О проекте

Ягор Цывілька: асабісты топ-10 беларускіх альбомаў за 2013 год (+аўдыё)

 

Штатны эксперт і сябра вялікага журы. Працуе ў банку, атрымлівае другую адукацыю ў галіне культуразнаўства (БДАМ). Ад 2012 вядзе музычны блог Broken CD. Пераможца народнага кастынгу маладых штатных экспертаў (2013).

Год у якасці эксперта дазволіў пабачыць і зразумець цалкам, наколькі многа для аднаго чалавека і няшмат для дзесяцімільённай дзяржавы выходзіць беларускай музыкі. Большасць, вядома, шлак, але многа і дыяментаў! І для мяне гэта галоўнае дзіва ва ўмовах, калі для сярэдняга беларускага гурта сабраць 100 чалавек на канцэрт у Мінску лічыцца поспехам, а на продажы музыкі зарабляюць мала і амаль ніхто.

Вынікі года: досыць многа якаснай папсы (Корж, Ланская, Калдун, Нема), мала хіп-хопа (з нацяжкай Корж) і якаснай альтэрнатывы (Nevma, Glofira), стабільная колькасць рок– і фольк-альбомаў. Назіраецца рост годных рэлізаў электроннай музыкі (можа, калі з'явіцца асобная намінацыя для гэтага накірунку?).

Заўважце, усе пераможцы намінацый на нядаўніх ўзнагародах Experty.by граюць асаблівую, "сваю" музыку, граюць непаўторна, самааддана і прафесійна. Спадзяюся, гэта і ёсць вектар развіцця беларускай сцэны на будучыню.

1. Kriwi "Траўкамураўка" – слухаць

Альбом, які працуе на ўсіх узроўнях. Тут ёсць і глыбіня, але не тужліва-сумная, і прыгажосць, але без лішніх "наваротаў", і чароўная атмасфернасць. "Траўкамураўка" – той запіс, які здольны дагрукацца да кожнага.

2. Петля пристрастия "Фобос" – слухаць

Як па мне, найлепшы рок-альбом года. Так, тут няма нечага экстрэмальна новага ў музыцы, але "Фобос" – гэта люстэрка экзістэнцыйнага жаху сучаснага існавання, хірургічны скальпель, які ўскрывае фурункулы нашага жыцця, але не "лечыць". Патрэбны альбом.

3. BosaeSonca "Адпусці" – слухаць

У другім за год вялікім рэлізе гурт пазбавіўся некаторай натужнасці і расхістанасці, што была ў "Залатым", і набыў, акрамя непаўторнага гучання, гарманічнасць і спакойную моц. Спадзяюся, гэта толькі пачатак лёсу выдатнага калектыва.

4. Pukstband "Последний альбом" – слухаць

Альбом, які выклікае спрэчныя ўражанні, але не пакідае абыякавым. Вельмі эмацыйны, здзеклівы, часам незразумелы, але заўсёды непаўторны рок ад Аўтара.

5. Pafnutiy's Dreams "The Sandman" – слухаць

Храналагічна апошні і, бадай што, самы выдатны музычны сюрпрыз 2013. "The Sandman" – з тых альбомаў, дзе прысутнічае чыстая магія музыкі па-за абмежаваннямі і ўмоўнасцямі.

6. Naka "Довольна" – слухаць

Адзін з лепшых рок-альбомаў года. Негледзячы на тое, што да лірыкі засталіся тыя ж прэтэнзіі, тэксты маюць нерв, сэнс і ідэю, а ў спалучэнні з экспрэсіяй і нечаканымі паваротамі музыкі песні становяцца сапраўднымі драматычнымі творамі.

7. BosaeSonca "Залаты" – слухаць

У 2013-м BosaeSonca проста выбухнула на прасторах беларускай музыкі адразу двума альбомамі. І ў спаборніцтве іхняй двойкі "Залаты" атрымаў хутчэй срэбра. Насычаны эмоцыямі дыск атрымаўся не такім збалансаваным, як "Адпусці", але электра-аблічча таксама вельмі пасуе гэтаму гурту.

8. Apple Tea "Ten-Ten" – слухаць

Атланты "Яблычнай гарбаты" запісалі цэласны і вельмі мілагучны альбом сусветнага ўзроўню, без эксперыментаў і нечаанасцяў, але гэтаму гурту яны і неабавязковыя. Пабольш бы яшчэ песняў з вакалам...

9. Стары Ольса "Santa Maria" – слухаць

Важнасць творчасці "Старога Ольсы" для беларускай культуры пераацаніць цяжка. Альбом "Santa Maria" атрымаўся не наватарскім, але магутным, высакакласным і проста прыгожым.

10. Смена "Весна" – слухаць

Немагчыма не адзначыць у топ-10 адну з самых арыгінальных працаў года. І няхай "Смена" часам надта нагадвае "Серебряную свадьбу" і не заўсёды дасягае яе ўзроўню, адметнасць альбома ў трапнасці хутчэй не слова, а гуку і інтанацыі. Чароўная рэтра-атмасфера ўключаная.

Experty.by


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net