О проекте

Надежда Кудрейко: личный топ-10 белорусских альбомов за 2009 год

 

Внештатный эксперт и член "Большого жюри". Работала на радиостанциях "Беларуская маладзёжная", "Крыніца". В результате на долгое время задержалась на "Первом канале" белорусского радио. В прошлом автор передач "На ростанях", "Яшчэ не вечар", "Сонца ў вочы", "Вечаровы акорд", а также программы "Тры акорды", посвященной белорусской рок-музыке.

Мінулы музычны год з пункту гледжання альбомных прац, можа, не быў бліскучым, але быў досыць разнастайным і цікавым. Звяртае ўвагу амаль поўная адсутнасць вартых увагі традыцыйных эстрадных альбомаў. А з іншага боку радуе з’яўленне многіх вельмі цікавых і перспектыўных дэбютантаў у галіне дыскаграфіі. Не ўсіх я змагла згадаць у дзесятцы, бо ацаніла іх работы менавіта як дэманстрацыю магчымасцяў, "протокол о намерениях", а не гатовую, да канца зробленую музыку (гаворка, напрыклад пра The Toobes і "Петлю Пристрастия").

Галоўная адметнасць года – няма бясспрэчных лідэраў. Можна тасаваць калоду са спісу лепшых, і кожны раз яна будзе складвацца па-новаму. Назваць нейкі адзін альбом "Лепшым альбомам года" мне здаецца нейкім перабольшваннем. Гэтак жа досыць умоўная і расстаноўка па месцах дзесяткі лепшых. Мае ўласныя прыхільнасці, канешне, таксама адбіліся. Але ў тых выпадках, калі я выбірала паміж двума, на мой погляд, роўнымі па якасці.

1. Atlantica "Taboo"

Па-першае, альбом мне спадабаўся. Па-другое, да яго складана выказаць нейкія сур’ёзныя заўвагі. У межах свайго жанру, стылю і таленту работа зроблена ад пачатку і да канца, без правалаў і відавочных недахопаў. Трэба было знайсці нейкі крытэрый абрання лепшага -- і менавіта гэты мне падаўся найбольш слушным.

2. Ляпис Трубецкой "Культпросвет"

Расчараваных гэтым альбомам, наколькі я ведаю, было даволі многа. А мне ён нечакана спадабаўся, менавіта як альбом, як цэльная праграма. "Ляпісы" загучалі як пачынаючая група з маладой, без цяжару пражытых гадоў энергіяй, добрай і вясёлай, без пафасу і маніфестаў. Усмешка на гэтым альбоме наіўная, а не саркастычная. Хаця калі разбіраць па асобных песнях – то ўсё выглядае, можа, і не так бліскуча. "Культпросвет" трэба слухаць менавіта альбомам.

3. Без Билета "Africa"

Не ўсё атрымалася на гэтым альбоме, ёсць за што крытыкаваць. Аднак усё роўна атрымліваецца, што гэта – ўзровень. Да таго ж у плане запісу і выканання пласцінка зроблена вельмі прафесійна. "Без білета" паспрабавалі здзейсніць самае складанае – стварыць добрыя, але і ўсім даступныя песні, стварыць якасную поп-музыку. Гэта тое, чаго катастрафічна не хапае ў Беларусі. Лёгка здзіўляць вузкае кола дасведчаных людзей нейкімі незразумелымі большасці жанрамі, эксперыментаваць, іграць састарэлы сімфа-рок, электроншчыну і гэтак далей. А стварыць добрую на любы крытычны погляд музыку для мас у нас можа не кожны. У гэтым альбоме ёсць некалькі песень, якімі варта ганарыцца.

4. Nevma "Стихия слез"

Альбом, які я без сумненняў паставіла б на першае месца ў спісе лепшых за 2009-ы год. Калі б спявалася на якой незразумелай мне мове. Сапраўдны рок, прафесійна запісаны і выкананы. Пры гэтым не банальны, з масай нечаканасцяў. Выдатны вакал, тэмп, энергія, драйв… Сплаў многіх любімых мной інтанацый – Muse, "Агаты Кристи" і "Кипелова". І нават "Песняроў". Але – поўны правал па тэкстах. Справа нават не ў тым, што тэксты недасканалыя, а ў тым, што яны – ніякія. Усе гэтыя музычныя страсці-жарсці ў выніку, аказваецца, не нясуць ніякага мэсэджа! І трохі няёмка, калі на піку якой-небудзь эмацыянальна напружанай фразы вакаліст вымаўляе пустыя, бессэнсоўныя словы. Тым не менш, для мяне група Nevma – самае прыемнае адкрыццё мінулага года.

5. Стары Ольса "Дрыгула"

Калектыў выпусціў многа альбомаў, за якія не сорамна. Але на гэты раз насамрэч узняўся на прыступку вышэй. Вельмі якасна, прафесійна запісаў музыку, якая з’яўляецца нашым гонарам ("Полацкі сшытак"), дадаў свайго, сучаснага гучання, і выйшаў, на мой погляд, за межы звыклага для сябе кола слухачоў. У сэнсе – альбом з прыемнасцю, а, можа, і здзіўленнем паслухае і неаматар medieval-культуры.

6. CherryVata "ViaVanilla"

Не бяруся ацэньваць, наколькі ўнікальная творчасць калектыву, але гэтую пласцінку не сорамна даць паслухаць любому іншаземцу і сказаць – гэта беларускі праект. Каб знесла дах, можа, і не атрымалася. Але, спадзяюся, такое мы яшчэ пачуем.

7. Apple Tea "V"

Хіба можа альбом групы "Яблычны чай" быць няякасным? Не можа. Вельмі прыемная, прафесійная музыка. Праўда, хацелася б менш фонавасці, а больш чагосьці запамінальнага і нечаканага. Але ў канкурэнцыі з іншымі, што не трапілі ў маю дзесятку лепшых, Apple Tea, канешне, прафесіяналы.

8. Port Mone "Dip"

Будзем лічыць, што мне ўдалося адчуць тую "атмасферу", пра якую часта гаворыцца ў дачыненні да гэтага альбома. Сціплымі сродкамі і на першы погляд проста – але зроблена ўсё ў дэталях, у мілісекундах і мілідэцыбелах. Небанальная музыка, і хаця б гэтым радуе. Да таго ж, мне падабаюцца грузіна-балканскія інтанацыі.

9. Addis Abeba "Шифроваться"

Добрыя песні, добрыя музыканты, свой твар, сваё гучанне. Недасканала, але IMHO.

10. Камоцкий Алесь "9"

Алесю Камоцкаму трэба шчыра дзякаваць за тое, што ён напаўняе нашу музыку якаснымі чалавечымі песнямі для ўсіх узростаў. Песнямі з добрымі тэкстамі, жывым ансамблевым гучаннем, цёплым і неагрэсіўным голасам. Гэты альбом боса-новаў – бальзам на душу.


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net