды бубначы. Пачыналася BosaeSonca выключна акустычна й у літаральным сэнсе басанож. Альбом "Адпусьці" дае магчымасьць узгадаць менавіта той пэрыяд. Тут шмат самых раньніх, яшчэ юнацкіх песень Алеся, якія любіць публіка, але сам аўтар іх ужо перарос. Гэты матэрыял, сапраўды, варта адпусьціць.
Зрэшты, альбом з пазнакай "жывая акустыка" не зусім акустычны: рытм-сэкцыя тая ж, што й у першым "Залатым" поўнафарматніку – дынамічны электрычны бас і поўная барабанная устаноўка. Хаця па негалосных законах unplugged палачкі звычайна мяняюць на шчоткі, а сольнік на джамбей, у дадатак ідзе яшчэ гара пэркусіі. Труба, як мне падалося, таксама не паўсюль жывая.
Калі зноў жа параўноўваць гэты альбом з дэбютнікам BosaeSonca, то тут, канешне, больш прасторнае гучаньне, а баян рэінкарнуецца ў струнную сэкцыю, аранжыроўкі якой рабіў той жа майстар кнопак і мяхоў Алесь Ясінскі. Дарэчы, як баяніста спадар Ясінскі не імкнецца сыграць усё за ўсіх, як тое часта здараецца зь яго калегамі. Менавіта дзякуючы яму, рок-квартэт Кот-Зайцава абыходзіцца без банальнае лідэр-гітары. Пры ўсёй маёй любові да акустыкі, "Залаты" альбом BosaeSonca атрымаўся ўсё ж больш цэльным і завершаным, больш сьпелым і дарослым, чым "Адпусьці". Хаця па дамінуючым настроі яны блізкія – тужлівая лірыка, сэнтымэнты ды флегматыка, зацягнутыя вакальныя ноты…
Я праслухаў альбом два разы й толькі потым зірнуў выходныя дадзеныя. Чамусьці творы, якія мяне найбольш зачапілі, – гэта песьні на словы Сыса й Ваячака. Відавочна, што сваю ролю ў звароце да гэтых паэтаў сыграла падляская "Бардаўская восень" ды Зьміцер Вайцюшкевіч. А калі ўмоўна ставіць BosaeSonca ў адзін шэраг, напрыклад, з "J:Морс" і "Без Билета" (сыходзячы з патэнцыялу, стылістыкі й "мэтавае аўдыторыі"), то гурт Алеся Кот-Зайцава – найлепшы варыянт.
Оценка: 7 из 10
Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПРОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь
Об авторе:
Музыкант, журналист, поэт. Родился в 1980 году в Минске. Учился в музыкальных школах (фортепиано, гобой). В 2002 году окончил факультет журналистики БГУ. Автор и ведущий радиопрограмм "Новая зямля" (радио Unistar, с 2005 по 2009), "Кракатук" ("Радыё Рацыя", с 2010). С 2001 по 2012 годы – музыкант группы "Князь Мышкин", в 2004-2007 годах – участник группы "Нагуаль". Выступает сольно, а также в составе коллективов Mouches A L'orange, "Балцкі Субстрат" и др. Автор поэтических сборников "Марыя S." (2006), "Rera" (2011).