Бярозаўскі гурт :B:N: прэзэнтаваў на "Тузіне Гітоў" інтэрнэт-самотнік "Зрабі сябе сам!". У гэты сынгл, які папярэднічае новаму альбому, ўвайшлі дзьве новыя песьні – "Мой шалёны дзень" і загалоўная "Зрабі сябе сам!". "Мы плянавалі пасьпець выдаць альбом яшчэ да канцэрту, які адбудзецца ў Менску 19 красавіка, але не пасьпелі. Таму вырашылі прэзэнтаваць слухачам рэліз з дзьвух песень", – кажа лідэр :B:N: Алесь Лютыч.
Паводле словаў Алеся Лютыча, новы альбом :B:N: будзе называцца "Крок за крокам" і зараз ён знаходзіцца на стадыі зьвядзеньня. На новым дыску будзе ажно чатырнаццаць песень, дзьве зь якіх можна пачуць на ўжо зараз на сынгле "Зрабі сябе сам!". Хоць ад даты выхада папярэдняга альбома "Жыве Рок-н-Рол!" прайшло ўжо амаль шэсьць гадоў, сьпяшацца з новым рэлізам "бээнаўцы" ня хочуць. "Калі ўсе песьні будуць гатовыя, мы іх яшчэ раз паслухаем, магчыма, зробім нейкія ўдакладненьні для гукарэжысэра, верагодна, будуць маленькія карэктэроўкі, бо ня трэба сьпяшацца, трэба рабіць якасны прадукт", – кажа Алесь Лютыч.
Бліжэйшым часам :B:N: плянуе правесьці здымкі кліпа на адну з песень будучага альбому. А жывая канцэртная прэзэнтацыя сынгла "Зрабі сябе сам!" адбудзецца 19 красавіка ў менскім клюбе Re:Public. Бярозаўцы зайграюць супольны канцэрт з сталічным калектывам IQ48.
:B:N: інтэрнэт-самотнік "Зрабі сябе сам!":
1. Зрабі сябе сам!
(музыка – А. Лютыч, словы – С. Машковіч)
2. Мой шалёны дзень!
(музыка – А. Лютыч, словы – Я. Бузоўскі)
19 красавіка, 19:00, Менск, клюб Re:Public
:B:N: з прэзэнтацыяй самотніка "Зрабі сябе сам!"
пры падтрымцы сяброў з IQ48
Квіты: 45 000 – 75 000 рублёў
Даведкі: (+375 29) 649-08-88
Тэкст: "Тугін Гітоў"
Комментарии
Мдя...
Сразу видно что писались на домашней студии... Это вам не Польша, мля...
Звук рукалицо полное!
для Басовишча.
Группа которая творит и всю жизнь будет выступать только на "Басовишчы". Звук сносный... само исполнение не понравилось. Как-то второпях все сбацано, на скорую руку.